У Віцебску адзначылі Дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча

Культура

Чарговую гадавіну нараджэння выдатнага сына беларускага народа Уладзіміра Караткевіча адзначылі ў Віцебску, горадзе ў якім ён часта бываў і любіў.

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 у горадзе Орша Віцебскай вобласці. Вялікая Айчынная вайна заспела будучага пісьменніка ў Маскве, адкуль ён з’ехаў на Разаншчыну, затым — на Урал. Вярнуўшыся ў 1944 у Оршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1954 годзе скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта імя Т.Р.Шаўчэнкі, напісаў дысертацыю пра паўстанне 1863 года. Пасля выкладаў у вясковай школе на Кіеўшчыне (1954-1956), у Оршы (1956-1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя (1960) і Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве. З 1963 года жыў у Мінску.

Караткевич
Фота з інтэрнэту
Караткевич
Фота з інтэрнэту

Першыя вершы Уладзімір Караткевіч апублікаваў у 1951 годзе, а ў  1969 годзе выдаў зборнік паэзіі «Мая Іліяда». Шырокае прызнанне як у Беларусі, так і за мяжой пісьменніку прынесла проза. У 1957 годзе ён напісаў аповесць «У снягах драмае вясна», у 1958-м — «Дзікае паляванне караля Стаха», адзін з самых вядомых твораў пісьменніка. У 1962 годзе ў часопісе «Полымя» быў апублікаваны першы раман Караткевіча — «Леаніды не вернуцца да Зямлі». У 1962-1964 гадах напісаны першы беларускі гістарычны раман «Каласы пад сярпом тваім» — пра паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Уладзімір Караткевіч выступаў таксама аўтарам п’ес: «Млын на Сініх Вірах» (пастаўлена на тэлебачанні ў 1959); «Званы Віцебска» (1977, пастаўлена ў 1974 годзе); «Кастусь Каліноўскі» (1980, пастаўлена ў 1978 годзе); «Калыска чатырох чараўніц» (1981, пастаўлена ў 1982 годзе); «Маці ўрагану» (1985, пастаўлена ў 1988 годзе; аднайменны мастацкі фільм — рэжысёр Ю.Марухін, 1990).

Караткевич
Фота з інтэрнэту

Караткевіч напісаў сцэнары кароткаметражных фільмаў «Сведкі вечнасці» (1964); «Памяць» (1966); «Будзь шчаслівай, рака» (1967); сцэнарыі мастацкіх фільмаў: «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (першапачатковая назва — «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка», з В.Бычковым, 1967); «Чырвоны агат» (1973), «Дзікае паляванне караля Стаха» (з В.Рубінчыкам, 1979); «Чорны замак Альшанскі» (з М.Пташуком, 1984). На тэлебачанні і радыё па творах У.Караткевіча пастаўлены шэраг спектакляў. Паводле яго лібрэта ў Беларускім тэатры оперы і балета пастаўлена опера «Сівая легенда» (кампазітар Д.Смольскі, 1978), а па аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» — аднайменная опера (кампазітар — У.Солтана, 1989; Дзяржаўная прэмія БССР, 1990 ).

Караткевич
Каля помніка Уладзіміру Караткевічу ўвечары 26 лістапада 2014 г.

Уладзімір Караткевіч — вядомы публіцыст і крытык, напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі» (1977), эсэ «Мсціслаў — Мсціслаў» (1985), эсэ і артыкулы пра Ф.Скарыну, Т.Шаўчэнку, Лесю Украінку, М. Агінскага, Я. Купалу, М. Багдановіча, М.Шолахава, Я.Брыля, В.Колесніка, М.Лужаніна, Р.Барадуліна, В.Зуёнка, А.Наўроцкага, Я.Сіпакову. Перакладаў на беларускую мову М.Карыма, Дж.Байрана, А.Міцкевіча, І.Франко, А.К.Талстога і інш.

Творы Караткевіча перакладзены на англійскую, балгарскую, венгерскую, в’етнамскую, грузінскую, іспанскую, латышскую, літоўскую, малдаўскую, мангольскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую, таджыкскую, узбекскую, украінскую, французскую, чувашскую, эстонскую мовы.

Пра Уладзіміра Караткевіча створаны дакументальны фільм «Быў. Ёсць. Буду »(1989), відэафільмы« Успамін » і « Рыцар І слуга Беларусі » (абодва — 1991).

Імем пісьменніка названы вуліцы ў Віцебску і Оршы, дзе ёсць «Музей Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча».

Творчай асобай пісьменніка па сённяшні дзень цікавяцца маладыя літаратары.

Караткевич
Каля помніка Уладзіміру Караткевічу ўвечары 26 лістапада 2014 г.

Роўна год таму ўшанаваць памяць і адзначыць дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча, да помніка прыйшлі работнікі гарадскіх бібліятэк. Імпрэзу арганізаваў віцебскі паэт Давід Сімановіч. Давід Рыгоравіч быў калегам і сябрам знакамітага пісьменніка і,  пакуль жыў, рабіў усё длязахавання памяці аб дарагім для яго чалавеку.

Караткевич
Знята 26 лістапада 2013 г.
Караткевич
Знята 26 лістапада 2013 г.
Караткевич
Знята 26 лістапада 2013 г.

26 лістапада, у Дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча, у Цэнтральнай бібліятэцы імя Горкага ўВіцебску, адбылася вечарына памяці ў гонар пісьменніка і прэзентацыя кнігі пра яго.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. maxss

    Памятник Владимиру Короткевичу в Киеве http://kiev-foto.info/ru/pamyatniki/1882-pamyatnik-korotkevichu-vladimiru

    Ответить