22 лютага беларусы святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы.
Art-pub TORVALD так сама зрабіў свой унёсак. Тут 23 лютага адбыўся канцэрт Сержука Доўгушава. Які выконвал песні з Радзімы славутага паэта Генадзя Бураўкіна (яму магло б споўніцца 85 ў 2020).
Гучалі цудоўныя песні на яго вершы, народныя песні віцебшчыны і аўтарскія творы гурта Vuraj. Гарманічнае спалучэнне рока і старадаўніх інструментаў, а так сама прыгожы голас Сержука нікога не пакінулі абыякавым.
Душэўна было ва ўтульнай гасцінай Торвальда. Зала была і перапоўнена.
Хочацца спадзявацца што мы аднаўляем шлях да сябе, шлях да мовы, шлях да нашай старадаўняй гісторыі. Як не кажы, але ж ёсць мова – ёсць дзяржава!
Чем удивили Вооруженные Силы в Витебске на праздновании 23 февраля
Полочанин едва не сжег свою жену из-за затягивания бракоразводного процесса
Ремонт перил и входных дверей в подъездах будут оплачивать жильцы
«Наши на высоте!» — завершилась всемирная кулинарная олимпиада – IKA