Не магу маўчаць, бо мне баліць

Власть

Сегодняшняя публикация вызвала эмоции у многих читателей. Одна из читателниц высказала свое мнение. Публикуем его целиком.

“Я з таго пакалення, якому “ад 40 да 60 гадоў”. “Население индифферентно”, “Время безответственности прошло”, “Армия пенсионеров не умирает и не сдается” – чытаю ў вашым артыкуле і адчуваю крыўду за сябе, сваіх бацькоў і сваякоў.

Ніколі мы не былі безадказнымі і “безмолвным стадом” (у Вашай тэрміналогіі), але заўжды абачлівымі і прымалі выбар, нават калі ён не супадаў з нашым.

Мы народ, і мы розныя. Хтосьці падтрымлівае дзеючую ўладу, хтосьці шукае альтэрнатыву, і аб’яднаць нас дзіравым тапкам або абразамі з двух бакоў барыкад немагчыма, бо бруд не аб’ядноўвае, а толькі смеціць у душы.

Аўтар наракае, што “легко народ отбросил старое”. А што адкінуў Павел Севярынец, калі адмовіўся ад удзелу ў выбарах? Між тым пандэмія не перашкодзіла яму свядома і актыўна ўдзельнічаць у пікетах, ён ведаў, на што ідзе.  Я не магу казаць за іншых, скажу за сябе: не хочацца быць цацкай у чужой гульні пад бел-чырвона-белым сцягам.

Аўтар пытае: “Где был Бабарико в те годы, когда решалась судьба страны?” Гэта як спытаць у чалавека сталага ўзросту: “Слухай, ты ж раней казаў, што не верыш у Бога, а сення веруючым стаў, так-так…”

Павага да чужога жыцця, разуменне таго, што далека не ўсе сродкі добрыя, што кожны мае права мець іншае меркаванне – гэта тое, што аб’ядноўвае нас: “пачынаецца ўсе з любві, нават самая простая ява”.

Усе іншае – не пра патрыятызм. А пра што, кожны мусіць меркаваць сам”.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий