Для неабыякавых да роднага слова…

акцыя, гарадская дыктоўка Культура

як на віцебскім філфаку пісалі беларускую дыктоўку 

акцыя, гарадская дыктоўка
Падчас гарадской дыктоўкі па беларускай мове. Фота Сашы Май

«Праз дыялог моў – да душы, да сэрца» – такую назву мела акцыя, якая праводзілася на філалагічным факультэце ВДУ імя П.М. Машэрава ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Віцебскай абласной арганізацыяй ТБМ.

На ўрачыстую частку мерапрыемства, якая праходзіла пры поўнай актавай зале, завіталі артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з міні-спектаклем «Конскі партрэт».

акцыя, спектакль, тэатр імя Якуба Коласа
Выступаюць артысты Коласаўскага тэатра. Фота Сашы Май

Пасля гэтага для прысутных выступілі ўдзельнікі літаратурнай гасцёўні «Строкой негромкой…» (кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, паэтка Алена Крыклівец). Са сцэны прагучалі вершы і песні ў выкананні пачынаючых паэтаў і кампазітараў – сяброў гасцёўні, якая, дарэчы, працуе пры філалагічным факультэце ўжо 20 гадоў.

літаратурная гасцёўня, паэты
Свае творы чытаюць удзельнікі літаратурнай гасцёўні. Фота Сашы Май

Напрыканцы імпрэзы вядоўцы, у ролі якіх у той вечар выступалі дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Уладзіміравіч  Нікалаенка і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі  «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Юрый Міхайлавіч Бабіч, запрасілі прысутных напісаць дыктоўкі па рускай і беларускай мовах.

акцыя, дыктоўка, Юрый Бабіч, Сяргей Нікалаенка
Юрый Бабіч і Сяргей Нікалаенка. Фота Сашы Май

Трэба адзначыць, што праверыць свае веды па рускай мове ў асноўным прыйшлі студэнты факультэта навучання замежных грамадзян – усяго 54 чалавекі. Што датычыцца беларускай мовы, то дыктоўку пісалі не толькі студэнты (іх было зусім няшмат), але і пенсіянеры, выхавальнікі дашкольных устаноў, настаўнікі (не беларускай мовы) са школ і каледжаў горада – усяго 38 чалавек.

акцыя, гарадская дыктоўка, замежныя студэнты
Замежныя студэнты правяралі свае веды па рускай мове. Фота Сашы Май

Кожная праца была зашыфравана і праверана кампетэнтнымі выкладчыкамі ўніверсітэта. Вынікі дыктоўкі можна даведацца на сайце ВНУ.

«Плануючы дадзенае мерапрыемства, мы надавалі яму значна большае значэнне, чым проста напісанне дыктоўкі,  – адзначыў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ Юрый Бабіч. –  Правядзенне падобных імпрэз  – гэта мажлівасць згуртаваць усіх неабыякавых да роднага слова, беларускай літаратуры і культуры людзей. Мы спецыяльна не агітавалі студэнтаў прыходзіць на дыктоўку па беларускай мове, хацелі, каб да нас завіталі па памкненні душы і сэрца. Лічу, што 38 чалавек – гэта ўжо добра. Магчыма, калі б імпрэза праводзілася ў выходны дзень, ахвотных праверыць свае веды было б больш.

Наогул філалагічны факультэт дае добры прыклад супрацоўніцтва з ТБМ. У хуткім часе мы сумесна плануем правесці конкурс беларускамоўных чытальнікаў вершаў, у якім запрашаем прыняць удзел школьнікаў з Віцебска і Віцебскага раёна. А пераможцам рыхтуем падарункі  – кнігі беларускіх аўтараў».

У цэлым можна заўважыць, што дыктоўку па беларускай мове напісалі лепш чым па рускай. На беларускай мове без памылак выканана адна работа, з адной памылкай – чатыры, з дзвюма – пяць. Найгоршы вынік дыктоўкі – 22 памылкі. На рускай мове бездакорна напісалі дыктоўку два чалавекі, адзін удзельнік акцыі дапусціў адну памылку, чатыры – памыліліся двойчы.

У шэрагу работ выкладчыкі падчас праверкі знайшлі і некалькі дзясяткаў памылак, што ні дзіўна, калі ўлічыць, што ў асноўным пісалі дыктоўку замежныя студэнты.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий