«Мой любы край, маё Заронава»: Як Людміла Нікіціна прэзентавала сваю кнігу

людміла нікіціна Общество

што гераіня імпрэзы атрымала ў падарунак і хто прыйшоў павіншаваць стваральніцу брэнда Віцебскага рэгіёна

людміла нікіціна
Людміла Нікіціна. Фота Сашы Май

Напэўна, адна з самых незвычайных імпрэз адбылася ўчора ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна. І справа не ў тым, што на яе прыйшло шмат людзей,  і нават не ў тым, што амаль кожны прынёс з сабой кветкі. Цікава тое, што падчас віншавання з выхадам кнігі «Мой любы край, маё Заронава» гераіні вечара падарылі заплечнік 60-х гадоў, старыя вагі і іншыя рэчы савецкай эпохі.

Здагадаліся, пра каго ідзе размова і каму маглі прыйсціся даспадобы такія прэзенты? Так, гэта Людміла Канстанцінаўна Нікіціна, загадчык народнага музея гісторыі Заронаўскага краю. А незвычайныя падарункі – новыя экспанаты для музея.

абласная біблятэка, нікіціна
Поўная зала была на імпрэзе Людмілы Нікіцінай. Фота Сашы Май
прэзентацыя, бібліятэка леніна, Нікіціна
Падчас імпрэзы. Фота Сашы Май

Першай слова ўзяла Людміла Нікіціна, якая заўважыла, што нездарма прэзентацыя праходзіць у Міжнародны дзень сяброў. Вось і ў чытальнай зале сабраліся толькі сябры, якія цікавяцца краязнаўствам, гісторыяй Віцебскага рэгіёна і з пашанай ставяцца да нашай  мінуўшчыны.

абласная бібліятэка, Заронава
Увазе прысутных была прадстаўлена міні-выстава матэрыялаў пра Заронава. Фото Сашы Май

Падчас прэзентацыі прысутныя паглядзелі дакументальную кінастужку пра Заронава, пабывалі на віртуальнай экскурсіі, што ў вершаванай форме правялі «маленькія экскурсаводы» – вучні Суйкаўскай школы і атрымалі асалоду ад цудоўных спеваў дзесяцікласніцы Аляксандры Гвоздзевай.

абласная біліятэка, прэзентацыя
“Маленькія экскурсаводы” заронаўскага музея. Фота Сашы Май
абласная бібліятэка, нікіціна
Спявае Аляксандра Гвоздзева. Фота Сашы Май

Павіншаваць Людмілу Канстанцінаўну з выхадам кнігі прыйшлі многія: ініцыятар стварэння музея, ганаровы грамадзянін Заронаўскага сельскага савета Валерый Бермант, вучаніца Людмілы Нікіцінай, загадчыца заронаўскага дзіцячага садка Зоя Пека, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення «Беларускі фонд міра» Таццяна Туманава, старшыня прафсаюза адукацыі Віцебскага раёна  Сяргей Анікееў, паэт, сябра Саюза беларускіх пісьменікаў Міхась Мірановіч і многія іншыя.

нікіціна, абласная біблятэка, прэзентацыя
Людмілу Нікіціну віншуе Таццяна Туманава. Фота Сашы Май
мірановіч, абласная бібліятэка
Міранізмы чытае Міхась Мірановіч. Фота Сашы Май

Усе яны адзначалі, якую вялізную працу праводзіць Людміла Канстанцінаўна. Дзякуючы яе намаганням заронаўскі музей стаў брэндам Віцебскага рэгіёна, які з задавальненнем наведваюць не толькі віцябляне, але і госці з ўсёй рэспублікі, а таксама з бліжняга і дальняга замежжа.

нікіціна, прэзентацыя, абласная біблятэка
У гэты дзень Людміле Канстанцінаўне ўручалі не толькі кветкі, але і ўзнагароды. Фота Сашы Май

Многія прыязджаюць у Заронава не толькі, каб пазнаёміцца з больш чым 20 тысячамі экспанатаў музея, але і каб наведаць воінскі мемарыял, што знаходзіцца ў вёсцы. Людміла Канстанцінаўна з сынам кожны год усталёўваюць усё новыя імёны тых, хто пахаваны ў агульнай магіле.

абласная бібліятэка, Нікіціна
Сваю настаўніцу віншуе Зоя Пека. Фота Сашы Май
абласная біблятэка, прэзентацыя, Анікееў
Выступае Сяргей Анікееў. Фота Сашы Май

Наш заронаўскі музей быццам рымскі калізей, наведвае яго народ без адпачынку кожны год», – жартавала Людміла Нікіціна.

Прычым многія не проста прыязджаюць на экскурсію, але і прывозяць экспанаты для музея.

абласная біблятэка, нікіціна
Заплечнік папоўніў экспазіцыю музея. Фота Сашы Май

Так адбылося і ў гэты вечар. Заплечнік 60-х гадоў, які, дарэчы, пабываў нават на Эльбрусе, прэзентавала сябра музея Ніна Сулецкая, а старыя вагі  – Вадзім Кузьмін. Цікава, што сам ён нарадзіўся не ў  Заронава, але тут пражывалі яго бабуля, дзядуля і бацька. І сам Вадзім прыкіпеў да Заронаўскага краю ўсёй душой, клапоціцца ён і аб музеі – перадаў ужо больш за 2 тысячы экспанатаў.

абласная бібліятэка, кузьмін, нікіціна
Не толькі вагі, але і цудоўныя словы падарыў Людміле Нікіцінай Вадзім Кузьмін. Фота Сашы Май

Зразумела, што падчас імпрэзы ўсім не хапіла часу павіншаваць Людмілу Канстанцінаўну, таму многія падыходзілі да яе ўжо пасля заканчэння вечара, уручалі кветкі і прасілі падпісаць кнігу.

абласная бібліятэка, нікіціна, папковіч
Найлепшыя пажаданні ад Уладзіміра Папковіча. Фота Сашы Май

Сама ж Людміла Нікіціна дзякавала ўсім прысутным за тое, што прыйшлі, а таксама ўспамінала добрым словам Алега Маладзечкіна, які стаў выдаўцом кнігі, і ўсіх тых, хто дапамагаў ёй рыхтаваць выданне  і папаўняць экспазіцыю музея.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий