Дабрачынная акцыя ў дапамогу Віцебскаму прытулку для бяздомных жывёл ад «Мова нанова-Віцебск»

не толькі цікава правялі час, але і сабралі рэальныя грошы

206 беларускіх рублёў сабралі слухачы курсаў «Мова нанова-Віцебск» і ўсе ахвотныя, хто пажадаў учора далучыцца да экскурсіі ў дапамогу Віцебскаму прытулку для бяздомных жывёл.

Людзей прыйшло каля трыццаці чалавек. Сярод іх – як пастаянныя слухачы курсаў, так і студэнты ВДУ імя П.М. Машэрава, і проста жыхары Віцебска, якія цікавяцца гісторыяй роднага горада.

Юлія Бахір (справа) праводзіць экскурсію. Фота Сашы Май

Перад тым, як накіравацца па маршруце, які распрацавала экскурсавод, выкладчык кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П.М. Машэрава Юлія Бахір, вядоўцы курсаў «Мова нанова-Віцебск» прапанавалі ахвяраваць грошы, хто колькі зможа, у дапамогу Віцебскаму прытулку для бяздомных жывёл.

Напрыканцы экскурсіі сабраныя сродкі былі перададзены кіраўніку прытулка Але Прасолавай.

Вядоўца Таццяна Дубоўская перадала сабраныя грошы Але Прасолавай. Фота Сашы Май

Лічу, што на сённяшні дзень прытулак для бяздомных жывёл патрабуе асаблівай увагі з боку грамадства і ўладаў, –  зазначыла Юлія Бахір. – Шчыры дзякуй кожнаму, хто працуе там і штодзень прымае з дзясятак новых катоў і сабак, даглядае яшчэ каля 300 выхаванцаў. Ведаю пра складанае фінансавае становішча прытулка. Асабіста наведвала яго і бачыла, што там сапраўды шмат чаго не хапае, многае трымаецца выключна на валанцёрскай падтрымцы. Таму на ідэю, каб сабраць сродкі праз экскурсію, я адразу пагадзілася. У дадатак да ўсяго, гэта выдатная магчымасць правесці экскурсію на роднай мове, дзякуючы натхняльнай працы курсаў «Мова нанова-Віцебск».

Нагадаем, што гэта не першая акцыя, якую праводзяць мовананоўцы на карысць Віцебскага прытулка для бяздомных жывёл. А вядоўцы курсаў паабяцалі, што і не апошняя.

«Мова нанова» поддержали Витебский приют для бездомных животных.

РЕКЛАМА


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *