Ад Скарыны да сучасных творцаў

прэзентацыя "Ратушы", Уладзімір Папковіч Культура

Што стала ўзорам для друкарскага станка, якая сярэднявечная кніга перавыдавалася сямнаццаць разоў і дзе ў Віцебску сустракаюцца сапраўдныя аматары роднага слова

вду машэрава, бібліятэка, прэзентацыя "Ратушы"
Настасся Лазебная, Алесь Пашкевіч і Усевалад Сцебурака. Фота Сашы Май

Цікавая сустрэча адбылася ў пятніцу ў бібліятэцы ВДУ імя П.М. Машэрава. У госці да студэнтаў-філолагаў, выкладчыкаў і ўсіх аматараў роднага слова завіталі сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) Алесь Пашкевіч і Усевалад Сцебурака.

прэзентацыя "Ратушы", ВДУ машэрава, Сцебурака, Пашкевіч
Мінскія пісьменнікі, сябры СБП падчас прэзентацыі. Фота Сашы Май

Віцебск яны наведалі не проста так. Па-першае, госці прывезлі другі выпуск літаратурнага альманаха «Ратуша», які не так даўно пабачыў свет у выдавецтве «Кнігазбор», а па-другое, прэзентавалі мультымедыйную лекцыю ў межах рэспубліканскай кампаніі «Пяцісотгоднасць».

прэзентацыя "Ратушы", Усевалад Сцебурака
Усевалад Сцебурака. Фота Сашы Май

Ні для кога не сакрэт, што 6 жніўня 1517 года ў Празе наш славуты зямляк Францыск Скарына выдаў першую беларускую кнігу,  – зазначыў памочнік старшыні СБП Усевалад Сцебурака. – У сувязі з гэтым Саюз беларускіх пісьменнікаў разам са згуртаваннем свету «Бацькаўшчына» распачаў кампанію «Пяцісотгоднасць», у межах якой на працягу года плануецца правядзенне разнастайных мерапрыемстваў: прэзентацый, круглых сталоў, літаратурных вечароў…  А кульмінацыя святкавання, па нашым меркаванні, адбудзецца ўлетку 2017 года. Чаму мы пачалі рыхтавацца да гэтай даты так рана? Проста мы імкнёмся да таго, каб як мага больш людзей на ўсёй тэрыторыі Беларусі далучылася да гэтай акцыі. Сачыце за анонсам мерапрыемстваў і прапаноўвайце свае ідэі па святкаванні».

500-годдз беларускага кнігадрукавання
Мультымедыйная лекцыя. Фота Сашы Май

У ВДУ імя П.М. Машэрава Усевалад з дапамогай слайдаў нагадаў прысутным пра найбольш значныя старонкі з гісторыі беларускага кнігадрукавання, а напрыканцы правёў цікавую віктарыну.

лекцыя, 500-годдзе беларускага кнігадрукавання
Калісьці цэнтральны праспект Мінска насіў імя Францыска . Фота Сашы Май

Напрыклад, ці ведалі вы, што стала ўзорам для друкарскага варштата? Вінны прэс, прылада для выціскання мёду з сотаў ці варштат для чаканкі манет? Здагадаліся?

лекцыя, ВДУ імя Машэрава
А вы ведаеце правільны адказ? Фота Сашы Май

А некаторыя з прысутных адразу адказалі, што вінны прэс. Ці такое пытанне: якая сярэднявечная кніга стала сапраўдным бестселерам і перавыдавалася аж сямнаццаць разоў? Гэта «Перыгрынацыя» Мікалая Радзівіла Сіроткі. Згадзіцеся, далёка не кожная кніга сёння можа пахваліцца такой папулярнасцю.

вду машэрава, прэзентацыя "Ратушы"
Падарунак за правільны адказ атрымоўвае старшы выкладчык кафедры літаратуры Віктар Таранеўскі. Фота Сашы Май

Дарэчы, тыя, хто правільна адказваў на пытанні, атрымлівалі падарункі на памяць – апошні нумар часопіса «Дзеяслоў» ці альманах «Ратуша».

віцебск, ВДУ машэрава, прэзентацыя "Ратушы"
На прэзентацыю прыйшлі не толькі аўтара альманаха, але і студэнты-філолагі. Фота Сашы Май

Другая частка сустрэчы была прысвечана прэзентацыі літаратурнага альманаха, у які ўвайшлі творы празаікаў, паэтаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў літаратуры з Віцебшчыны – як сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў, так і пачаткоўцаў. Першай слова ўзяла старшыня Віцебскага аддзялення СБП Настасся Лазебная (творчы псеўданім – Стася Наркевіч). Настасся Пятроўна расказала, як збірала творы для зборніка і як усе творцы з задавальненнем адгукаліся на прапанову надрукавацца.

прэзентацыя "Ратушы", Настасся Лазебная
Настасся Лазебная (Стася Наркевіч). Фота Сашы Май

У другім нумары альманаха, у параўнанні з першым, з’явіліся новыя імёны, – зазначыла старшыня. – Можам мы пахваліцца і новымі раздзеламі, такімі як «Літаратуразнаўства», «Гісторыя», «Кіно». Праца будзе працягвацца і надалей. У планах – зрабіць альманах больш змястоўным, дадаць новыя раздзелы «Краязнаўства», «Мастацтвазнаўства» і «Літаратурная крытыка». Мы будзем шукаць таленавітых творцаў з Віцебскага рэгіёна, таму шанец патрапіць у трэці выпуск «Ратушы» ёсць ва ўсіх. Калі вы пішаце вершы ці прозу, калі ласка, звяртайцеся ў Віцебскае аддзяленне СБП, мы заўсёды рады новым імёнам».

прэзентацыя "ратушы", ВДУ машэрава
Падчас мультымедыйнай лекцыі. Фота Сашы Май

Нагадаем, што першы выпуск альманаха пабачыў свет у 2014 годзе. У яго ўвайшлі творы 37 аўтараў, у другім жа, які выйшаў у 2016 годзе, надрукаваліся ўжо 46 аўтараў, некаторыя з якіх прысутнічалі на сустрэчы і з задавальненнем прачыталі свае творы.

прэзентацыя "Ратушы", Уладзімір Папковіч
Выступае паэт Уладзімір Папковіч. Фота Сашы Май
прэзентацыя "Ратушы", Наталля Новікава
Свае новыя творы на суд слухачоў прадставіла Наталля Новікава. Фота Сашы Май

Перад аўдыторыяй у гэты дзень выступілі дэбютанты – паэты Аляксандр Пішчык, Ірына Фёдарава і  Марына Манака,  а таксама парадыст Фелікс Бейнер, паэтка Наталля Новікава і вядомы паэт, сябра СБП  Уладзімір Папковіч. Невялічкае апавяданне прачытала Марыя Санько.

прэзентацыя "Ратушы", Аляксандр Пішчык
Вершы чытае дэбютант Аляксандр Пішчык. Фота Сашы Май
прэзентацыя "ратушы", Марына Манака
Яшчэ адна дэбютантка зборніка, студэнтка мастацка-графічнага факультэта Марына Манака. Фота Сашы Май
прэзентацыя "Ратуша", Ірына Фёдарава
Вершы чытае Ірына Фёдарава. Фота Сашы Май

Як першы, так і другі выпуск «Ратушы» вызначаецца адметным настроем, – зазначыў Алесь Пашкевіч. – Альманах атрымаўся гарманічным і канцэптуальным, у ім кожная наступная рубрыка дапаўняе папярэднюю. Радуе і значная колькасць новых аўтараў. Зазначу, што падобныя літаратурныя зборнікі выходзяць ва ўсіх абласцях Беларусі. Так, у Гомелі мы друкуем «Палац», у Магілёве – «Браму» і г.д. І кожны адметны па-свойму, але ўсе яны адрозніваюцца прывязкай да роднай зямлі, да сваёй малой радзімы. Любоў да Віцебшчыны, безумоўна, адчуваецца і ў «Ратушы». Наогул, абодва выпускі альманаха  атрымаліся вельмі душэўнымі. Спадзяюся, што трэці, які, мяркуем, выйдзе ў наступным годзе, будзе яшчэ лепшым! »

прэзентацыя "Ратушы", Фелікс Бейнер
Пародыі чытае Фелікс Бейнер. Фота Сашы Май
ВДУ імя Машэрава, прэзентацыя "Ратушы"
Пародыі Фелікса Бейнера пасмяшылі ўсіх прысутных. Фота Сашы Май

Напрыканцы сустрэчы ўсе аўтары «Ратушы» атрымалі па экзэмпляры альманаха на памяць, а ўсе ахвотныя маглі папрасіць у пісьменнікаў аўтограф.

вду машэрава, літаратурны музей
Падчас экскурсіі ў “Літаратурным музеі” ўніверсітэта. Фота Сашы Май

Некалькі экземпляраў «Ратушы» і «Дзеяслова» мінчукі падаравалі бібліятэцы ВДУ, пасля чаго іх чакала экскурсія ў «Літаратурным музеі» ўніверсітэта, якую правяла яго загадчык, старшы выкладчык кафедры літаратуры Ірына Саматой.

вду машэрава, літаратурны музей
Запіс у кнізе наведвальнікаў музея на памяць. Фота Сашы Май
Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий