Віцебскі скульптар Сяргей Сотнікаў стаў пераможцам VI Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры

Витебск

шчырыя віншаванні з перамогай!

22 лістапада 2018 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоўу Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё VI Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры.

Біенале стане ўжо шостым па ліку ў шэрагу  праектаў такога кшталту, паведамляе Беларускі саюз мастакоў. 

Адным з пераможцаў біенале ў намінацыі «Скульптура» стаў віцебскі мастак Сяргей Сотнікаў. 

Віцебскі скульптар Сяргей Сотнікаў стаў пераможцам VI Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры
Сергей Сотников. Фото Саши Май

Несмотря ни на что… Витебский скульптор Сергей Сотников победитель VI биеналле скульптуры в Минске! Для нашего города это большое событие… Поздравляю своего друга! Крутого художника и настоящего Человека!пракаментаваў гэту падзею на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў.

Як вядома, Сяргей Сотнікаў з’яўляецца аўтарам скульптуры «Лучоса» каля аднайменнай гасцініцы, мемарыяльнай дошкі Марку Шагалу, Хатабыча на ўваходзе ў тэатр «Лялька».

Для мастакоў такія буйныя калектыўныя выставы, як біенале, з’яўляюцца не толькі сапраўдным святам, вынікам напружанай творчай працы, сустрэчай на адной экспазіцыйнай прасторы розных пакаленняў і светапоглядаў, але ж і своеасаблівым даследчым зрэзам. Напрыклад, яны дазваляюць творцам у кантэксце вялікай і разнастайнай экспазіцыі ўбачыць, якія пытанні вырашаюць для сябе іх калегі-мастакі ў працэсе творчых эксперыментаў. А для ўважлівых і зацікаўленых гледачоў гэта ўнікальная магчымасць не толькі ў аднымі месцы і адразу пазнаёміцца з лепшымі і найбольш арыгінальнымі творамі, але і з уласнага боку паспрабаваць прааналізаваць тое, што зараз хвалюе беларускіх творцаў, наколькі беларускае мастацтва здольнае рэагаваць на выклікі часу і наколькі яго ідэйныя і тэхнічныя эксперыменты суадносяцца з тымі працэсамі, што адбываюцца, напрыклад, ў аналагічных відах мастацтва краінаў-суседзяў Беларусі.

Трэба адзначыць, што мастакам, якія бяруць удзел у праекце, вельмі важны водгук з боку аўдыторыі, ім цікавы дыялог з наведвальнікам. Менавіта таму важным складнікам выстаўленых твораў з’яўляецца магчымасць шматузроўневай інтэрпрэтацыі працы гледачом з любым узроўнем мастацтвазнаўчай падрыхтоўкі і агульнага інтэлектуальнага багажу.

Па вопыту аналіза папярэдніх біенале відавочна, што найбольш устойлівымі, стрыжнявымі для беларускага мастацтва апошняга дзесяцігоддзя па-ранейшаму застаюцца дзве плыні: ўнутраныя перажыванні і асабістыя рэфлексіі творца, і актуалізацыя сябе у мастацтве праз гістарычнае мінулае. Для кагосьці важна пры дапамозе творчасці прыцягнуць увагу грамадства да вострых сацыяльных праблемаў, актыўна рэагуючы на палітычныя, эканамічныя катаклізмы. У той жа час шэрагу з прадстаўленых мастакоў уласцівае спакойнае, удумлівае сузіранне прыгажосці навакольнага свету, якое знаходзіць сваё адлюстраванне ў створаных імі пейзажах ды нацюрмортах.

На біенале былі прадстаўлены 250 мастакоў з больш чым 400 твораў. У выніковую экспазіцыю прафесійнай камісіяй з аўтарытэтных экспертаў Беларускага саюза мастакоў былі адабраны толькі найбольш тэхнічна-дасканалыя і высокапрафесійныя творы.

Пераможцы VI Бiенале жывапісу, графікі і скульптуры:

Намінацыя «Жывапіс»: 

1 месца – Леанід Хобатаў,
2 месца – Юрый Несцярук ,
 
3 месца – Зоя Луцэвіч.

Намінацыя «Графіка»:

1 месца – Раман Сустаў, 
2 месца – Андрэй Басалыга,
 
3 месца – Кацярына Дасько.

Намінацыя «Скульптура»:

1 месца – Сяргей Сотнікаў, 
2 месца – Аляксандр Шапо,
 
3 месца – 
Уладзімір Слабодчыкаў.

Акрамя гэтага ў межах Біенале прайшоў конкурс «Жывапіс года, графіка года і скульптура года».

Пераможцы конкурсу па намінацыях:

«Графіка года»
Намінацыя “Арыгінальная графіка»: 
1 месца – Некрашэвіч Аляксандр,
2 месца – Баранаў Антон,
3 месца – Шоба Валянціна.

Намінацыя «Друкаваная графіка»: 
1 месца – Тарэеў Юрый,
2 месца – Басалыга Андрэй,
3 месца – Мароз Марына.

Жывапіс года: 
1 месца – Канцадайлаў Уладзімір,
2 месца – Козел Генадзь,
3 месца – Гурскі Стас.

Скульптура года: 
1 месца – Орсік Вольга,
2 месца – Мінькоў Аляксандр,
3 месца – Шаппо Аляксандр.

Калектыў «Віцебскага кур’ера» шчыра віншуе Сяргея Сотнікава з заслужанай перамогай і жадае творчых поспехаў!

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий