Дэпутат Алена Анісім апублікавала пытанні да Ураду аб напружанасці ў выніку закрытых абменаў і перамоў у межах «Саюзнай дзяржавы»

Беларусь

і атрымала адказ і здзіўленне

Дэпутат ад Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70 Алена Анісім 15 мая накіравала ў Савет Міністраў пытанні да Ураду. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Фэйсбуку. Прыводзім гэты зварот цалкам:

У апошні час у нашым грамадстве ўзрастае напружанасць у выніку закрытых абменаў і перамоў у межах «Саюзнай дзяржавы».

У СМІ нядаўна была апублікаваная інфармацыя пра тое, што Расія накіравала Беларусі свае ўмовы па інтэграцыі, Беларусь прапанавала Расіі свае.

У сувязі з гэтым, адкажыце, калі ласка, на наступныя пытанні:

1. Якая сутнасць прапаноў па «інтэграцыі» з расійскага боку?

2. Ці разумее Урад сваю персанальную адказнасць за захаванне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці беларускай дзяржавы? Ці ёсць разуменне таго, што ў беларусаў няма іншай зямлі і іншага дому акрамя дзяржавы Рэспубліка Беларусь? Разуменне, што ў Беларусі павінны быць створаны ўсе ўмовы для нармальнага ўзроўню жыцця, рэалізацыі неабходных правоў і свабод згодна з Канстытуцыяй, якія кожны грамадзянін захоча абараняць ад знешняга агрэсара?

3. Ці ёсць разуменне ў Кабінеце міністраў, што акрамя пытанняў эканомікі, энергетыкі, абароны, агульнай бяспекі неабходна надаваць увагу павышэнню беларускамоўнай адукацыі, выхаванню і культуры, фарміраванню цвёрдага нацыянальнага беларускага стрыжня, моцнай пра-беларускай пазіцыі, у сувязі з чым павялічваць колькасць школ і гімназій на беларускай мове ў кожным раённым цэнтры?

4. Ці гатовы Урад Рэспублікі Беларусь перайсці на сусветныя цэны на энерганосьбіты і забяспечыць працу эканомікі са стварэннем якаснай і запатрабаванай прадукцыі па нізкіх коштах у выпадку неабходнасці (як гэта ёсць, напрыклад, у Польшчы)?

Алена Анісім піша, што  на пастаўленыя пытанні яна атрымала адказы:

Адказы буду публікаваць па частках, бо некаторыя з іх завялікія. А некаторыя (як з Міністэрства адукацыі) не мае сэнсу публікаваць, бо ў асноўным гэта перапісванне таго, што і так вядома.

Дэпутат апублікавала ліст з Міністэрства замежных спраў за подпісам Уладзіміра Макея.

На пытанне аб прапановах па  па «інтэграцыі» з расійскага боку министэрства адказвае, што найбольш часта гэтыя прапановы датычацца эканомікі. І гэта менавіта перамовы, без ультыматымаў і жорсткіх патрабаванняў. Праграмы дзеянняў, асабліва ў эканамічным блоку, даўно сышлі, цяпер паўстаюць пытанні актуалізацыі некаторых палажэнняў.

Далей Міністэрства працягвае:

Але прэса часам усё перабольшвае. Журналісты выкарыстоўваюць працэсы інтэнсіфікацыі беларуска-расійскага дыялогу, каб павялічыць рэйтынгі сваіх выданняў за кошт нібыта гарачых навін. Менавіта такія «сенсацыі», а не перамовы, выклікаюць напружанасць у грамадстве!

Лічым прынцыпова важным не гэтыя «сенсацыі», а тое, што мы ніколі не спынялі і не спынім дыялог. Саюзныя адносіны патрэбны нашым народам, яны неабходныя для паспяховага развіцця дзвюх дзяржаў.

А вось у адказе на пытанне аб знешнім агрэсару і захаванні цэласнасці і незалежнасці Беларусі чыноўнікаў здзівіла, што такія запыты паступаюць з боку беларускага парламентарыя.

Як неаднойчы падкрэсліваў Кіраўнік нашай дзяржавы, суверэнітэт для Беларусі – гэта святое. Недатыкальная цэннасць, якую мы не ставі пад аніякае сумненне і якой мы не гандлюем, – гаворыцца ў афіцыйнай паперы.

Міністэрства замежных спраў тлумачыць:

Урад Беларусі нясе персанальную адказнасць за захаванне незалежнасці нашай рэспублікі, яе нацыянальную бяспеку і абараназдольнасць, за правядзенне выверанай і збалансаванай унутранай і знешняй палітыкі, забеспячэнне правоў і свабод беларускіх грамадзян. 

Наш Прэзідэнт неаднаразова звяртаў увагу на тое, што, нягледзячы на няпростыя знешнія ўмовы і напружаную міжнародную сітуацыю, асноўны выклік для Беларусі знаходзіцца ў эканамічнай плоскасці. Таму варта засяродзіцца на павышэнне эфектыўнасці нашай эканомікі і яе паказчыкаў, дыверсіфікацыі, замацаванні на ўжо засвоеных рынках і выхадзе на новыя, павышэнні долі тэхнічнай прадукцыі ў беларускім экспарце.

Пытанне стратэгічнай важнасці для эканомікі нашай краіны – далучэнне Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Гэты і наступны год будуць вызначальнымі па ўзгадненні найбольш адчувальных параметраў беларускага членства ў Арганізацыі, што патрабуе ад усіх міністэрстваў зладжанай і напружанай работы.

Бывший генпрокурор и экс-председатель Конституционного суда предложил ввести для госслужащих экзамен на знание белорусского языка.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. михаил иванов

    Огляделся я и спрашиваю: а-у… а где якасныя и затрабаваные товары по низких коштах з Польшы? Небходнасть в них е, продукции не.

    Анисим… нет, не припомню, чтобы была против антинародных рекомендаций МВФ. Если кто не в курсе, то сообщаю: Польша – это лучшее, что в качестве витрины смогла выдать шоковая терапия по МВФ и рыночные реформы с учётом солидный ежегодных вливаний ЕС. У остальных восточноевропейцев завал. Это европейские поскребыши.

    Ответить