Віцебская школьніца стала фіналісткай конкурсу ідэй для старшакласнікаў «Першыя»

Беларусь

Падведзены вынікі трэцяга этапа сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў «Першыя»: 10 школьнікаў з усёй краіны публічна прадставяць свае ідэі па экалогіі, тэхналогіям, інклюзіі і культурына маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. У тым ліку і 9-класніца з віцебскай сярэдняй школы №12.

Віцебская школьніца стала фіналісткай конкурсу ідэй для старшакласнікаў «Першыя»Больш за 1000 школьнікаў прынялі ўдзел у адукацыйных воркшопах у Мінску і крэатонах у Гомелі, Віцебску, Магілеве і Гродне. І больш за 100 з іх даслалі відэапрэзентацыі сваіх ідэй для ўдзелу ў конкурсе. Найбольшую цікавасць беларускія старшакласнікі праявілі да кірунку «Культура»– 39%, а таксама «Экалогія»– 27% і «Тэхналогіі»– 24%, «Інклюзія»– 10%.

Журы выбрала дзясятку найлепшых ідэй. Аўтары прадставяць іх самастойна на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, правядзенне якой запланавана на май. Кожны з фіналістаўбудзе рыхтаваць 10-хвілінную прамову для TEDxYouth@Minsk разам з ментарамі – прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэйусе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.

У фінал конкурсу прайшлі:

  • Алексін Самуіл, самастойнае навучанне, г. Мінск, 11 клас (кірунак «Тэхналогіі»);
  • Ананіч Павел, вучань ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Магілёва», 11 клас (кірунак «Культура»);
  • Грынюк Лізавета, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка», 10 клас (кірунак «Тэхналогіі»);
  • Кундзір Настасся, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Віцебска», 9 клас (кірунак «Культура»);
  • Муліца Канстанцін, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Іўе», 10 клас (кірунак «Экалогія»);
  • Рабчук Дзяніс, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Брэста», 10 клас (кірунак «Культура»);
  • Себік Ангеліна, вучаніца ДУА «Гімназія №10 г. Гомеля», 10 клас (кірунак «Культура»);
  • Сідарэнка Вікторыя, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №44 імя М.А. Лебедзева г. Гомеля», 10 клас (кірунак «Экалогія»);
  • Федчанка Соф’я, вучаніца ДУА «Гімназія №4 г. Мінска», 9 клас (кірунак «Інклюзія»);
  • Янголь Кацярына, вучаніца ДУА «Крэўская яслі-сад сярэдняя школа аг. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці», 11 клас (кірунак «Экалогія»).

Што можна зрабіць, каб вучні з захворваннямі пазваночніка маглі наведваць заняткі ў школе, як развіваць экалагічную культуру ў Беларусі, якім чынам сучасныя тэхналогіі могуць дапамагчы ў развіцці музеяў і пашырыць выкарыстанне беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці – гэта толькі некалькі са шматлікіх пытанняў, што паставілі перад сабой падлеткі.

Найлепшыя праекты вызначаліся па некалькіх крытэрыях. Журы звяртала ўвагу на адпаведнасць ідэі абранай тэме і яе фармулёўку, магчымасць рэалізаваць задуму, а таксама маштабнасць і мэтавую аўдыторыю, арыгінальнасць падыходу да вырашэння пытанняў у сферы экалогіі, тэхналогій, інклюзіі і культуры.

У склад журы, якое ацэньвала праекты, ўвайшлі:

  • Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1;
  • Ірына Дубовік, CEO, ProjectMarketing, саветнік па развіцці бізнесу Intetics, сузаснавальніца акселератара StartUpON;
  • Марына Штрахава, сузаснавальніца Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»;
  • Аляксандр Аўдзевіч, аўтар шматлікіх сацыяльных ініцыятыў для людзей з асаблівымі патрэбамі;
  • Марыя Сума, супрацоўніца праграмы па экалагічна прыязным ладзе жыцця Цэнтра экалагічных рашэнняў;
  • Павел Ліс, генеральны дырэктар IT-кампаніі Авекціс / ASBISGroup;
  • Дзмітрый Смірноў, спікінг-коўч канферэнцыі TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы;
  • Ганна Казлова, ліцэнзіят міжнароднай адукацыйнай праграмы TEDx у Рэспубліцы Беларусь, арганізатар канферэнцыі TEDxMinsk;
  • Віктар Пазнякоў, кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі А1;
  • Кацярына Севасцьянчук, спецыяліст групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі А1.


Інфармацыя пра праект «Першыя»

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

Гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z, абвешчаны ў кастрычніку 2019 года для вучняў 9-х, 10-хі 11-х класаў. Ім было прапанавана падзяліцца сваім бачаннем таго, што магло б змяніць навакольны свет ці жыццё канкрэтных людзей у Беларусі да лепшага.

Для таго, каб дапамагчы сфармуляваць гэтыя ідэі школьнікам, арганізатары конкурсу прапанавалі ім вызначыцца з тэматычным кірункам: «Экалогія», «Тэхналогіі», «Інклюзія» і «Культура». А таксама цягам навучальнага года правялі шэраг крэатонаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Гродне з удзелам вядомых экспертаў і запусцілі першы беларускамоўны падкаст для моладзі, у якім прафесіяналы з розных сфер дзяліліся парадамі па запуску і прэзентацыі праектаў.

328 человек умерло в Беларуси от заболеваний органов дыхания с начала 2020 года — Лукашенко

Маски в аптеках Витебска есть, но посмотрите как выглядит «шедевр» белорусских мастеров!

Лукашенко потребовал за неделю начать выпуск респираторов

Кризис на границе — репортаж с белорусско-российской границы

В Беларуси начали распространять «спасение от коронавируса» — «антикоронавирус»

Видеофакт: полочанин без причины ударил в лицо школьника — все очевидцы прошли мимо

Гендиректор компании «Белвест» Юрий Суманеев рассказал о ситуации с коронавирусом

Приступы умиления могут вызвать медицинские маски Витебской фабрики «Знамя индустриализации»

Белорусы смогут вернуться домой через Москву, но только транзитом

Приступы умиления могут вызвать медицинские маски Витебской фабрики «Знамя индустриализации»

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий