Як у «Торвальдзе» Цярэшку ажанілі

Моладзь История

знайсці сабе пару ці фітнэс па-беларуску

Пайду я Цярэшку жаніць,

Аж мая галоўка баліць,

Аж мае ножачкі млеюць – 

Не магу за дзедам бегаць.

Аж мае ручачкі вянуць – 

Не магу на дзедзьку глянуць.

Калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі» —традыцыйная забава моладзі, вядомая яшчэ са старажытных часоў. Гэты ўнікальны абрад выконваўся толькі зімою, у дні гадавых свят. Сутнасть гульні заключалася ў тым, каб маладыя людзі змаглі пазнаёміцца і адшукаць сабе пару. Як і заведзена па традыцыі, свята ў «Торвальдзе» пачалося з песняў дый скокаў.

Музыкі распачалі свята. Фота Дар'і Максіменка.
Музыкі распачалі свята. Фота Дар’і Максіменкі

Зразумела, раней «Жаніцьба Цярэшкі» мела больш сур’ёзны характар і ладзілася ў хаце ці карчме, дзе ўсё распачыналася з вясёлых танцаў.

Танцы
Скокі ды спевы. Фота Дар’і Максіменкі
Моладзь
Сучасная «вясковая» моладзь. Фота Дар’і Максіменкі

У «Торвальдзе» хлопцы і дзяўчаты спрабавалі сябе ў традыцыйных народных забавах «Явар», «Падушачка», «Яшчар».

Танец
Яскравыя нацыянальныя танцы. Фота Дар’і Максіменкі

На «Жаніцьбе Цярэшкі» маладыя людзі адразу апынуліся ў самым цэнтры падзей і нават не заўважылі, як сярод гасцей з’явіліся так званыя «бацька» з «маткай». Паводле мудрай шматвяковай традыцыі менавіта яны павінны былі сватаць «дзетак».

моладзь
«Бацька» з «маткай» запрашаюць маладых у пары. Фота Дар’і Максіменкі

Маладых хлопцаў і дзяўчат, гатовых ажаніццца, знайшлося багата. Кожную пару падводзілі да стала, каб пакаштаваць духмянага хлеба і гарэлкі, як на сапраўдным вяселлі.

еда
Смачныя стравы для маладых. Фота Дар’і Максіменкі
еда
Пачаставаць маладых – традыцыйны беларускі абрад. Фота Дар’і Максіменкі

Жаніцьба скончылася няскора, бо пасля яе надышоў час вясёлых скокаў.

А вось як святкавалі Цярэшку ў Задзвінні ў 2015 годзе, можна з асалодай паглядзець тут.

"Жаніцьба Цярэшкі" - 2015. Фото Анастасіі Верас
“Жаніцьба Цярэшкі” – 2015. Фото Анастасіі Верас

Дарэчы, у нашых продкаў з утвораных пад час гульняў пар часта атрымліваліся сем’і ў жыцці. А можа і ў «Торвальдзе» хутка зайграе сапраўднае вяселле?!

А як праходзіла незвычайнае сямейнае свята «Гулі ў бабулі» ў Заронаве, можна пачытаць у матэрыяле нашых карэспандэнтаў вось тут . Калі ж з’явіцца жаданне як найлепей ведаць родную мову, культуру, традыцыі, прапануем наведать модныя сучасныя курсы  «Мова нанова».

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий