Хто не танчыць, той лось!

Сярэднявечны фэст у гонар Магдэбургскага права адгрымеў пад старажытную музыку «Старога Ольсы» і заўзятыя танцы

Да асаблівага гарадскога свята – набыцця Віцебскам Магдэбургскага права 17 сакавіка – канцэртную залу «Віцебск» наведаў гурт «Стары Ольса». Пад гукі старадаўняй музыкі стаяць на месцы было проста немагчыма, таму щ Вицебску танчылі так, што нават падлога калацілася ды дрыжала.

Але яшчэ да таго, як музыка прымусіла ногі прысутных адбіваць сярэднявечныя рытмы, клуб гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн» падрабязна распавёў аб відах шлехецкіх воінаў і іх узбраенні.

Сяргей Бабенка з прыгажунямі з клуба гістарычнай рэканструкцыі "Варгенторн". Фота Анастасіі Верас

Сяргей Бабенка з прыгажунямі клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”. Фота Анастасіі Верас

Ініцыятар мерапрыемства Сяргей Бабенка на прыкладзе створаных клубам строяў паказаў прысутным выгляд ваяроў віцебскай харугвы.

Харугваносец апрануты прасцей за ўсіх і узброены бердышам. У руках ён трымае паласатую харугву, дрэўца каторай складаецца з дзвюх частак і ўсярэдзіне мае супарацьвагу-арэх.

Харугваносец апрануты прасцей за ўсіх і узброены бердышам. У руках ён трымае паласатую харугву, дрэўца каторай складаецца з дзвюх частак і усярэдзіне мае супарацьвагу-арэх. Фота Анастасіі Верас

Харугваносец. Фота Анастасіі Верас

Шляхціц у сармацкім строі: ён апрануты ў жупан, зверху на каторы накінута парадная дэлія. Сармацкі строй сустракаўся нават да ХІХ стагоддзя, калі ужо лічыўся старасвецкім і быў паказчыкам нацыянальнага каларыту. Фота Анастасіі Верас

Шляхціцы ў сармацкім строі. Фота Анастасіі Верас

Шляхціцы у сармацкім строі: ваяр усярэдзіне апрануты ў жупан, зверху на які накінута парадная дэлія. Шляхціц злева апрануты ў жупіцу (скураная куртка), мае на галаве турэцкі шалом і ўзброены турэцкім фіцільным мушкетам. Сармацкі строй сустракаўся нават да ХІХ стагоддзя, калі ужо лічыўся старасвецкім і быў паказчыкам нацыянальнага каларыту.

Класічны еўрапейскі строй первай паловы і сярэдзіны XVII стагоддзя – гішпанскі, ён сустракаўся пры каралеўскім двары ў Рэчы Паспалітай.

Ваяры ў гішпанскім строі. Гэта класічны еўрапейскі строй первай паловы і сярэдзіны XVII стагоддзя, які сустракаўся пры каралеўскім двары ў Рэчы Паспалітай. Фота Анастасіі Верас

Ваяры ў гішпанскім строі. Фота Анастасіі Верас

Слова «шляхта» трапіла да нас з нямецкай мовы ў ХVІ стагоддзі і мела сэнс «чалавек бою». Так зваўся той, хто служыў і прымаў удзел у ваенных канфліктах. Кожны шляхціц мусіў мець шаблю, якая была яго асабістай адметай і гонарам, простыя ж людзі не валодалі зброяй. Нават існавала прыказка, што толькі Бог і смерць маглі адабраць шаблю ў шляхціца.

Двубоі сярод шляхты рэдка заканчваліся цяжкімі траўмамі. Фота Анастасіі Верас

Двубоі сярод шляхты рэдка заканчваліся цяжкімі траўмамі. Фота Анастасіі Верас

Па словах кіраўніка клуба «Варгенторн», праект, прысвечаны віцебскай харугве, развіваецца пакуль што марудна і мае ў планах рэканструкцыю таксама і жаночай вопраткі.

Фотасэссія з шляхціцам. Фота Анастасіі Верас

Фотасесія з шляхціцам. Фота Анастасіі Верас

Другую, але не менш важную частку вечарыны віцябляне правялі разам са «Старым Ольсам».

Зміцер Сасноўскі. Фота Анастасіі Верас.

Зміцер Сасноўскі. Фота Анастасіі Верас.

Аляксей Войцех. Фота Анастасіі Верас.

Аляксей Войцех. Фота Анастасіі Верас.

Марыя Шарый. Фота Анастасіі Верас.

Марыя Шарый. Фота Анастасіі Верас.

Сяргей Тапчэўскі. Фота Анастасіі Верас.

Сяргей Тапчэўскі. Фота Анастасіі Верас.

Лютніст Ілля Кубліцкі. Фота Анастасіі Верас.

Лютніст Ілля Кубліцкі. Фота Анастасіі Верас.

Сядзець не пажадаў ніхто, і ўжо праз некалькі хвілін пасля з‘яўлення гурта прысутныя пасунуліся бліжэй да сцэны. Дзейства пачалося!

Чакаем новых танцаў. Фота Анастасіі Верас.

Чакаем танцаў. Фота Анастасіі Верас.

Вядома, што вялікая частка творчасці «Старога Ольсы» звязана з сярэднявечнымі танцамі, таму яшчэ напачатку канцэрта Зміцер Сасноўскі папярэдзіў публіку жартам: «Хто не танчыць, той лось».

Запрашаем патанчыць. Фота Анастасіі Верас.

Запрашаем патанчыць. Фота Анастасіі Верас.

Віцябляне не пажадалі парадніцца з сахатым, а таму з захапленнем танчылі на працягу ўсяго канцэрта.

У парах. Фота Анастасіі Верас.

У парах. Фота Анастасіі Верас.

Не абышлося і без майстар-класа па гістарычным танцы ад ўдзельніцы гурта Марыі Шарый, разам з ёй кожны ў зале атрымаў магчымасць навучыцца папулярным «Анёлу», «Маразулі», «Бранль прачак», «Друмул Дракулі». Дарэчы,  «Маразуля» быў забаронены царквой з-за свёй весялосці, а той, хто хоць раз у жыцці скакаў «Друмул Дракулі» быў назаўсёды пазбаўлены нападакаў вампіраў.

Падчас майстар-класу. Фота Анастасіі Верас.

Падчас майстар-класу. Фота Анастасіі Верас.

Гэтыя танцы былі надта прастыя, таму аказаліся па сілам нават самым маленькім удзельнікам.

"Маразуля". Фота Анастасіі Верас.

“Маразуля”. Фота Анастасіі Верас

Адметна, што на канцэрт трапілі людзі зусім рознага ўзросту. Малыя і сталыя, нефармальная моладзь і ўдзельнікі рэканструктарскіх клубаў.

На біс! Фота Анастасіі Верас.

На канцэртах у “Старога Ольсы” заўсёды шумна. Фота Анастасіі Верас.

Публіка ў захапленні. Фота Анастасіі Верас.

Публіка ў захапленні. Фота Анастасіі Верас.

Некаторыя прыйшлі ў вышыванках. Фота Анастасіі Верас.

Некаторыя прыйшлі ў вышыванках. Фота Анастасіі Верас.

Многія песні былі добра вядомы віцебскім слухачам, разам спявалі «У карчме» і «Вайтоўну».

Экспрэсія сярэднявечнай музыкі. Фота Анастасіі Верас.

Экспрэсія сярэднявечнай музыкі. Фота Анастасіі Верас.

Алесь Чумакоў грае на гусях. Фота Анастасіі Верас.

Алесь Чумакоў грае на гусях. Фота Анастасіі Верас.

Шаблі нагало! Фота Анастасіі Верас.

Шаблі нагала! Фота Анастасіі Верас.

Парадаваў «Стары Ольса» і кампазіцыямі з новага альбома «Medieval Rock», які складаецца з кавераў на папулярныя рок-песні, выкананых у стыле сярэднявечнай музыкі.

Сярэднявечныя рытмы ад Аляксея Войцеха. Фота Анастасіі Верас.

Сярэднявечныя рытмы ад Аляксея Войцеха. Фота Анастасіі Верас.

Сяргей Тапчэўскі грае на драўляных тапках. Фота Анастасіі Верас.

Сяргей Тапчэўскі грае на драўляным абутку. Фота Анастасіі Верас.

Віцябляне змаглі пачуць «Цэгла ў сцяне» Pink Floyd і «Hard days» Beatles.

Зміцер Сасноўскі весяліл слухачоў яскравымі жартамі. Фота Анастасіі Верас.

Зміцер Сасноўскі “атмасферыў” яскравымі жартамі. Фота Анастасіі Верас.

Каларытны кіраўнік гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі не адмовіў «Віцебскаму кур’еру» ў эксклюзіўнай размове:

Зміцер, ці было знойдзена нешта новае ў апошні час у Вашых творчых здабытках?

Так, з апошніх знаходак – «Кола рыцэрска» і «Вада, хмель і солад», якія мы гралі і зараз, у Віцебску. Напрыклад, «Кола рыцэрска» было знойдзена ў рукапісу, дзе ад песні захавалася толькі некалькі радкоў. Мелодыю мы дастваралі самі. «Вада, хмель і солад» была папулярная як у Літве і Польшчы, так і у Францыі, і ў Германіі. Тут мы карысталіся нямецкім варыянтам, бо нашага тэксту няма, не захаваўся. Проста ўсе ведалі гэтыя песні, не было неабходнасці іх запісваць і таму захаваліся толькі першыя строкі. 

Гэта першы выпадак, калі мелодыю трэба рэканструяваць так грунтоўна?

Падобнае сустракаецца. Так, увесь «Полацкі сшытак» можна назваць падручнікам па гармоні. Пачатак песні заўжды ёсць, а пасярэдзіне – нічога. Так што кожны тут мае свой погляд наконт гэтых твораў. «Полацкі сшытак» – магчымасць для творчасці тады і зараз, і кожны грае яго па-свойму, як сам разумее.

Як тым часам справы са зборам грошаў, які аб‘яўлены на сайце гурта? 

Збор быў на платформе Kickstarter, у выніку сабралі так шмат, што хопіць і на паездку ў Штаты, і на рэалізацыю іншых творчых задумак. Так што ўсё пойдзе ў справу. 

А што наперадзе? Якія канцэрты чакаюць нас ад «Старога Ольсы»?

Зараз мы рыхтуемся да вялікай паездкі ў Амерыку, там 16 жніўня нас чакае канцэрт у Лос-Анжэлесу. Таксама ў жніўні мы плануем наведаць Кіеў, але гэта яшчэ пытанне. Так што ўсіх жадаючых пакуль што запрашаем на канцэрт у Менску, які адбудзецца 15 красавіка. 

Зміцер Сасноўскі разам з карэспандэнтамі "Віцебскага кур‘ера"

Зміцер Сасноўскі разам з карэспандэнтамі “Віцебскага кур‘ера”

Таксама ў ходзе падзеі арганізатары свята ў гонар атрымання Магдэбургскага права анансавалі і конкурс, у якім удзельнікам будзе магчыма адаптаваць гістарычную сімволіку горада для сувенірных патрэб.


  • bulauski

    выпраўце, калі ласка, памылкі ў пачатку тэкста. Дарэчы, не “асабістага”, а “асаблівага”

    • Ольга Витебская

      Так, дзякуй за параду. Выправілі. І дзякуй, дарэчы, за такое цудоўнае свята!

      • Мася Тишкевич

        Здравствуйте! Девушки из клуба”Naglfar”(Витебск)