Лазарь Хидекель из Витебска в Минск: полеты супрематической фантазии

История

Выстава першага ў свеце супрэматычнага архітэктара Лазара Хідэкеля праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі.

Лазарь Хидекель из Витебска в Минск: полеты супрематической фантазии
Перасячэнне палос, 1920 год. Хідэкеля часам лічаць аўтарам хэштэга.

Хідэкелю пашанцавала нарадзіцца ў правільны час у правільным месцы — а дзе яшчэ можна было вучыцца мастацтву ў Дабужынскага, Шагала, Лісіцкага і Малевіча? Столькі зорак сышліся разам у адзін час і адным месцы. Рэтраспектыўная выстава якраз дае вельмі добрае ўяўленне пра вучнёўскі перыяд у Віцебскім мастацкім вучылішчы, шмат ранніх малюнкаў і накідаў уздымаюць перад намі пласт навучання будучых супрэматыстаў. Калі меркаваць па гэтых матэрыялах, ад Шагала Хідэкель нічога не засвоіў, некалькі ранніх замалёвак Віцебска зроблены хутчэй у духу Сезана, з экспансіяй геаметрычных формаў, і напэўна тлумачацца ўплывамі Дабужынскага, піша гісторык Аляксей Ластоўскі.

Але ясна, што самае важнае ўздзеянне на Хідэкеля зрабілі Эль Лісіцкі (у іх паралельная ідэя гарызантальнай архітэктуры) — і Малевіч (які пазней не пасаромеецца надрукаваць працу свайго вучня ў Германіі пад сваім імем).

Мяне здзівіў такі добра захаваны архіў часу УНОВІС — ці гэта трэба было мець геніяльнае прадбачанне месца школы ў гісторыі мастацтва, ці гэта вынік таго, што Хідэкель напрыканцы свайго жыцця рыхтаваў уласную рэтраспектыву. А рэканструкцыя сваіх ранніх прац — гэта вось цалкам у духу Малевіча!

Але як да 100-гадовага юбілею заснавання школы — гэта самы шыкоўны падарунак, бо тут на лістах паперы квітнеюць супрэматычныя кампазіцыі, чорныя квадраты падвяргаюцца вівісекцыі, уздымаюцца да неба архітэктоны.

Толькі адным эскізам прадстаўлены наступны пасля Віцебска перыяд жыцця Хідэкеля, калі ён услед за сваім гуру Малевічам перабраўся працаваць на Маскоўскую парцалянавую фабрыку.

Але ўсё ж Хідэкель стаў архітэктарам — і адзіным прафесійным архітэктарам з кола УНОВІС. Яшчэ адзін тэматычны фокус выставы — гэта футурыстычныя праекты гарадоў новай эпохі, якія спалучаюць супрэматысцкія ідэалы з кіпучай энергіяй новага сацыяльнага ўяўлення. Тады ўсё падавалася магчымым — але палёт фантазіі Хідэкеля сягаў і за гэтыя межы. Каб адчуць маштабы гэтых праектаў, была зроблена рэканструкцыя з дапамогай віртуальнай рэальнасці — будзе магчымасць, паспрабуйце на выставе!

Лазарь Хидекель из Витебска в Минск: полеты супрематической фантазии
Футурыстычны горад, від зверху. 1930-я

Але ў 1930-я гады Хідэкель вымушаны прыстасоўвацца пад каноны сталінскага неакласіцызму, хоць і ў план кінатэатра «Масква» ў Ленінградзе ён змяшчае крыж — цэнтральную фігуру супрэматызма. Пасля вайны Хідэкель займаецца пераважна выкладаннем, і толькі ў 1960-я гады, калі крыху пасвабаднела, ён зноў спрабуе вярнуцца да праектаў на аснове былых ідэй — на выставе можна ўбачыць праектныя эскізы музея Цыялкоўскага і тэатра ў Будапешце, але ўсё, эпоха мінула.

Зараз яго імя папулярызуе сям’я, архітэктурную прэмію заснавалі, зараз вось выстава арганізаваная выключна на аснове сямейнага архіву.

Многім так не пашанцавала.

Аляксей Ластоўскі, Наша Ніва

Марк Хидекель стал почетным членом Союза архитекторов Беларуси

Задержали серийного вора, который совершал кражи в Витебской области

Появилось видео забега витебчанки мимо кассы с водкой

Путин продлит свои полномочия без участия Госсовета

Желтый уровень опасности объявлен на понедельник

В Бешенковичском районе перевернулась лодка с рыбаками, погиб мужчина

Выставка архитектора из Витебска Лазаря Хидекеля открылась в Минске

Шорт-лист фоторабот, представленных на конкурс «Витебского Курьера»

 

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий