Суд Чыгуначнага раёна Віцебска 27 красавіка прыняў рашэнне прызнаць матэрыялы тэлеграм-каналаў «Орша 97%», «Наваполацк і Полацк 97%», «Партызаны», «Vitebsk_Юг» экстрэмісцкімі, паведамляе nn.by са спасылкай на БелТА.
Паведамляецца, што работнікі міліцыі вобласці праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па высвятленні адміністратараў каналаў.
Таксама прызнаны экстрэмісцкім тэлеграм-канал Ліда97%
Раней экстрэмісцкімі былі таксама прызнаныя некалькі рэгіянальных тэлеграм-каналаў.
В Беларуси частично разблокирован сайт «Витебский Курьер» — санкции режима продолжаются пятый месяц