«Товарищи, у него же в анкете в графе национальность – еврей…» Як Давід Сімановіч змагаўся за Марка Шагала ў Віцебску

Авторские статьи

Міхаіл Шмерлінг і Вольга Дарэнскіх пра мужнага паэта, які ў любых абставінах працягваў працаваць і адстойваць свае прынцыпы

Не так даўно мы пачалі размову з блізкімі сябрамі Давіда Сімановіча – Міхаілам Шмерлінгам і Вольгай Дарэнскіх. Прачытаць пра гэта можна тут.

Сёння яны працягваюць расказваць пра Давіда Рыгоравіча і разважаць пра тое, якую ролю ён адыгрываў у літаратурным і культурным жыцці Віцебска.

«Товарищи, у него же в анкете в графе национальность – еврей…» Як Давід Сімановіч змагаўся за Марка Шагала ў Віцебску
Іна Гузава, Давід Сімановіч і Вольга Дарэнскіх. Фота з прыватнага архіва Іны Гузавай

– Давід Сімановіч увесь час быў у віры грамадскіх падзей: спачатку займаўся згуртаваннем віцебскіх літаратараў, потым – вяртаннем імя Марка Шагала ў яго родны Віцебск. У якіх адносінах ён быў з прадастаўнікамі ўлады? Міхаіл, што можаце расказаць пра гэта?

Давід Рыгоравіч ніколі не быў апазіцыянерам, стараўся не лезці ў палітыку. Ён быў дзіцем свайго часу. У ім жыло пачуццё справядлівасці. Нездарма кажуць, што калі ты не займаешся палітыкай, то палітыка зоймецца табой. Аб’ядноўваючы вакол сябе віцебскіх літаратараў, ён, вядома ж, быў адзінай кандыдатурай на пасаду сакратара Віцебскай абласной пісьменніцкай арганізацыі, якая ўтваралася ў 1980 годзе.

У яго кніжцы «Витебский вокзал» апісваецца, як усё было:

«Иван Петрович Шамякин, не называя фамилий, сказал, что собралась группа, в которой были представители ЦК и Витебского обкома партии. Шамякин предложил мою кандидатуру, сказав, что я не только талантливый поэт, но и организатор, как раз тот, кто нужен, что со мной уже говорили, что в писательских кругах мою кандидатуру поддерживают.

–Но мы тут смотрели документы представления и, оказалось, что Симанович – беспартийный… – бросил кто-то первую реплику

– Это можно поправить, – ответил Шамякин. – Я готов дать ему рекомендацию. И, думаю, за этим дело не станет. Да и многие известные писатели – не члены партии…

– Так-то так, – последовала следующая реплика. – Но, кроме того, что Симанович – беспартийный, мы знаем, что он пишет на русском языке, он русский поэт и будет руководить белорусскими писателями.

По словам Шамякина, он, отвечая, сказал, что я владею обоими языками, перевожу на русский стихи и прозу коллег. И всё это – хорошо…

– Ну ладно, – пробасил кто-то. – Вы по этим пунктам могли бы нас убедить. Но… мало того, что Симанович – беспартийный, мало того, что пишет на русском языке, товарищи, у него же в анкете в графе национальность – еврей…

Тут уж, – рассказывал Иван Петрович, – я развёл руками и сказал, что вот этого я изменить не могу…»

– Вольга, Вы думаеце, што апошні аргумент быў вырашальным?

Ён быў неабвержным…

«Товарищи, у него же в анкете в графе национальность – еврей…» Як Давід Сімановіч змагаўся за Марка Шагала ў Віцебску
Давід Сімановіч з Міхаілам Шмерлінгам. Фота з прыватнага архіва Іны Гузавай.

– Нягледзячы на тое, што яго абвінавачвалі і ў рускамоўнай творчасці, і ў яго адданасці свайму роду, ён не перайшоў у Саюз пісьменнікаў Беларусі, дзе кіраўніцтва і ў рэспубліцы, і ў Віцебску аказалася рускамоўным. Міхаіл, як лічаце, чаму?

Вы самі, Уладзімір Антонавіч, недзе казалі, што родная мова – гэта матчына мова, тая мова, якую дзіця чуе з калыскі. Сімановіч ведаў беларускую мову, сябраваў з Васілём Быкавым, Рыгорам Барадуліным, Анатолем Вярцінскім, з беларускімі і рускімі літаратарамі. Давід Рыгоравіч нават сам перакладаў некаторыя свае вершы на беларускую мову. Нічога агульнага з кіраўніцтвам Саюза пісьменнікаў Беларусі ў яго не было. Ён застаўся ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў, і за гэта яму помсцілі, пісалі кляўзы.

Ён быў чалавекам мужным, і ў любых абставінах працягваў працаваць, адстойваць свае прынцыпы. Па яго ініцыятыве і пры яго настойлівым удзеле былі ўсталяваны мемарыяльная дошка Васіля Быкава, помнікі Шагалу,  Пушкіну, Караткевічу. Тое, што ён зрабіў для духоўнага жыцця горада, цяжка ацаніць, яшчэ, мусіць, не прыйшоў час.

Давід Рыгоравіч быў сапраўдным эрудытам, інтэлігентам, Настаўнікам з вялікай літары. 

«Товарищи, у него же в анкете в графе национальность – еврей…» Як Давід Сімановіч змагаўся за Марка Шагала ў Віцебску
З сябрамі. Фота з прыватнага архіва Іны Гузавай

– Міхаіл, другім палітычным пытаннем, у якое, сам таго не жадаючы, уцягнуўся Давід Рыгоравіч, з’явілася нежаданне савецкіх уладаў вяртаць імя і творчасць Марка Шагала ў яго родны Віцебск.

Так. У 1986 годзе ў Віцебск прыехаў Андрэй Вазнясенскі, які быў зацікаўлены вярнуць Марка Шагала ў Віцебск. Віцебскія ўлады ўвесь час імкнуліся прыцягнуць Вазнясенскага да ўдзелу у афіцыйных мерапрыемствах, напрыклад, запрашалі на камсамольскую канферэнцыю, а ён у суправаджэнні Сімановіча хадзіў па шагалаўскіх мясцінах, даследваў магчымасць стварыць музей Марка Шагала ў яго бацькоўскім доме, занятым у той час жыхарамі.

Праціўнікі Марка Шагала выступалі і на розных сходах, у друку. Тады прагучалі імёны такіх «антышагалаўцаў», як Бягун, Боўш, нават знакаміты мастак Міхаіл Савіцкі.

На адным са сходаў у Віцебску слова ўзяў першы сакратар абкама партыі У. В. Грыгор’еў, які «кляйміў» і Марка Шагала, і «шагаламана» СІмановіча. Але ў Давіда Рыгоравіча хапіла мужнасці ўстаць з месца і даць адпаведны аргументаваны адпор таварышу першаму сакратару. І яго падтрымалі іншыя прысутныя. Дзякаваць Богу, і ў Грыгор’ева хапіла мужнасці ўзяць яшчэ раз слова і папрасіць прабачэння ў Сімановіча за неапраўданыя нападкі.

«Товарищи, у него же в анкете в графе национальность – еврей…» Як Давід Сімановіч змагаўся за Марка Шагала ў Віцебску
Давід Сімановіч з Рыгорам Барадуліным. Фота з прыватнага архіва Іны Гузавай

– Як вы думаеце, што сёння трэба было б зрабіць гораду для ўвекавечання памяці Сімановіча?

Культурная грамадскасць шмат што зрабіла ў гонар памяці паэта пасля яго адыходу, асабліва ў год 85-годдзя з Дня яго нараджэння. Імпрэзы адбыліся ў абласной бібліятэцы, бібліятэках імя Караткевіча, Еўфрасінні Полацкай, у арт-цэнтры Марка Шагала, ва ўніверсітэце імя П.М. Машэрава. Вельмі цёплая літаратурная сустрэча прайшла у Крынкаўскай сярэдняй школе, дзе працуе настаўніцай беларускай мовы Н. В. Сударыкава. А дзякуючы спадару Пятру Падгурскаму, на адным з дамоў у цэнтры Віцебска была ўсталявана мемарыяльная дошка Сімановічу.

А што трэба было б зрабіць яшчэ? Шмат чаго, але, у першую чаргу, я думаю, што абавязкова трэба надаць імя Давіда Сімановіча адной з вуліц Віцебска. Хаця б кавалачку Камуністычнай, дзе знаходзіцца тэлестудыя – ад пачатку вуліцы да канца двара тэлестудыі.

– Дзякую за размову. 

Як у Віцебску адкрывалі мемарыяльную дошку Давіду Рыгоравічу, глядзіце тут.

А яшчэ колькі цікавосткаў пра літаратурнае жыццё ў Віцебску ў 1970-я гады і тую ролю, якую адыгрываў у ім Давід Сімановіч, можна даведацца тут.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. Алистер

    Абсолютно верно о притеснении в регионе литераторов, оставшихся верными членству в Союзе белорусских писателей и не перешедших в Союз писателей Беларуси. В городе до сих пор гуляют по рукам бумажки-доносы, состряпанные людьми, которым еще порой и почести воздаются.

    Ответить