Як у Віцебску прэзентавалі чацвёрты нумар «Ратушы»

Авторские статьи

у літаратурным альманаху творы амаль 50 аўтараў Віцебшчыны

Чарговы нумар літаратурнага альманаха «Ратуша» прэзентавалі ў Віцебску ў арт-пабе «Торвальд» у мінулую суботу.

Як у Віцебску прэзентавалі чацвёрты нумар «Ратушы»
Прэзентацыя праходзіла ў арт-пабе “Торвальд”. Здымак Сашы Май
Як у Віцебску прэзентавалі чацвёрты нумар «Ратушы»
Старшыня СБП Барыс Пятровіч (у цэнтры). Здымак Сашы Май

У зборнік увайшлі творы на рускай і беларускай мовах амаль 50 аўтараў з нашага горада і вобласці.

Гэта як вядомыя творцы, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў, такія як Франц Сіўко, Уладзімір Папковіч, Міхась Мірановіч, Марыя Баравік, Алена Гінько і іншыя, так і пачаткоўцы.

Як у Віцебску прэзентавалі чацвёрты нумар «Ратушы»
Падчас прэзентацыі. Здымак Сашы Май
Як у Віцебску прэзентавалі чацвёрты нумар «Ратушы»
Творы чытаюць Міхась Мірановіч і Васіль Калтуноў. Здымак Сашы Май

Альманах, які складаецца з раздзелаў «Паэзія», «Проза», «Пераклады», «Літаратуразнаўства», «Дзецям» і «Гумар», быў надрукаваны ў выдавецтве «Кнігазбор» у Мінску і стаў ужо чацвёртым у гэтай серыі.

Асаблівасць нашай «Ратушы» ў тым, што мы даём магчымасць надрукаваць свае творы моладзі, – распавяла ўкладальнік альманаха, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Настасся Лазебная (творчы псеўданім – Стася Наркевіч). – У кожным выпуску можна пабачыць новыя імёны. Думаю, мы будзем працягваць гэтую традыцыю, таму запрашаю ўсіх ахвотных далучыцца да выдання пятага нумара альманаха. 

Як у Віцебску прэзентавалі чацвёрты нумар «Ратушы»
Настасся Лазебная (Стася Наркевіч). Здымак Сашы Май

Многія аўтары альманаха прысутнічалі на прэзентацыі ў арт-пабе «Торвальд» і выступілі са сваімі вершамі, празаічнымі ўрыўкамі і нават песнямі перед аўдыторыяй.

Як у Віцебску прэзентавалі чацвёрты нумар «Ратушы»
Выступаюць Яўгенія Казлова), Галіна Сінякова) і Марыя Баравік. Здымак Сашы Май
Як у Віцебску прэзентавалі чацвёрты нумар «Ратушы»
Паэт Алесь Замкоўскі і літаратуразнаўца Ірына Саматой. Здымак Сашы Май

Павіншаваць творцаў Віцебшчыны з чарговым нумарам «Ратушы» прыехалі вядомыя беларускія аўтары: старшыня СБП Барыс Пятровіч і яго намеснікі Усевалад Сцебурака і Алесь Пашкевіч.

Як у Віцебску прэзентавалі чацвёрты нумар «Ратушы»
Алесь Пашкевіч (злева), Настасся Лазебная і Усевалад Сцебурака. Здымак Сашы Май

Калі хто зацікавіўся і лічыць, што яго творы вартыя таго, каб быць надрукаванымі ў чарговым выпуску альманаха, дасылайце іх Анастасіі Лазебнай на адрас alazebnaya@yandex.ru.

У Віцебску прэзентавалі альманах «Ратуша».

Ад Скарыны да сучасных творцаў: другі нумар альманаха. 

Чарговую «Ратушу» прэзентавалі ў Віцебску.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий