У Віцебску знялі фільм пра праваабаронцу Паўла Левінава. Хутка чакаецца прэм’ера

Павел Левинов Общество

Вядомы прааабаронца стал героем дакументальнай стужкі, знятай даўнім творчым тандэмам –  віцебскай журналісткай Аленай Сцяпанавай і відэааператарам з Барысава Аляксандрам Зянковым.

У Віцебску знялі фільм пра праваабаронцу Паўла Левінава. Хутка чакаецца прэм’ера
Павел Левинов на мирном собрании 25 марта в Витебске. Фото Анастасии Вереск

Фільм называецца «Ён такі», але гэтая  стужка не толькі пра Паўла Левінава – яна, хутчэй, пра запатрабаванасьць такіх неабыякавых, пазітыўных людзей з выразнай грамадскай пазіцыяй  у сучаснай Беларусі. Менавіта таму галоўным героем стаў віцебскі праваабаронца, вядомы тым, што прыдумляе нетрадыцыйныя падыходы да вырашэння шмат якіх праблем. Бо ён не проста крытыкуе парушэнні ў галіне правоў чалавека, а ўмее іх высмеяць, паказаць абсурднасць канкрэтных  сітуацый . «А тое, што смешна, – ужо не страшна» , – гаворыць у фільме галоўны герой.

Распавядае Алена Сцяпанава:

Калі мы з калегай  Вікторыяй Дашкевіч разважалі над сцэнарыем будучага фільма, то адразу вырашылі: ён не павінны быць сумным. Хіба можна здымаць сумнае кіно пра чалавека, гатовага прыйсці на  суд у майцы з надпісам «Нецензурно не выражаюсь» ці нават у касцюме Дзеда Мароза?  Пра чалавека, які  падае заяўку на аднаасобнае шэсце, і атрымлівае прагназаваную адмову, бо ніхто не здагадаўся спраўдзіць  указаны  маршрут – а гэта быў усяго толькі шлях Паўла ад ягонага дому да бліжэйшай крамы…

Левинов
Правозащитник Павел Левинов в Витебском областном суде. Фото Светланы Васильевой

Але Павал Левінаў – далёка не блазан, якому толькі дай нагоду для смеху. «Гэта такая ледзь заўважная мяжа, як рабіць справу, не ствараючы з гэтага пусты фарс. Як не смяяцца з людзей, а высмейваць  праблему, ці карані гэтай праблемы. У Паўла гэта атрымліваецца», – гаворыць у фільме юрыстка Людміла Ульяшына, кіраўніца міжнародных адукацыйных праграм для  праваабаронцаў. 

Падчас здымак здымак фільма мы аб’ехалі ці не ўсю Беларусь, каб сустрэцца з праваабаронцамі ў Гомелі, Магілёве, Мінску, Оршы. Мы пыталіся ў калег Паўла Левінава, як яны ставяцца да ягонага крэатыўнага, гумарыстычнага  падыходу да сур’ёзных справаў, рамаўлялі пра паспяховасць або заганнасць такога падыходу, пра тое, ці варта шырока ўжываць  гэткую практыку. І мы пачулі шмат розных меркаванняў  як пра дзейнасць Паўла Левінава, так і ўвогуле пра ролю праваабаронцаў, якая ў нашай краіне застаецца малавядомай. Больш за тое: з афіцыйных крыніцаў  часам даводзіцца чуць меркаванні, што яна – заганная, ці, прынамсі, непатрэбная. Павел Левінаў лічыць, што гэта не так. А пагадзіцца або паспрачацца з ім неўзабаве змогуць гледачы фільма.

Зрэшты, не варта разлічваць, што на экране з’яіцца гэткая забранзавелая постаць «героя нашага часу», які штохвіліны змагаецца з сусветным злом і ўзорна перамагае.  У нас не было мэты паказаць супермэна, якому ўсё па сілах, і які йдзе па жыцці пад воплескі, як па чырвонай дарожцы… Ён у фільме абсалютна розны: стомлены пасля 15-суткавага арышту і задаволены доўгачаканым вызваленнем, засяроджаны – за кампутарам, і не дужа спрактыкаваны, калі сячэ дровы на лецішчы… Ён такі, як большасць з нас, а мы ў чымсьці – такія, як ён.

Памятаеце, гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка праводзіў флэшмоб «Я такі, як Паша», калі Левінава асудзілі нібыта за дзел у несанкцыянаванай акцыі 25 сакавіка? Усім, хто хацеў падтрымаць віцебскага праваабаронцу, было прапанавана  сфатаграфавацца з гэтым хэштэгам. А наша здымачная група прапануе зрабіць нешта падобнае кожнаму  гледачу: задумацца, у чым я «такі» або «такая», або зусім наадварот? Ці трэба быць «такім», або ў нашым свеце  лягчэй  быць іншым?  Ці патрэбная праваабарончая дзейнасць увогуле, і ці стане грамадства больш дэмакратычным, калі такіх, як Павел Левінаў, будзе больш?

Левинов
Павел Левинов с письмами-пожеланиями скорейшего выхожда из ИВС. Фото Владимир Борков

Спадзяюся, што з нашага фільма  гледачы даведаюцца болей не толькі пра Паўла Левінава, але і пра сябе.

Да прэм’еры дакументальнай стужкі застаецца ўсяго некалькі тыдняў. Плануецца, што яна будзе паказана ў Віцебску, Полацку і Оршы. У рэгіёнах ужо чакаюць паказу, бо шмат хто чуў і пра  галоўнага героя фільма, і пра творчасць здымачнай групы: для  Алены Сцяпанавай і Аляксандра Зянкова  гэта ўжо трэці фільм, які яны знялі пра вядомых на Віцебшчыне людзей. У 2016-м годзе гледачы ўбачылі фільм «Выбар Барыса Хамайды» , прысвечаны гісторыі газеты “Выбар” і яе рэдактару, вядомаму віцебскаму актывісту. У 2015-м у свет выйшла стужка  «Я лічу, што я шчаслівы!» пра паэта, барда, настаўніка і перакладчыка Георгія Станкевіча.

Пра месца і час прэм’еры  мы паведамім асобна, сачыце за навінамі на сайце.

Прочитать о том, как витебский десантник стал правозащитником, можно здесь. А о том, как Павел Левинов провел мастер-класс перевоспитания чиновников от СМИ, здесь.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. Misha Goodin

    вы ошиблись в загаловке по “бел-чырвона-белы флаг”

    Ответить
    1. Ольга Витебская

      я не совсем Вас поняла

      Ответить