Site icon Витебский Курьер

3 серьезных заблуждения авторов петиции против установки памятника княгине Ольге в Витебске

Будем объективны. Комментарий историка

Неделю назад появилось коллективное обращение по поводу памятника киевской княгине Ольге в Витебске. За это время петицию подписали почти 170 человек.

Напомним, что проект памятника не утвержден. Что известно точно: осенью был объявлен тендер на благоустройство территории улицы Ленина, где планируется установить монумент. 

На этом месте планируется установить памятник Ольге. Фото Саши Май

Еще хотелось бы отметить, что в свое время мы проводили на сайте опрос, кому необходимо установить памятник в Витебске. И абсолютное большинство читателей (39%, 92 голоса) высказались именно за монумент легендарной основательнице города. Более подробно о результатах опроса можно узнать здесь.

Если же обратиться к тексту петиции, то сразу бросается в глаза большое количество исторических аргументов, которые вызывают определенные вопросы.

Чтобы разобраться, насколько все-таки точна приведенная в петиции информация, мы обратились к заведующему кафедрой истории Беларуси ВГУ имени П.М. Машерова, кандидату исторических наук, доценту Анатолию Николаевичу Дулову.

Анатолий Дулов. Фото Саши Май

Анатолий Николаевич считает, что каждый человек имеет безусловное право на собственное суждение. Но важно, чтобы мнение, высказанное в публичном пространстве, было корректным и обоснованным, не претендовало на истину в последней инстанции. И тем более, на выражение позиции всех граждан. Чего, как полагает историк, нельзя сказать про текст петиции.

Падзяляю клопат шаноўнага(-ых?) аўтара(-ў?) пра зялёную зону і гістарычны цэнтр горада, расходаванне бюджэтных сродкаў. Вельмі засмучаюць абранае для помніка месца і мяркуемы праект, пра што ўжо даводзілася казаць тут.

Але з катэгарычным адмаўленнем самой ідэі ўстаноўкі помніка легендарнай заснавальніцы Віцебска кіеўскай княгіне Вользе, як і з аргументамі аўтара петыцыі, я як гісторык і карэнны віцяблянін пагадзіцца не магу.

Вот комментарии Анатолия Николаевича по «исторической» части текста:

«Галоўным аргументам з’яўляецца тое, што кіеўская княгіня Вольга не засноўвала Віцебск» (второй аргумент петиции)

Историк считает, что здесь присутствует желание ввести читателя в заблуждение:

Навідавоку падмена тэзіса. Помнік жа мяркуюць ставіць легендзе. Акрамя таго шаноўны аўтар праявіў элементарную няздольнасць зразумець сэнс артыкула, апублікаванага “Витебским курьером” 23 чэрвеня 2016 года.  Таму параю яму перачытаць гэты тэкст.

А таксама запрашаю далучыцца да суполкі бясплатных курсаў па гісторыі Віцебска, дзе можна паглядзець відэа з тлумачэннямі магчымай сувязі княгіні Вольгі з Віцебскам.

На фоне слоўнай эквілібрыстыкі кідаецца ў вочы поўная адсутнасць логікі. Напрыклад, неабазнанаму чытачу цяжка будзе здагадацца, ці тое легенда пра заснаванне Віцебска княгіняй Вольгай утрымлівалася ў «Віцебскім летапісе Панцырнага і Аверкі», ці тое была «…прыдуманая савецкім прапагандыстам Міхаілам Рыўкіным у 1974 годзе ў Маскве…» і «з’яўляецца нічым іншым, як міфам з кепска распрацаваным абгрунтаваннем».

Прыкрым і агідным падаецца тон, у якім згаданы пакойны педагог і краязнавец Міхаіл Сцяпанавіч Рыўкін, што нямала зрабіў для свайго роднага горада. Але ж няхай здзеклівыя выпады на адрас чалавека, які ўжо ў лепшым свеце, застануцца на сумленні аўтара.

 «Гістарычная постаць кіеўскай княгіні Вольгі як такая досыць супярэчлівая» (третий аргумент петиции)

Анатолий Николаевич справедливо полагает, что следует отличать произведение устного народного творчества от исторических фактов:

У дадзеным выпадку крытычна настроены аўтар праявіў вартую здзіўлення наіўнасць. Фальклорны твор, які трапіў на старонкі «Повести временных лет», – паданне пра помсту княгіні Вольгі драўлянам за забойства яе мужа князя Ігара – складальнік петыцыі прыняў за дакладную і аб’ектыўную гістарычную інфармацыю. Паданне, відавочна, адлюстроўвае рэальныя падзеі, але вельмі ўжо спецыфічным чынам.

 «Постаць княгіні Вольгі, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой, чужая для беларусаў» (четвертый аргумент петиции)

Здесь Анатолий Дулов обращает внимание на то, что утверждение автора не соответствует действительности. Историк отмечает, что текст этого пункта удивляет выразительным стремлением к манипуляции сознанием читателей с помощью конфесионного вопроса, а также лжеисторией.

Княгиня Ольга. Источник: liveinternet.ru

Каментаваць гістарычныя памылкі я не буду, бо людзі, якія навучаліся ў сярэдняй школе, самі іх заўважаць. Як і адстунасць логікі, зноў-такі.

Спынюся толькі на адным аспекце. Аўтар бярэ на сябе смеласць сцвярджаць ад імя ўсяго народа, што Вольга беларусам чужая. Напэўна, ён будзе вельмі расчараваны, але нашыя продкі лічылі інакш.

Княгіня Вольга стала шанавацца царквою і хрысціянамі на Русі як святая вельмі рана, хутчэй за ўсё, ужо ў Х стагоддзі. Прынамсі, мы маем шэраг крыніц ХІ–ХІІ стагоддзяў, дзе гэта адлюстравана.

Сярод іх, напрыклад, твор святога Кірыла Тураўскага «Успение преподобныа княгини Ольги, бабы Владимеря. Канон и стихиры. Творение Кирила мниха». З тэкстам можна азнаёміцца тут

Аповед пра княгіню, узнікненне якога даследчыкі адносяць да трэцяй чвэрці XII стагоддзя і звязваюць з епіскапствам у Тураве святога Кірыла, дайшоў да нас і ў спісе Пролага (каляндарнага жыційна-павучальнага зборніка) першай чвэрці XVI ст. з Супрасльскага манастыра.

Такім чынам, княгіня Вольга шанавалася на беларускіх землях і ў XII, і ў XVI, і ў наступныя стагоддзі. Аўтар петыцыі згадаў пра распаўсюджанасць уніяцтва на Беларусі. Дык вось стваральнікі Віцебскага летапісу акурат былі ўніятамі. Але з вялікай павагай ставіліся да легендарнай заснавальніцы горада. Як, урэшце, і каталік Казімір Аляксандр Пацей, войт і ваявода віцебскі, які яшчэ на пачатку XVIII стагоддзя ва ўніверсале брацтву Дабравешчанскай царквы згадаў пра яе заснаванне «слаўнай фундатаркай княгіняй Вольгай».

Карыстаючыся лексікай шаноўнага аўтара, можна сцвярджаць, што ў многіх выпадках яго аргументы «супярэчаць нават здароваму сэнсу».

Деревянная скульптура Ольге в Задвиньи. Фото Саши  Май

Хотелось бы подчеркнуть, что мы не выступаем против петиции, которая, безусловно, имеет право на существование, а занимаем нейтральную позицию и, в первую очередь, стараемся придерживаться исторической объективности.

4 авторитетных мнения по поводу памятника княгине Ольге в Витебске можно посмотреть здесь. А узнать, что по этому поводу думают опытные экскурсоводы, можно здесь.

Exit mobile version