Падрыхтавацца да Дня роднай мовы. Каб гэта быў Дзень радасці, а не Дзень шкадавання

як кожнаму з нас паўплываць на агульную сітуацыю абыякавасці да роднай мовы

21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Мы запыталі самых актыўных аматараў мовы і атрымалі практычныя парады: як падрыхтавацца і правесці Дзень роднай мовы.

Ў

Беларуская мова адметная! Фота Стася Палын

  • Святлана Пчолкіна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ№6:
Хай усе ў гэты дзень на вуліцах горада размаўляюць па-беларуску! Або хаця б кажуць «дзякуй» і «калі ласка» паўсюль. Можна схадзіць у тэатр «Лялька» ці Якуба Коласа і паглядзець спектакль на беларускай мове. Яшчэ цікава правесці акцыю якую: раздаваць па шарыку ці паштоўцы на вуліцах горада, віншуючы са святам. Патэлефанаваць сябрам і знаемым і павіншаваць. Спяваць, дзе-небудзь сабраўшыся, беларускія песні і танчыць беларускія танцы.
Дарэчы, на тыдні ў «Ляльцы» прайшоў карнавал кахання: зумба, варажэя і «Дэкамерон». А дзе ў Віцебску можна навучыцца танчыць Лявоніху і іншыя традыцыйныя танцы, можна пабачыць тут.
  • Антось Янкоўскі, аўтар гульняў і адзін з удзельнікай праекта “А-чатыры” – творчага згуртаванне аўтараў і дызайнераў з Гародні, якое займаецца выдавецтвам настольных гульняў:

Раю падтрымаць гульню «Мова»! Гэта новая беларуская настольная гульня ад аўтараў «Паўстанцаў». Зараз шмат людзей прагнуць размаўляць на роднай мове, але ім бракуе часу, сіл, абставін, асяроддзя. Рашэнне гэтай праблемы можна знойсці ў адной скрыні. Гульнёвы працэс будзе цікавы як для тых, хто стала карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску! 

мова

Тэст-драйв гульні “Мова” ў Гародні. Фота Антось Янкоўскі

Больш даведацца пра гульню «Мова» і іншыя праекты «А-чатыры» можна ў суполцы – «Настолкі з Гродна». Зараз рыхтуецца новая экагульня «На трох кітах». У ёй гульцам будзе прапанавана пабудаваць і ўтрымаць свой асабісты «сусвет» на аснове трох складнікаў – драўляных слупоў, дыскаў і шайбачак. Парадак размяшчэння дэталяў вызначыць лёс – шасцігранны кубік.
  • Вольга Крусь, стваральнік праэкта «Бацькі.BY» – суполка для існых і будучых бацькоў-беларусаў:

Я буду скептыкам! Я лічу, што калі мы святкуем раз на год Дзень роднай мовы і толькі раз на год размаўляем, танчым і гэтак далей, то ў нас вялікія праблемы… Мне падаецца, што ў Дзень роднай мовы можна нічога адмысловага не рабіць, трэба рабіць штодня. Але калі ж ёсць жаданне троху паўплываць на агульную сітуацыю абыякавасці да роднай мовы, то тады варта зрабіць нешта сацыяльна значнае, можна нават правакацыйнае, каб тыя, хто мову не ўжывае хоць задумаліся аб тым, што гэта няправільна! Лепей за ўсё сёння рабіць гэта ў інтэрнэце, дзе аўдыторыя шырэйшая… Напрыклад, можна пагуляць у гульню «словы» «У кантакце» з мэтай знайсці самае ўнікальнае! За гэта можна і прыз даць. Няхай людзі ўзгадваюць мову ці ў слоўніках шукаюць.

семья

Вольга Крусь і яе сям’я. Фота Вольга Крусь

А зараз Вольга працуе над новым праектам – сямейны клуб «Гняздо», пляцоўка для актыўных сямей.
  • Алесь Замкоўскі, паэт, кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа:

Думаю, трэба проста любіць родную мову, размаўляць, а яшчэ лепш думаць на ёй. Пастаянна. І тады Дзень роднай мовы будзе адзначацца не як Дзень шкадавання таго, чаго не стае, а як Дзень радасці за тое, што ЁСЦЬ!

верш

Алесь Замкоўскі пра мову. Фото Алесь Замкоўскі

Калі ў вас ўзнікла жаданне вывучыць беларускую мову, то звярніце ўвагу на курсы «Мова нанова». «Мова нанова»: выпадковых людзей на беларускамоўных курсах не бывае!


  • Макар Дзяркач

    Добры вечар! Дзякуй за пазнавальны матэрыял. Толькі хацелася б напярэдадні такога знакавага свята бачыць “чысцюткі”, без элементарных памылак тэкст. Будзе радасна, калі зверніце ўвагу:
    1. Антось Янкоўскі, аўтар гульняў і адзін з удзельнікай праЕкта “А-чатыры” – творчага згуртаваннЯ аўтараў і дызайнераў з Гародні, якое займаецца выдавецтвам настольных гульняў
    2. Больш даведацца пра гульню «Мова» (не трэба коска) і іншыя праЕкты «А-чатыры» можна ў суполцы – «Настолкі з Гродна».
    3. Зараз рыХТуецца новая экагульня «На трох кітах».
    4. Я лічу, што калі мы святкуем раз на год Дзень роднай мовы (не трэба коска) і толькі раз на год размаўляем, танчым (не трэба коска) і гэтак далей, то ў нас вялікія праблемы…
    5. …..то тады варта зрабіць нешта сацыяльна значнае (асобна), можна нават правакацыйнае, каб тыя, хто мову не ўжывае, (коска) хоць задумаліся аб тым, што гэта нЯправільна!
    6. Напрыклад, можна пагуляць у гульню «словы» ў кантакце з мэтай знайсці самае ўнікальнае!
    7. Патэлефанаваць сябрам і знаЁмым і павіншаваць.

    • Ольга Витебская

      Лайк Вам, спадар Дзяркач!шкадую, што тут нельга лайкаў рабіць

    • Стася Палын

      Дзякуй вялікі за заўвагі і дапамогу! Трэба ўдасканаліваць “мову”.