14 лютага ў Беларускім тэатры “Лялька” адбудзецца імпрэза “Каханне + Мастацтва”. Пачатак у 18.00. Прыходзіць лепш не пазней за 17.40.
У праграме:
- спектакль Віктара Клімчука “Мастак. Вяртанне ў Віцебск”, прысвечаны жыццю і творчасці Марка Шагала;
- адкрыццё выставы “Мастакі — закаханым”, у якой прымаюць удзел віцебскія мастакі — Сяргей Сотнікаў, Алег Кастагрыз, Святлана Урублеўская, Таццяна Макляцова, Барыс Лалыка, Алена Гурына, Дзмітрый Гаралевіч, Уладзімір Вальноў, а таксама нашы госці — Таццяна Козік і Алесь Пушкін;
- “жывыя карціны” і помнікі Віцебска ў выкананні студэнтаў І курса (аддзялення “акцёр драматычнага тэатра і кіно”) Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтва;
- майстар-клас ад Клуба Аргентынскага Танга “Vtango”;
- пошта сімпатый;
- сяброўскія шаржы;
- body art;
- мастацкія конкурсы для гледачоў (з прызамі);
- для тых, хто не спозніцца — магчыма, і пачастунак.
Праграма паўтараецца 15 лютага ў 17.00 (без удзелу мастакоў).
Білеты на спектакль можна набыць як у касе, так і на сайце