«Віцебск. Прывітанне з Беларусі»: праводзіцца збор сродкаў на выданне паштоўкі

ахвярадаўцам плануюцца падарункі

На сайце talaka.org праводзіцца збор сродкаў на выданне паштоўкі «Віцебск. Прывітанне з Беларусі» (серыя «Гарады Беларусі»). Ахвярадаўцам прапануецца немалы выбар падарункаў.

Чаму менавіта Віцебск?

Гэта старажытны беларускі магдэбургскі горад. У Х—ХIIІ стагоддзях Віцебск займаў важнае месца на «шляху з варагаў у грэкі». У 1320 годзе наш горад паводле спадчыны перайшоў да вялікага князя Альгерда і далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага.

15 ліпеня 1410 віцебская харугва ўзяла ўдзел у Грунвальдскай бітве.

У 1597 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў гораду Магдэбургскае права і герб.

У 20-ыя гады ХХ стагоддзя ў Віцебску сфармавалася творчая мастацкая школа, якая ў сусветнай мастацтвазнаўчай літаратуры атрымала назву «віцебскай школы абстракцыянізму» (Пэн, Шагал, Малевіч).

Сёння Віцебск — абласны цэнтр Беларусі.

Плануецца выданне паштоўкі «Віцебск. Прывітанне з Беларусі» (серыя «Гарады Беларусі»). Наклад: 1 000 штук.

На знешнім баку паштоўкі плануецца намаляваць у графічным стылі пяць захаваных і пазнавальных гісторычных будыдкаў Віцебску (спіс можа карэктавацца):

1. Ратуша. Трохі гісторыі пра Віцебскую Ратушу — нашу машыну часу і выканаўцу патаемных жаданняў — можна даведацца тут.

ратуша

Витебская ратуша. Фото Светланы Васильевой

2. Помнік Альгерду. Пра чатыры супрацьлеглыя факты пра гэтага гістарычнага дзеяча, які шмат зрабіў для Віцебска, можна даведацца тут.

витебск, памятник, Альгерд

Альгерд внес большую лепту в историю Витебска. Фото Саши Май

3. Касцёл Святой Барбары. Гістарычныя факты пра гэты знакаміты храм Віцебска, а таксама яшчэ пра 6 старажытнейшых забудоў Віцебска чытайце тут.

витебск, костел варвары

Костел святой Варвары. Фото Саши Май

4. Царква Уваскрэшання Хрыстова (Рынкавая). Цікавыя разважанні нашага аўтара, праваслаўнага дыякана, пра архітэктурныя асаблівасці шасці святых месцаў Віцебск, якія не даюць забыць нашу гісторыю, чытайце тут.

улица Толстого

Вид на Рынковую церковь с улицы Толстого. Фото Светланы Васильевой

5. Гарадская забудова. Пра сакрэты «віцебскага» Талстога можна даведацца тут

Улица Толстого — одна из красивейших старинных частей города. Фото Евгении Москвиной

На адваротным баку будзе намаляваны страчаны гістарычны будынак: Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла.

Пазнаёміцца аб справе выдання паштовак пра Беларусь і па-беларуску можна паглядзеўшы вось гэтае відэа:

У серыі «Гарады Беларусі» ўжо выдадзены тры паштоўкі з выявамі Брэста, Пінска і Менска. Далучайцеся!

А пра беларускія Лынтупы пад Паставамі на нямецкіх паштоўках можна даведацца тут.

РЕКЛАМА


РЕКЛАМА