Малады акцёр Раман Салаўёў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа атрымаў узнагароду на трэцім республіканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія».
Раман Салаўёў атрымаў прыз «Лепшая акцёрская работа ў спектаклі тэатра драмы» – за роль Сашы ў пастаноўцы паводле аднайменнай аповесці расійскага пісьменніка Паўла Санаева.
Вынікі конкурса падвялі напярэдадні, 30 лістапада, у Мінску. Яго фінал праходзіў 24-30 лістапада. На адзнаку журы прэтэндаваў 21 спектакль з розных тэатраў краіны.
Раман Салаўёў працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 2013 года, пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў. Завочна навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Роля Сашы ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам» стала для яго дэбютам на Коласаўскай сцэне.
Инфармацыя з сайта http://news.tut.by/culture