Як віцябляне бавілі «Гулі ў бабулі» ў Заронаве

заронава, гулі ў бабулі История

баль, якога не было нідзе ў Беларусі

заронава, гулі ў бабулі
Удзельнікі і госці сямейнага свята. Фота Сашы Май

Сёлета выпускны баль бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова нанова» праходзіў у незвычайным фармаце. Удзельнікі курсаў, а таксама ўсе аматары беларускага слова, хто вырашыў вырвацца суботнім днём з горада на свежае паветра, сабраліся ў Заронаве, дзе праходзіла незвычайнае сямейнае свята  «Гулі ў бабулі». У ролі бабулі ў гэты дзень выступала загадчыца музея гісторыі Заронаўскага краю Людміла Нікіціна.

заронава, музей гісторыі
Сямейнае свята праходзіла на тэрыторыі музея гісторыі Заронаўскага краю. Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі, маркаў, нікіціна
Гасцей свята віталі Людміла Нікіціна і Сяржук Маркаў. Фота Сашы Май

Спачатку мы збіраліся проста правесці выпускны баль,  – адзначае вядоўца курсаў «Мова нанова» ў Віцебску Сяржук Маркаў – Але потым вырашылі, што не змесцімся ў памяшканні, дзе ладзяцца курсы, і таму папрасілі нашу сяброўку Людмілу Нікіціну прыняць нас у Заронаве. Такім чынам, атрымалася вялікае сямейнае свята, у арганізацыі якога прынялі ўдзел таксама гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі, Віцебскі райвыканкам і турсалон «Ілва». Вялікі дзякуй ім за гэта. Адметнасць нашага мерапрыемства ў тым, што, па-першае, такога выпускнога пакуль не было нідзе ў Беларусі, а па-другое, у нас атрымалася сапраўднае сямейнае свята, на якое прыехалі сем’і з малымі дзецьмі, і напярэдадні Міжнароднага дня сям’і вельмі сімвалічна. Спадзяюся, што наша мерапрыемства будзе мець працяг і стане традыцыйным».

заронава, гулі ў бабулі, мова нанова
А самым лепшым слухачам падаравалі падручнікі па беларускай мове. Фота Сашы Май
заронава, мова нанова, маркаў, дубоўская
Вядоўцы курсаў “Мова нанова” ў Віцебску Сяржук Маркаў і Таццяна Дубоўская павіншавалі ўсіх з заканчэннем вучэбнага года. Фота Сашы Май
мова нанова, падручнікі
Вось такія падручнікі атрымалі лепшыя слухачы курсаў. Фота Сашы Май

І сапраўды, на свята прыязджалі і прыходзілі цэлымі сем’ямі, і весела было ўсім.

заронава, гулі ў бабулі, сем'і
На свята прыязджалі сем’ямі. Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі
Гасцей на свята сабралася шмат. Фота Сашы Май

Пачалося мерапрыемства са спеўнага сходу, які праводзіў саліст Белдзяржфілармоніі Сяржук Доўгушаў. Разам з ім прысутныя не толькі хорам спявалі вядомыя беларускія народныя песні, але і вадзілі карагоды.

заронава, гулі ў бабулі, Сяржук Доўгушаў
Сяржук Доўгушаў прапанаваў праспяваць народныя песні. Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі, спеўны сход
Спявалі песні і дарослыя, і дзеці. Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі, спеўны сход
Адмысловы спеўны сход атрымаўся. Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі, карагод
Госці свята з задавальненнем вадзілі карагоды. Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі, сяржук Доўгушаў
Цяжка было ўседзець на месцы з такім салістам. Фота Сашы Май

Пасля гэтага разагрэтую публіку чакаў выступ беларускамоўнага гурта «Re1ikt». Хлопцы выканалі самыя вядомыя свае песні, а потым з задавальненнем раздавалі аўтографы і фатаграфаваліся на памяць з прыхільнікамі сваёй творчасці.

заронава, гурт "Re1ikt"
Гурт “Re1ikt” выступіў на свежым паветры. Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі, re1ikt
Музыкі раздавалі аўтографы. Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі
Гледачы свявалі разам з выступоўцамі. Фота Сашы Май

У Заронаве мы выступаем упершыню, – прызналіся ўдзельнікі гурта. – Але нам вельмі спадабалася выступаць у такім фармаце  –  на свежым паветры за межамі горада. Ведаеце, гэта так класна выбрацца з Мінска і выступіць перад такой удзячнай аўдыторыяй. Спадзяёмся, што мы зрабілі прыемна не толькі сабе, але і ўсім прысутным, і, калі нас запросяць,  з задавальненнем прыедзем сюды яшчэ».

заронава, гулі ў бабулі, Re1ikt
Фотаздымак на памяць. Фота Сашы Май

Пакуль пад квітнеючымі яблынямі праходзілі асноўныя мерапрыемствы свята, непадалёку мясцовыя майстрыцы прапаноўвалі свае вырабы, ішоў гандаль мёдам і праводзіліся майстар-класы па фларыстыцы, гліне дрэваапрацоўцы.

заронава, гулі ў бабулі, фларыстыка
Майстар-клас па фларыстыцы. Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі, майстар-клас па гліне
Дзеці з спрабавалі самі зрабіць свістульку з гліны. Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі, народныя вырабы
Мясцовыя майстрыцы прапаноўвалі свае вырабы. Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі, вышыванкі
Прыгожыя вышыванкі дэманстравалі майстрыцы. Фота Сашы Май

Майстар па дрэве Міхась Зінькоў прапаноўваў усім ахвотным набыць драўляныя шаптункі ўсяго за 30 тысяч беларускіх рублёў, незалежна ад памеру гарлачыка і пароды дрэва, з якога ён быў зроблены.

Міхась Зінькоў, майстар-клас па дрэве
Міхась Зянькоў працуе з усімі пародамі дрэў. Фота Сашы Май
шаптункі, вырабы з дрэва
Многія ўдзельнікі свята з задавальненнем набывалі драўляныя шаптункі. Фота Сашы Май

Раней шаптункі вешалі ля печы, – расказвае Міхась.  – Выраблялі іх як з дрэва, так і з гліны. Звычайна, шаптункоў было пяць – столькі ж, колькі працоўных дзён на тыдні. Гаспадыня «шаптала» ў шаптунок сваё пажаданне, а калі яно спраўджвалася, то павінна была наліць у гарлачык, напрыклад, малака і выпіць. Гэтым яна як бы дзякавала духам, якія дапамаглі ёй, задобрывала іх, каб яны і надалей былі на яе баку. Пасля такога рытуалу яна працірала гарлачык і шаптала новае жаданне».

мова нанова, заронава, зінькоў
Майстар Міхась Зінькоў падчас свята рабіў драўляную скульптуру са старога дрэва. Фота Сашы Май

Шмат ахвотных зрабіць гліняную свістульку сабралася і каля Святланы Паўловіч, кіраўніка студыі керамікі «Полымя» гарадскога аддзела дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

святлана Паўловіч, свістулькі з гліны
Святлана Паўловіч дапамагала дзецям рабіць свістулькі з гліны. Фота Сашы Май

«Ведаеце, што цікава?  – расказвае Святлана. – Ці свістулька свісціць адразу, ці не свісціць увогуле. Нават самы вядомы майстар па гліне можа ў нечым памыліцца, і жаданага свіста не будзе. Калі ж выраб гатовы, то трэба пакласці яго ў далёкі вугал халадной печы і толькі пасля гэтага закладаць дровы. Звычайна, каб гліна зацвярдзела як трэба, яна павінна прабыць у печы як мінімум тры гадзіны пры тэмпературы не менш за 900 градусаў».

Майстар-клас па фларыстыцы праводзіла Алена Пятрова. Фота Сашы Май
Майстар-клас па фларыстыцы праводзіла Алена Пятрова. Фота Сашы Май
заронава, майстар-клас па фларыстыцы
З сенам лёгка працаваць нават малым дзецям. Фота Сашы Май

З задавальненнем дарослыя і дзеці рабілі і разнастайныя фларыстычныя кампазіцыі. Для гэтага яны выкарыстоўвалі сена, кветкі бэзу, розныя травы – усё, што можна было знайсці ў Заронаве. Праводзіла майстар-клас па фларыстыцы Алена Пятрова, кіраўнік студыі фларыстыкі «Салікс», разам са сваімі навучэнцамі.  Кожны ахвотны мог сваімі ж рукамі зрабіць сабе на памяць унікальны падарунак.

У нашай студыі займаюцца школьнікі з першага па адзінаццаты клас,  – расказвае Алена Пятрова.  – Мы працуем з травамі, лазой, сенам, і кожны, хто прыйшоў у студыю, можа выбраць той матэрыял, які яму даспадобы».

мова нанова, заронава, гулі ў бабулі
Каму не хапіла месцаў на крэслах, сядзелі на траве. Фота Сашы Май

У гэты дзень можна было не толькі атрымаць асалоду ад спеўнага сходу, выступу гурта «Re1ikt» і майстар-класаў, але і падсілкавацца рознымі народнымі стравамі. Удзельнікам мерапрыемства прапаноўвалі хрушчы, бульбу з печы, піражкі са шчаўем,  аўсянікі (бліны з геркулесу), аджыку, бярозавы сок і іншыя стравы, якія нагатавалі мясцовыя гаспадынькі.

заронава, гулі ў бабулі, народныя прысмакі
Набыць бліны і іншыя прысмакі можна было ўсяго за 1-5 тысяч рублёў. Фота Сашы Май

А завяршылася мерапрыемства народнымі гульнямі ад актрысы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Раісы Грыбовіч, ці, як яна  сама сябе назвала, «Бабулі-Крамбамбулі».

заронава, гулі ў бабулі, раіса Грыбовіч
Бадзёры настрой дарыла Раіса Грыбовіч. Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі
Карагоды павадзілі, і ў “ручаёк” пагулялі. Фота Сашы Май

Дзеці і дарослыя з задавальненнем вадзілі карагоды, трымаючы адзін аднаго то за рукі, то за пояс, то за вуха ці каленку;  танчылі ў «ручайку»; спявалі прыпеўкі, скакалі на адной назе. Цікавыя гульні пад трапныя жартачкі актрысы прайшлі на ўра.

заронава, мова нанова, карагоды
За рукі вадзіць карагоды могуць усе. А за вушы? Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі
А колькі прыпевак на беларускай мове ведаеце вы? Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі
Адмысловыя гульні. Фота Сашы Май
заронава, народныя гульні
Задача ўдзельнікаў гульні выпіхнуць адзін аднаго з кола. Фота Сашы Май
заронава, гулі ў бабулі, раіса грыбовіч, танцы
За кампанію з Раісай Грыбовіч танчылі ўсе. Фота Сашы Май

Акрамя гэтага, падчас свята вучні мясцовай школы праводзілі экскурсіі па музеі гісторыі Заронаўскага краю, і кожны ахвотны мог пазнаёміцца з унікальнымі экспанатамі, сабранымі Людмілай Нікіцінай, а таксама наведаць падвальчык, у якім некалькі год таму пасяліліся «нячысцікі».

заронава, музей
Такія нячысцікі прапісаліся ў Заронава. Фота Сашы Май
заронава, музей гісторыі, экспанаты
Унікальныя экспанаты сабраны ў Заронаўскім музеі. Фота Сашы Май
заронава, музей гісторыі краю
У экспазіцыі музея ёсць унікальныя экспанаты. Фота Сашы Май
музей гісторыі заронаўскага краю
Цікавую экскурсію па музеі правялі вучні школы. Фота Сашы Май

«Мы з радасцю прынялі прапанову курсаў «Мова нанова» правесці свята ў нашай вёсцы,  –  расказвае Людміла Нікіціна. – Нашы майстрыцы падрыхтавалі свае вырабы, каб людзі маглі набыць сувенірную прадукцыю на памяць пра свята ў Заронаве. Гаспадынькі нагатавалі разнастайныя народныя стравы, каб кожны ахвотны мог іх пакаштаваць. Але галоўнае не гэта, а тое, што сёння ва ўсіх была мажлівасць паразмаўляць на беларускай мове, знайсці аднадумцаў і новых сяброў. Спадзяюся, гэтае свята можа стаць брэндам нашага Заронаўскага краю, што асабліва сімвалічна ў год, калі мы святкуем 30-годдзе  з дня заснавання нашага музея».

заронава, гулі ў бабулі
Так звычайнае дрэва можна ператварыць у прыгажосць. Фота Сашы Май

Напрыканцы мерапрыемства ўсе сфатаграфаваліся на памяць і дамовіліся, што гэтае свята будзе мець свой працяг. А наступны раз удзельнікі курсаў «Мова нанова» сустрэнуцца толькі ў верасні, калі для іх распачнецца новы вучэбны год.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. Eleanora

    з такімі Сяржукамі свята – не праблема. было цудоўна!!!

    Ответить