5 красавіка ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава «16-е трыенале медальернага мастацтва Латвіі». Там можна адначасова пабачыць творы больш за 20 замежных аўтараў, якія звяртаюцца да асаблівага віда скульптуры малых формаў – медальернага мастацтва.
Палова ўдзельнікаў выставы гэта сябры Міжнароднай федэрацыі медальернага мастацтва (FIDEM), якая аб’ядноўвае банкіраў, скульптараў, музейшчыкаў, мецэнатаў, прыхільнікаў медальернага мастацтва з 44 краін свету.
Праект быў задуманы для Латвіі ў 1973 годзе, але амаль за 50 год ніколі не пакідаў межаў краіны.
Перад віцебскім гледачом разгорнута ці не першая за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў выстава медальернага мастацтва. Медалі з’яўляюцца своеасаблівымі мініяцюрнымі помнікамі эпохі, і цікавасць да медалёў, як да мастацкіх твораў і сімвалаў часу, была заўсёды.
Сучасныя медалі і блізкія да іх творы дробнай пластыкі адметныя павышанай эмацыянальнасцю і інфарматыўнасцю, узрастаннем ролі пластычных прыёмаў і спосабаў апрацоўкі паверхні, выкарыстаннем разнастайных манер і тэхнік выканання. У творах скульптараў змяніліся традыцыйныя ўяўленні пра кампазіцыю, пластыку рэльефа.
Акрамя класічных, круглых, ствараюцца медалі самых разнастайных геаметрычных
формаў. Нярэдкімі сталі экспрэсіўныя манеры выканання пластыкі, зварот да фактурных і жывапісных эфектаў. Вытанчанасць прапрацоўкі дэталяў таксама перастала быць неад’емнай якасцю сучаснага медаля.
І, тым не менш, медаль застаецца сапраўды манументальным творам і вельмі своеасаблівай формай развіцця мастацтва скульптуры.
Три уникальные печати в коллекции витебского областного музея