Спяшайцеся на адкрыццё «Лялечнага квартала». Ужо заўтра!

Анонсы

11 ліпеня сумесны канцэрт магілёўскага гурта Jazz City Band і самых эфектных лялек нашага горада, ўнікальны парад лялек 14 ліпеня, магчыма, увойдзе ў кнігу рэкордаў Гінэса

11 ліпеня ў 18.00 пачынае працу праект «Лялечны квартал». Ля ўвахода ў Беларускі тэатр «Лялька» адбудзецца сумесны канцэрт магілёўскага гурта Jazz City Band і самых эфектных лялек нашага горада. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

У 18.45 асноўнае месца дзеяння перамесціцца ў сцены тэатра, дзе артысты «Лялькі» падрыхтавалі шэраг сюрпрызаў. А ў 19.00 адбудзецца першы з фестывальных спектакляў — «Мёртвыя душы» ў выкананні Арэнбургскага дзяржаўнага абласнога тэатра лялек.

У гэтым годзе «Лялечны квартал» адбудзецца пяты раз. У праграме найцікавейшыя спектаклі для дзяцей і дарослых, вулічныя пастаноўкі, канцэрты і перформансы. А таксама ўнікальны парад лялек, які адбудзецца 14 ліпеня і, магчыма, увойдзе ў кнігу рэкордаў Гінэса.

Программа: «Кукольный квартал-2018» на «Славянском базаре» в Витебске.

Программа IV Фэста уличного искусства «На семи ветрах».

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий