Данчык: амерыканскі беларус ці беларускі амерыканец?

Адказ у аднайменным дакументальным фільме ад незалежнага тэлебачання «БЕЛСАТ»

Фото: svaboda.org

Фото: svaboda.org

«БЕЛСАТ» рэжысёра Галіны Навумчык. Як нам гаворыць сама назва, размова ў кінастужцы пойдзе пра легенду беларускай аўтарскай песні Багдана Андрусішына, больш вядомага як Данчык.

Беларускі спявак, журналіст і грамадскі дзеяч нарадзіўся ў Нью-Ёрку. У гэтым горадзе ён правёў зашмат часу, але маці Юлія, беларуска па паходжанні, змагла прывіць сыну любоў да родная зямлі. Таму ўжо з самага дзяцінства Данчык размаўляў па-беларуску.

Калі хлопцу было 16 гадоў, ён трапіў на канцэрт «Песняроў» – вядомы ансамбль тады гастраляваў у Амерыцы. Гэта стала яшчэ адным штрушком да таго, каб тварыць – спяваць і пісаць – менавіта на роднай мове. Праз год свет убачыў першы альбом Данчыка…

Краіну, якая яго заўсёды натхняла, спявак змог наведаць толькі ў 1989 годзе: Данчык даў свой першы канцэрт і займеў шмат прыхільнікаў. Другі раз бард наведаў Беларусь у 1996 годзе, а ў 1997-м заявіў, што спыняе сваю музычную кар’еру.

Зараз асноўны занятак Данчыка – журналістыка: ён з’яўляецца супрацоўнікам, намеснікам дырэктара Беларускай службы Радыё «Свабода».

Як паведамляе сайт тэлеканала «БЕЛСАТ», у фільме выкарыстоўваюцца відэа з сямейнага архіву, якое ніколі раней не дэманстравалася. Глядач убачыць шмат грамадскіх дзеячоў Беларусі, якія выкажуць свае думкі адносна творчасці спевака, і канешне, самога Данчыка.


  • Kondrat Sahalyar

    Казалось бы, песни из репертуара высокопоставленного сотрудника
    радиостанции “Свобода” должны были быть в белорусском эфире
    под запретом. Но одна витебская радиостанция целый год по несколько раз в день транслировала “Зорачкi” в исполнении Данчика –
    и ничего ей за это не было. Какая-то избирательная у нас цензура…
    Наверное, цензоры решили – раз имени певца никто не объявляет – то
    и факта трансляции нет. А в плейлисте видимо значился какой-нибудь
    Богдан Титомир.