Уладзіміру Караткевічу – 84!

Культура

26 лістапада адзначаліся ўгодкі з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Запрашаем разам з карэспандэнтам ВК у вандроўку па родных мясцінах пісьменніка.

26 лістапада адзналася гадавіна з Дня нараджэння найвядомейшага пісьменніка Беларусі – Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча https://vkurier.by/?p=10151. Успомнім разам беларускага рамантыка, адзначыўшы яго ўгодкі падарожжам.

На пачатку нашага падарожжа ў Оршу мы завіталі ў “Музей Уладзіміра Караткевіча”.  Адкрыты музей у 2000 годзе і размяшчаецца ў помніку архітэктуры канца 19 – пачатку 20 стагоддзя (вул. Леніна, 26). Цікава, што ў гэтым доме раней была радзільная зала, дзе і з’явілася на свет немаўлятка, будучая наша зорка – Уладзімір Караткевіч.

SAMSUNG CAMERA PICTURES

SAMSUNG CAMERA PICTURES
Менавіта тут і была радзільная зала

Усе экспанаты размешчаны ў дзвюх залах. Экспазіцыя музея «Жыццё, творчасць і літаратурная спадчына У.С. Караткевіча» выяўляе творчы і асабісты лёс пісьменніка, яго грамадзянскую пазіцыю. Тут прадстаўлены асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі, архіўныя матэрыялы, аўтабіяграфія, арыгінальныя рукапісы, сяброўскія шаржы, малюнкі Уладзіміра Сямёнавіча, кнігі з дароўнымі подпісамі, выказванні і лісты сучаснікаў.

SAMSUNG CAMERA PICTURES

SAMSUNG CAMERA PICTURES

SAMSUNG CAMERA PICTURES

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Пры музеі дзейнічае навукова-даследчы цэнтр, які займаецца вывучэннем творчасці  Уладзіміра Караткевіча. Даследчыкі – людзі апантаныя сваёй працай. Яны па крупінках збіраюць матэрыял пра найвядомейшага пісьменніка не толькі ў ваколіцах Оршы, але і ў розных іншых месцах нашай краіны, дзе жывуць героі твораў мастака. Так, навуковы супрацоўнік музея Вольга Міхайлаўна Пашковіч, якая рупілася і ў нядзелю, распавяла нам пра вельмі цікавае падарожжа ў рагачоўскія ваколіцы – там адбываюцца падзеі аповесці “Ладдзя роспачы”, расказала, дзе знаходзілася старая груша на Дняпры, якую так маляўніча апісаў Караткевіч у “Каласах пад сярпом тваім”, дзе знайшлі вечны прытулак сваякі вядомага пісьменніка і дзе жывуць ягоныя нашчадкі…

SAMSUNG CAMERA PICTURES
Вольга Міхайлаўна Пашковіч

Мы здзівіліся, колькі часу гэтыя захопленыя сваёй справай людзі (і, трэба заўважыць, справы, заснаванай амаль на адным энтузіязме!) аддаюць папулярызацыі творчасці Уладзіміра Сямёнавіча. З 26 па 30 лістапада запланавана шэраг найцікавейшых мерапрыемстваў:

26 лістапада супрацоўнікі праводзяць Літаратурныя чытанні каля помніка ў Дзіцячым парку “І не знікаць паэтам вечна!” і дзве акцыі ў памяшканні музея: “Прыйдзі ў музей і атрымай прыз” з віктарынай “Літаратурная вандроўка па залах музея” і дзень адчыненых дзвярэй “У госці да Караткевіча”;

27 лістапада ў 11.30 адбудзецца сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць” Святланай Дзянісавай і ў 16.00 сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Анатолем Прохаравым;

28 лістапада ў 17.00 музей ладзіцца Літаратурна-музычная гасцёўня “Ты ёсць.. Ты будзеш..” з удзелам літаратараў Аршаншчыны;

29 лістапада ў 12.00 – музычная вечарына “Чароўная кветка народнай душы” з удзелам жаночага камернага хора “Глорыя” ДШМ №1;

з 25 па 30 лістапада мусяць быць экскурсіі “Мясцінамі У.С. Караткевіча ў Оршы”.

Усім зацікаўленым можна тэлефанаваць +375 (216) 211849, 442330.

Акрамя таго, ладзяцца выязныя выставы. Так, 26 лістапада у віцебскім тэатры “Лялька” перад спектаклем “Ладдзя роспачы” па аднайменным творы Караткевіча будуць экспанавацца матэрыялы з аршанскага музея.

SAMSUNG CAMERA PICTURES
Анёл – ахоўнік музея

Да ўшанавання памяці пісьменніка прысвечаны і мерапрыемствы ў Віцебску – прэзентацыі кніг https://vkurier.by/?p=10115 і выступленне рок-гурта.

Наша вандроўка працягвалася, мы трапілі ў Дзіцячы парк горада Оршы. Там знаходзіцца помнік нашаму славутаму песняру. Існуе версія, што выява сталяла на месцы дома, у якім нарадзіўся Уладзімір Сямёнавіч. Гавораць, што падчас рэканструкцыі парка помнік перанеслі, а на месцы хаты пісьменніка паставілі грамадскую прыбіральню. Аднак, як казала нам Вольга Міхайлаўна, сённяшняя кампазіцыя прыкладна ўказвае на месца даваеннай роднай хаты Караткевіча, бо дзе было гэтае месца на самой справе, не памятала нават родная сястра мастака. На мануменце сімвалічныя словы песняра: “Тут нарадзіліся думкі, // Воля, імкненні, жаданні, // Тут стаў я сынам краіны, // Абпален яе агнём.. // Таму і люблю я Оршу // Першым вялікім каханнем, // Якое не знікне, пэўна, // Нават з маім жыццём”.

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Цікава, што на ўваходзе ў парк стаіць вялізны Гулівер, які бачны здаля. А хто ў яго там на далоні? І што там каля ягоных боцікаў? Смех і недарэчнасць! Маўчым ужо пра чабурашак і “пакемонаў” далей… А ці не прыгажэй, цікавей і самабытней было б менавіта паставай Караткевіча сустракаць дзетак, а яшчэ лепей разам з героямі яго чароўных казак. Вось і вымушаны былі б бацькі не пра Гулівера распавядаць, а пра Янку, Лесавіка, Вадзеніка, Мішку, хітрага Верабейку ды іншых. Але гэта ўжо з катэгорыі фантастычнага ў нашых абставінах…

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Затое крыху ніжэй адкрываецца цудоўны краявід – Дняпро, якім яго бачыў маленькі Уладзімір, і кругаварот прыроды, які яго так натхняў. Дняпро – люстэрка душы Караткевіча, люстэрка, у якое і па сённяшні дзень глядзяцца хаты і дрэвы Задняпроўя…

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Едзем далей. У цэнтры Оршы – былы іезуіцкі калегіум, які рэканструявалі дзякуючы “Дажынкам – 2008”. Там знаходзіцца “Дзіцячая гарадская бібліятэка імя У.С. Караткевіча”. Што сімвалічна, бібліятэка дзеліць месца з Аршанскім аддзелам раённага выканаўчага аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі.

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Падарожнічаем ад цэнтра на вуліцу Чарняхоўскага – і адразу “сустракаемся” з былой школай №5, якую закончыў Уладзімір Караткевіч, цяпер гэта “Аршанскі гарадскі цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”. Звярніце ўвагу, установа звязана са справай краязнаўства! І ў нядзелю ўвечары адзначанае месца карысталася ў маладзёнаў значнай папулярнасцю. Аднак нідзе ні шыльдачкі, ні адзнакі, што тут вучыўся іх слынны зямляк.

SAMSUNG CAMERA PICTURES

А вось гарадская школа №8 па вуліцы Магілёўскай мае выяву аб тым, што тут працаваў Уладзімір Сямёнавіч.

SAMSUNG CAMERA PICTURES

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Наш далейшы шлях на невялічкую вуліцу амаль на самым выездзе з горада ў кірунку да Віцебска (ці не сімвалічна?), якая носіць імя Уладзіміра Караткевіча. Дзякуючы намаганням жыхароў Оршы яна мае прыгожы барэльеф пісьменніка, яго аўтограф і шыльду.

SAMSUNG CAMERA PICTURES

SAMSUNG CAMERA PICTURES
вуліца Уладзіміра Караткевіча

А вось і хата, дзе з 1956 па 1958 год жыў пісьменнік. На доме маецца шыльда, за існаванне якой таксама змагаліся родныя мастака. І па сённяшні дзень хата “жывая”, бо там кватаруе пляменнік Уладзіміра Сямёнавіча. Аднак мы не сталі турбаваць яго: кажуць, што ў чалавека вельмі хворая радзіна.

SAMSUNG CAMERA PICTURES

А вырашылі зусім недалёка ад караткевічаўскага жытла спусціццца “сцежкамі песняра” да яго ўлюбёнага Дняпра, да дрэў, якія яшчэ памятаюць пісьменніка. Можа, яшчэ дасюль там лунае яго дух, рыбаліць, смяеецца над намі, занядбанымі, і ціхенька баіць казкі маленькім аршанцам?

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий