Як Нацыянальны Акадэмічны Драматычны Тэатр імя Якуба Коласа справіў 95-годдзе

Главное

Тэатр, Тэатр! Кулісы і сафіты,
Грамады гор і сінява нябёс,
І смех і кроў – увесь свет ігрою зліты,
І люд бяжыць ,сядзіць каб наглядаць свой лёс.
У тэатр спяшаюцца сыны твае і дзевы,
Каб слова новае і роднае пачуць
Адчуць жыцця свабодныя напевы
У вочы юныя бадзёрыя зірнуць.

Гэты верш сам аўтар — Міхайла Грамыка, прачытаў на адкрыцці новага Тэатра ў 1926 годзе.

(Праз дзесяць гадоў яго рэпрэсірвалі, але не растралялі і пасля рэабілітацый ён кніжку выдаў).

Гісторыя стварэння

Днём нараджэння Нацыянальнага тэатра з савецкага часу прынята лічыць 21 лістапада 1926 года. Тады Масква сваім указам стварыла Другі Беларускі Драматычны Тэатр у Віцебску. Першы быў створаны ў Менску. (Гэта зараз тэатр імя Янкі Купалы).

Часткова сюды на працу перайшлі мясцовыя артысты «Губернскага паказальнага тэатра» ў якім з 1919 па 1924 гады рэжысёр Унгерн прасвятляў пралетарыяў рэвалюцыйным мастацтвам, а начальствам прыехалі МХАТаўцы з Беларускай студыі пры сталічным тэатры.

А яшчэ па 1923 год тут змяшчалася трупа Яўрэйскага тэатру. Будынак стаяў на месцы сучаснай філармоніі на Смаленскай Плошчы. Сюды з эвакуацыі і з вайны вярнуліся рэшткі трупы Віцебскага Драматычнага Тэатра. У 1944 годзе Тэатр атрымаў імя Якуба Коласа.

Праўнучка знакамітага паэта, якая была на свяце распавяла, што пісьменнік любіў тут бываць і яго п’есы ставіліся на гэтай сцэне.

Сучасны будынак Тэатра архітэктараў А. Максімава і І. Рыскіна быў пабудаваны ў 1958 годзе.

І ў 1964 годзе сюды пераехаў Беларускі Драматычны тэатр імя Якуба Коласа.

1977 год прынёс Тэатру званне Акадэмічнага, а ў 2001 годзе — Нацыянальнага.

Прэм’ера на Народзіны

Як Нацыянальны Акадэмічны Драматычны Тэатр імя Якуба Коласа справіў 95-годдзе
Да свята Міхась Краснабаеў падрыхтаваў спектакль «Ціль» — п’есу, прысвечаную барацьбе народа Фландрыі за сваю незалежнасць.

У Віншавальнай частцы вечарыны Васіліна Міцкевіч адзначыла, што гэты твор любіў яе дзед. Здаецца рэч ішла пра пераказ на расійскую мову твора Шарля дэ Кастэра, паэтам Мікалаем Забалоцкім.

Для пастаноўкі ж Міхась Краснабаеў узяў п’есу Рыгора Горына 1970 года. Аўтар напісаў яе паводле рамана Шарля дэ Кастэра — «Легенда пра Ціля Уленшпігеля і Ламме Гудзаке, іх прыгодах — забаўных, дастаслаўных у Фландрыі і іншых краінах».

Гэта п’еса не аднойчы ставілася ў Расійскіх тэатрах як драма і як камедыя, і нават у Ленкоме, як мюзікл.

Ціль Уленшпігель — герой легенд сярэднявечча, ашуканец і жулік. Вобраз быў створаны вулічнымі тэатрамі як насмешка над іспанскім каралём Філіпам, як другі бок натуры караля. Філіп разам з інквізіцыяй катаваў Фландрыю (Нідэрланды). Нават прозвішча Ціля — Уленшпігель мае падвойны сэнс.

Spіegel — «люстэрка», але ёсць і жаргонное «задніца», а ulen — дзеяслоў «чысціць, мыць». Але распаўсюджаны варыянт «Уленшпигель» — «люстра савы», таму персанаж традыцыйна малюецца з савой і люстрам.

Кастэр значна аблагодзіў Ціля і зрабіў героем Фландрыі. Цікава, што кніга з дэталёва апісанымі сцэнамі інквізіцыйных кастроў і прыгодамі двух прайдох у пераказе паэта Мікалая Забалоцкага стала дзіцячай, а ў п’есе Горына гімнам гераічнаму змагару за свабоду.

Крытыкі, чытаўшыя арыгінал, адзначылі, што вобразы Кастэра Горын «прычасаў» па-свойму. І з яго трактоўкай стала незразумела, што Шпігель змагаецца з краінай захопніцай яго Радзімы. А кароль Філіп з палача і ката ператварыўся ў зануду. Вугальшчык Клаас з невіннай ахвяры інквізіцыі робіцца супраціўнікам сістэмы, а Рыбнік — даносчык набывае ідэю.

Таксама ў гэтай версіі прапала гісторыя пошука сямі чараўнікоў. А менавіта яны і жонка Неле выратавалі жыццё Ўленшпігелю.

Горын жа, наўпрост, спаліў галоўнага героя. А і сапраўды: герой, па савецкім меркам, павінен аддаць жыццё за ідэалы свабоды, роўнасці і братэрства.

Пераклад Алеся Зімоўскага трохі разбавіў патрыятызм Горына. Але я так сама чытала пераказ Забалоцкага, таму асабіста мне тэма не пайшла.

Коласаўскі тэатр зрабіў  п’есу «Ціль» трагікамедыяй

Калі зыходзіць са слоў, што гісторыя паўтараецца двойчы адзін раз трагедыяй, а другі фарсам, то я згодна.

А што ў нас сёння калі не час «святых» інквізітараў? Ізноў як у сярэднявеччы прыйшоў загад вызначаць ненадзейных замяніць іх «уладалаляльнымі». Але ж на вогнішчы не спаляць!

Ізноў жа, працуе задавальненне грамадзян, калі вобразнае спальванне бязвіннага на павольным агні, змяняюць на міласэрнае хуткае.

У першай частцы спектакля я любавалася працай Тадэвуша Кокштыса, які выканаў ролю вугальшчыка Клааса.

Як Нацыянальны Акадэмічны Драматычны Тэатр імя Якуба Коласа справіў 95-годдзе

Цікавы вобраз Ламме Гудзака стварыў Юрась Цвірка. Рыбнік — стукач у выкананні Вячаслава Грушова быў сімпатычны і прыемны. Ну прыгожы мужчына, што ж…

Як Нацыянальны Акадэмічны Драматычны Тэатр імя Якуба Коласа справіў 95-годдзе
Сумнай і глыбокай была звар’яцеўшая маці каханкі Ціля  — Неле, ў выканні Анжалікі Баркоўскай.

К завяршэнню першай часткі пастаноўкі Клааса спалілі і, спраўды, ён нёс на святую інквізіцыю, значыць было за што.

Спаленае сэрца вугальшчыка падаравалі Цілю, які казаў, што «попел Клааса грукае ў яго сэрца».

Галоўную ролю выканаў Яўген Беряснёў. Вобраз галоўнага героя  — «свайго ў дошку» з няхітрымі жартачкамі і зухаватай смеласцю просты і зразумелы. Блазен гэта ці герой, хай кожны вырашыць самастойна.

Як Нацыянальны Акадэмічны Драматычны Тэатр імя Якуба Коласа справіў 95-годдзе
Першая частка спектакля была сумнаватай і трагічнай, цягнула ці тое да філасофскіх разважанняў, ці да сну.

Другая частка з песнямі, батальнымі сцэнамі і лірычнымі нотамі была весялейшай.

Цікавыя камічныя вобразы генерала (Пятро Ламан) і галоўнай матроны Дома цярплівасці (Раіса Грыбовіч ) дадалі іскрынкі дзейству.

Кароль (Арцём Герак) з каўняром, падобным на патэльню, змяніў халат на дурацкі камзол і завіхаўся да маладой жонкі генерала (Тамара Краснабаева -Чарняк)

Як Нацыянальны Акадэмічны Драматычны Тэатр імя Якуба Коласа справіў 95-годдзе

Вельмі прыгожа пелі дзеўкі на частцы палубы карабля. Памятаеце сцэну на Тытаніку з Дікапрыа і Уінслейт. Воось… Толькі Ціля трэба было паставіць на карму.

Як Нацыянальны Акадэмічны Драматычны Тэатр імя Якуба Коласа справіў 95-годдзе
Адметным момантам узнагароджаным апладысментамі стала песня Ціля Ўленшпігеля (пра тое, што час, калі ў цане даносчыкі і прыспасабленцы пройдзе і краіна дачакаецца нараджэння новых герояў).

У прэм’ернай пастаноўцы ўдзельнічала ўся трупа тэатра. Сцэнаграфію спектакля ажыццявіла Наталля Лавіцкая-Ярмолава. Касцюмы стварыла Святлана Макаранка. Музыку напісаў Руслан Стаброўскі. Харэограф — Дзіяна Юрчанка.

Як Нацыянальны Акадэмічны Драматычны Тэатр імя Якуба Коласа справіў 95-годдзе
Асабіста мне вобраз Ціля здаўся нейкай журбой па герою, які прыйдзе і ўсіх выратуе ад звар’яцелай сярэднявечнай інквізіцыі.

І на гэтай мажорнай ноце мерапрыемства перарасло ў віншаванні ад афіцыйных асоб і сяброў тэатра.

Першым на добрай нацыянальнай мове меў выступ міністр культуры з віншаваннем ад Аляксандра Лукашэнкі і ўручэннем дыпломаў.

Потым галоўны Віцебскі чыноўнік на добрай рускай трасянцы віншаваў ад горада і так сама ўручаў нейкія паперкі.

А новы дырэктар Першага Нацыянальнага Тэатра імя Янкі Купалы, які сказаў, што «волнуется, поэтому будет выступать на русском языке», аўтаматам зрабіў наш Тэатр адзіным Нацыянальным.

Пажадалі Тэатру да стагоддзя абнавіцца і заззяць новымі фарбамі.

Прыгожа пелі спевакі з філармоніі. А запалілі засумаваўшы залу артысты з «Лялькі».

Як Нацыянальны Акадэмічны Драматычны Тэатр імя Якуба Коласа справіў 95-годдзе

Шчыра павіншаваў альма-матэр мастацкі кіраўнік «Лялькі» Віктар Ігнатавіч Клімчук.

Яшчэ крышачку пра нацыянальныя тэатральныя традыцыі

Першым у Віцебску быў тэатр пры Езуіцкай бурсе адкрыты ў 1737 годзе. (284 гады, здаецца, трохі болей). Першая п’еса мела назву «Каштоўны камень у дзюбе ворана Гансеўскіх, які ўпрыгожвае дзедаў пярсцёнак Корвінаў». Яна была прысвечана Віцебскаму роду шляхетных магнатаў Корвінаў — Гансеўскіх і стагоддзю заснавання іезуітскага калегіума.

А потым прыйшла Масква. Калегіум стаў праваслаўным Мікалаеўскім саборам,а праз 100 год быў і зусім падарваны, па загаду са сталіцы СССР і са згоды мясцовай улады.

І ў Нацыянальным Тэатры, па загаду вышэйстаячых, ужо з’явіўся спектакль на «ненацыянальнай мове», «толи еще будет ой-ёй-ёй»!! Вось такі Тэатр.

Не ведаю чаму, але на выхадзе з тэатра мне на ўспамін прыйшлі словы Марка Шагала пра культуру, якая загінула ў Віцебску.
Неяк так…

Пакуль публікацыя гатавалася прыйшла навіна пра тое, што начальствы не ўхвалілі пастаноўку. Што крамольнага ў савецкай п’есе 1970 года — не зразумела! Але дарэктара Тэатра паклікалі ў Менск для сур’ёзнай размовы. А пастанаўка знікла з афішы.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий