На вайне ва Украіне загінулі пяць беларускіх змагароў за незалежнасць

Война

31 ліпеня стала вядома пра гібель ва Украіне пяцёх беларускіх добраахвотнікаў: чатырох каліноўцаў і аднаго ваяра аб’яднання «Пагоня». Іхныя імёны не раскрываюцца.

Полк Каліноўскага паведаміў, што загінуў адзін ваяр батальёна «Волат» і тры ваяра батальёна «Літвін».

«Мы знаходзімся на сувязі з роднымі і блізкімі загінуўшых. Пазыўныя і тым больш імёны ваяроў не выдаюцца ў мэтах бяспекі сваякоў. Рана ці позна імёны загінуўшых з гонарам загучаць у роднай Беларусі!» – гаворыцца ў паведамленні палка.

Таксама пра страту сёння паведаміла аб’яднанне «Пагоня».

«У баях за свабоду Украіны загінуў сябра грамадскага аб’яднання «Пагоня». Ён быў сапраўдным беларусам: смелым, вольным, шчырым чалавекам, які змагаўся на баку святла супраць акупантаў», – адзначаецца ў допісе.

Лік беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне за незалежнасць, павялічыўся да 31.

Бывший командир 38-й Брестской десантно-штурмовой бригады Валерий Сахащик воюет в Украине в составе беларуской десантно-штурмовой роты ВСУ

 

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий