5 прычын наведваць курсы «Мова нанова» ў Віцебску

витебск, "мова нанова", Торвальд Культура

кожную сераду ў арт-пабе «Торвальд»

Бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова» ў Віцебску распачалі новы сезон. Першыя заняткі прайшлі ў арт-пабе «Торвальд», дзе і будуць ладзіцца штосераду.

витебск, "мова нанова", Торвальд
Вядоўцы курсаў Сяржук Маркаў і Таццяна Дубоўская. Фота Сашы Май

Вядоўцы Сяржук Маркаў і Таццяна Дубоўская павіталі як сталых наведвальнікаў заняткаў, так і тых, хто завітаў сюды ўпершыню. Прыемным сюрпрызам стаў выступ вядомай мастачкі, старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Святланы Баранкоўскай, якая распавяла пра «Віцебскія казкі».

витебск, "мова нанова", Торвальд
Святлана Баранкоўская заўсёды шаноўны госць на курсах. Фота Сашы Май
витебск, "мова нанова", Торвальд
Выступ Святланы Баранкоўскай усе слухаюць уважліва. Фота Сашы Май

А вядоўцы ў гэты дзень падрыхтавалі для студэнтаў курсаў забаўляльную праграму. Прысутным былі прапанаваны фразеалагізмы, якія трэба было прадэманстраваць з дапамогай мімікі і жэстаў, ды так, каб усе здагадаліся, пра якое ўстойлівае спалучэнне ідзе размова. Шчырыя ўсмешкі, гучныя апладысменты і нават рогат пацвердзілі, што творчае заданне спадабалася ўсім.

витебск, "мова нанова", Торвальд
І як тут здагадацца, што маецца на ўвазе? Фота Сашы Май
витебск, "мова нанова", Торвальд
Творчае заданне прыйшлося даспадобы. Фота Сашы Май

Мы ж з Таццянай Дубоўскай і Сержуком Маркавым пагутарылі пра тое, чаму неабходна наведваць курсы «Мова нанова» ў Віцебску.

Прычына першая. Атмасфера

Падчас заняткаў пануе сяброўская атмасфера. Ніхто нікога не прымушае адказваць на пытанні па граматыцы або прымаць удзел у творчых заданнях. Адначасова  кожны ахвотны можа выказацца, распавесці пра свае ўражанні ці штосьці прапанаваць. Любая ініцыятыва вітаецца!

Далучыцца да курсаў можна ў любы момант, стопрацэнтнага наведвання заняткаў ніхто не патрабуе.

витебск, "мова нанова", Торвальд
Падчас заняткаў. Фота Сашы Май

Прычына другая. Аднадумцы

Курсы «Мова нанова» – выдатная пляцоўка для тых, хто хацеў бы размаўляць па-беларуску, але па нейкіх прычынах не адважваецца ці не можа знайсці суразмоўцаў. Ды і наогул, хопіць сядзець у сацыяльных сетках, трэба выходзіць з дому і знаёміцца з цікавымі людзьмі. Сярод наведвальнікаў курсаў людзі рознага ўзросту і сацыяльнага статусу: школьнікі, студэнты, дарослыя, пенсіянеры. Суразмоўцу тут можа знайсці кожны.

витебск, "мова нанова", Торвальд
На курсы прыходзяць прыхільнікі беларускай мовы рознага ўзросту. Фота Сашы Май

Прычына трэцяя. Інтэрактыў

Заняткі праходзяць не ў акадэмічным фармаце. Акрамя граматычнага блока, падчас якога ў даступнай форме выкладаецца тэорыя, а затым замацоўваецца на прыктыцы,  на кожных занятках вядоўцы ладзяць конкурсы, гульні, віктарыны, у якіх кожны можа праявіць сябе.

Прычына чацвёртая. Сустрэчы

На занятках выступаюць кампетэнтныя госці: цікавыя людзі з Віцебска і іншых гарадоў. Напрыклад, у мінулым годзе на «Мова нанова» ў Віцебск прыязджаў гурт Аkutе, а ў пазамінулым – Юрый Жыгамонт.

Акрамя таго, у межах курсаў ладзяцца экскурсіі і сумесныя кінапрагляды. А ў 2016 годзе выпускны “Мовы нановы” праходзіў у вёсцы Заронава. Прачытаць пра свята “Гулі ў бабулі” можна тут.

Шмат цікавага запланавана і на сёлетні год.

витебск, "мова нанова", Торвальд
Без усмешкі ні абыходзяцца ні адны заняткі. Фота Сашы Май

Прычына пятая. Эмацыйны абмен

Нягледзячы на тое, што многія прыходзяць на курсы пасля працы ці вучобы крыху стомленыя, падчас заняткаў усе адчуваюць прыліў энергіі. Без рогату не абыходзяцца ні адны заняткі.

«А ўсё чаму? Таму што на курсах «Мова нанова» ў Віцебску самыя лепшыя вядоўцы! » – смяецца Сяржук Маркаў.

Наведайце заняткі і, я ўпэўнена, вы самі знойдзеце яшчэ не адну прычыну прыйсці сюды  зноў.

Сяржук Маркаў, Таццяна Дубоўская і сябры курсаў чакаюць усіх ахвотных кожную сераду ў 18.30 у арт-пабе «Торвальд».

Прачытаць, як курсы «Мова нанова» пачыналі сезон у мінулым годзе, можна тут.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий