Масла можна не толькі на хлеб мазаць

Алена Масла, Масленница, блины, театр "Лялька" Культура

Падчас масленічнага тыдня ў Віцебску пяклі бліны не толькі мучныя, але і «літаратурныя»

Алена Масла, Масленница, блины, театр "Лялька"
Алена Масла. Фота Саша Май

Пакаштаваць «літаратурныя» бліны маглі ўсе ахвотныя на сустрэчы з пісьменніцай-казачніцай, журналістам Аленай Масла ў Беларускім тэатры «Лялька». На імпрэзу прыйшлі не толькі віцебскія літаратары і прыхільнікі сучаснай літаратуры, але і вучні пятага класа гімназіі №1 г. Віцебска.

Витебск, театр "Лялька"
На сустрэчы з казачніцай у тэатры “Лялька”. Фота Саша Май

«Некалькі год таму я падумала: усе нешта прыватызуюць, чаму б і мне не прыватызаваць, скажам, Масленіцу. Улічваючы маё прозвішча – Масла, гэта б выглядала лагічна,  – пажартавала на пачатку сустрэчы пісьменніца. – Так у мяне з’явілася «фамільнае» свята – «Літаратурная Масла(е)ніца».

Алена Сцяпанаўна ладзіць творчыя імпрэзы на працягу масленічнага тыдня ўжо некалькі год. Звычайна яны праходзілі ў Мінску, і толькі сёлета ўпершыню «Масла(е)ніцу» адзначылі за межамі сталіцы – у нашым Віцебску.

витебск, театр "Лялька", Алена Масла, Виктор Климчук
Алена Масла з мастацкім кіраўніком тэатра “Лялька” Віктарам Клімчуком. Фота Саша Май

Дапамагалі Алене Масла выпякаць «літаратурныя» бліны віцебскія літаратары, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў, якія пазнаёмілі прысутных са сваімі творамі.

Витебск, театр "Лялька", Людмила Симанёнок
Выступае Людміла Сіманёнак. Фото Саша Май

Невялічкае апавяданне прачытала Стася Наркевіч (старшыня Віцебскай філіі Саюза), вершы для дзяцей  – Кастусь Севярынец і кіраўнік літаратурна-драматычнай  часткі Беларускага тэатра «Лялька» Людміла Сіманёнак, іранічныя «міранізмы» – Міхась Мірановіч.

Витебск, театр "Лялька", Михась Миронович
Дасціпна жартуе Міхась Мірановіч. Фото Саша Май

Сама ж гаспадыня імпрэзы  – Алена Масла  – пазнаёміла прысутных са сваёй новай казкай пра Лахнэску і пажартавала, што сёння ўсе маглі ўпэўніцца ў тым, што Масла можна не толькі мазаць на хлеб, але і чытаць.

театр "Лялька", Кастусь Севярынец
Даспадобы прыйшліся прысутным вершы Кастуся Севярынца. Фота Саша Май

Ідэальна дапоўнілі літаратурную імпрэзу музычныя нумары ў выкананні вучаніц сярэдняй школы №33 г. Віцебска Юліі Плотнікавай і Віўен Сабі, а таксама музычнае гранне на цымбалах вучаніцы гэтай жа школы Анастасіі Забара і настаўніцы Анастасіі Усачэнкі.

витебск, театр "Лялька"
Песню на беларускай мове выконвае Віўен Сабі. Фото Саша Май

Праверыць, наколькі яны ведаюць казкі, вучні гімназіі змаглі падчас казачнай віктарыны, якую правяла лялечная жабка (актрыса тэатра «Лялька»  Марыя Кавалёва). З лёгкасцю гімназісты адгадалі, хто быў першай жанчынай-лётчыцай і  якія казачныя прадметы служылі  заменай сучасным мікрахвалёўкам і мультываркам.

витебск, театр Лялька, Алена Масла
Як жа ў лялечным тэатры без лялькі. Фота Саша Май

Самыя актыўныя гледачы атрымалі невялічкія падарункі ад Алены Масла.

І якая ж Масленіца, хай і літаратурная, без бліноў. Таму напрыканцы сустрэчы ўсіх прысутных у кавярні тэатра чакалі смачныя бліны і гарачая гарбата.

тэатр "Лялька", масленніца, бліны
Смачныя бліны атрымаліся! Фота Саша Май

Падчас свайго візіту ў Віцебск Алена Масла правяла яшчэ дзве сустрэчы – у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна і ў літаратурным музеі ВДУ імя П.М. Машэрава. На іх пісьменніца расказвала не толькі пра сябе, але і пра беларускую дзіцячую літаратуру, яе гісторыю і сучасны стан, пра часопісы «Вясёлка» і «Качели».

витебск, областная библиотека
Падчас літаратурнай сустрэчы ў абласной бібліятэцы. Фота Саша Май

Распавяла Алена і пра свой праект «Мілашоўска-Мілашскія чытанні», што ўжо некалькі год запар ладзяцца ў Мінску і на Міёршчыне, у вёсцы Мілашова, адкуль родам сама казачніца. У чытаннях бяруць удзел беларускія пісьменнікі, мастакі, спявакі, літаратуразнаўцы і ўсе тыя, хто неабыякава ставіцца да роднай мовы і літаратуры.

витебск, ВГУ, литературный музей, Алена Масла
Здымак на памяць падчас сустрэчы са студэнтамі ў літаратурным музеі ВДУ. Фота Саша Май

«Помніце,  – падкрэсліла  Алена Сцяпанаўна, – тыя людзі, хто чытае кнігі, заўсёды будуць кіраваць тымі, хто глядзіць тэлевізар ці сядзіць у сеціве. Чытайце кнігі самі, чытайце іх сваім дзецям, бо, як справядліва зазначала Астрыд Ліндгрэн, калі мы хочам змяніць свет да лепшага, мы павінны пачынаць з дзяцей».

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий