У Віцебску прэзентавалі альманах “Ратуша”

Сюжеты

Значная падзея адбылася 17 снежня ў абласным краязнаўчым музеі: тут прэзентавалі літаратурны альманах “Ратуша”, куды ўвайшлі творы вядомых паэтаў і празаікаў Віцебшчыны.

На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Барыс Пятровіч, яго намеснік і рэдактар альманаха Алесь Пашкевіч, бард Алесь Камоцкі. З прывітальным словам да гасцей звярнулася старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Анастасія Лазебная, паэтэса і празаік, а таксама Алесь Пашкевіч.

Барыс Пятровiч, Алесь Пашкевiч, Алесь КамоцкI.
Барыс Пятровiч, Алесь Пашкевiч, Алесь КамоцкI.
Анастасiя Лазебная
Анастасiя Лазебная

Прысутныя адзначылі, што падрыхтоўчая праца да публікацыі вялася даволі сур’ёзная, сярод аўтараў вызначылася шмат сапраўдных талентаў, таму і альманах атрымаўся на славу. Ёсць сярод творцаў і рускамоўныя, і беларускамоўныя аўтары. Болей за ўсё ў зборніку вершаў, а проза гучыць, дапаўняючы іх. Ёсць і п’еса для дзяцей Марыі Баравік, вершаваная азбука ад Кастуся Севярынца. У будучым чакаецца, што будзе болей аўтараў, не 37, а за 50.

Барыс Пятровіч, старшыня Саюза пісьменнікаў, распавёў, што яму спадабаліся маладыя аўтары, за якімі можна ўбачыць будучыню беларускай літаратуры. У Саюза зараз ёсць магчымасць падтрымаць таленты, запрашаючы іх у школу маладога літаратара на майстар-класы.

Франц Сіўко прачытаў свае вершы і паабяцаў кінуць паліць у гонар “Ратушы”.

DSCN8997

Акцёр тэатра “Лялька” Юрась Франкоў прадэкламаваў вершы Уладзіміра Папковіча. На жаль, славутага перакладчыка не было на вечарыне.

DSCN9005

Cа сваімі творамі пазнаёмілі гасцей Марыя Баравік і Людміла Сіманёнак.

Людмiла Сыманёнак
Людмiла Сіманёнак
Марыя Баравiк
Марыя Баравiк

Міхась Мірановіч павесяліў невялічкімі сатырычнымі вершамі-фельетонамі пра каханне і сямейнае жыццё.

DSCN9040

Завяршылася прэзентацыя прыгожымі рамансамі ў выкананні барда Алеся Камоцкага.

DSCN9010

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий