Кінафестываль «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ» ў Віцебску

Анонсы

што гэта такое, дзе і калі

_festival_poster

19-25 красавіка – Мінск / 20-25 красавіка – Віцебск

Трэці кінафестываль «Паўночнае ззянне» адбудзецца ўжо ў гэтым месяцы і прапануе гледачам пашыраную праграму стужак з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі. Агулам фестываль прадставіць 14 стужак з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі. Упершыню на фестывалі будуць прадстаўленыя фільмы з Літвы, Латвіі і Эстоніі. Менавіта таму пашыраная дэфініцыя фестывалю змянілася – цяпер «Паўночнае ззянне» афіцыйна фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін.

bg_down
Кадр з фестывальнага фільма

Таксама ўпершыню ў праграме фестывалю будуць прадстаўленыя два дакументальныя фільмы. Галоўнымі пляцоўкамі цягам 7 дзён фестывалю стануць кінатэатры «Мір» у Мінску і Віцебску.

Сярод цікавостак праграмы 2017:

Кадр з фільма "У крыві"
Кадр з фільма “У крыві”

Акрамя паказаў у рамках фестывалю адбудзецца шмат дадатковых мерапрыемстваў: майстар-класаў кінематаграфістаў, кінакрытыкаў і, нават, дызайнераў. Свой варкшоп у межах фествалю правядзе фінскі прадзюсар Каарле Ахо, намінаваны на Оскар за найлепшы фільм на замежнай мове; расійскі кінакрытык, спецыяліст па скандынаўскім кіно Антон Долін; рэжысёр, прадзюсар, музыка і адзін з самых паспяховых рэстаратараў у Осла – Ян Вардзёен, а таксама прадзюсар самай любімай фестывалямі ісландскай драмы «Каменнаяе сэрца»Антон Мані Свансан.

bg_heartstone
Кадр з фестывальнага фільма

Сёлета спрабуецца раскрыць таямніцы поспеху скандынаўскага мадэрну і яго уплыву на брэнд Скандынавіі разам з магістрам крэатыўных і медыя індустрый Дар’яй Яфімавай.

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбудзецца 20 красавіка ў кінатэатры «Мір» (Мінск, вул. Казлова 4А). Разам з партнёрамі фестывалю авіакампаніяй  AirBaltic, «Паўночнае ззянне» дае сваем аматарам магчымасць пазнаеміцца бліжэй з новымі краінамі фестывалю. Спецыяльна для фестывалю кампанія AirBaltic і «Паўночнае ззянне» разыграе два квіткі ў напрамку Мінск-Рыга-Мінск і два квіткі на афіцыйнае адкрыццё фестывалю 

Кадр з фестывальнага фільма
Кадр з фестывальнага фільма

Слоган  сёлетняга фестывалю – «Сусвет унутры» / Universe inside. Кожны з нас – гэта цэлы сусвет. Незалежна ад вонкавага аблічча, палітычных перакананняў, успрыняцця сваёй ідэнтычнасці, сэксуальнай арыентацыі і колеру скуры. 14 стужак «Паўночнага ззяння» распавядуць пра ўнутраныя навальніцы і спакой, сяброўства і каханне, няўпэўненасць, павагу, адказнасць, сталенне. Словам, тое, што робіць нас індывідуальнасцямі і стварае унутранае святло, якое прыцягвае нас адно да аднаго. Трэці фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне»  – гэта цэлы сусвет унутры кампактнага кінафестывалю.

bg_sami_blood
Кадр з фестывальнага фільма

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt). Фестываль арагізаваны сумесна з Аддзяленнем Пасольства Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Дацкім Інстытутам культуры ў Рызе, Пасольствам Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, Ісландскім цэнтрам кіно, Пасольствам Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Паольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Фінскім фондам кіно, Эстонскім інстытутам кіно, Нарвежскім інстытутам кіно, Шведскім інстытутам кіно, Дацкім інстытутам кіно, Літоўскім цэнтрам кіно. Пры падтрымцы УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама, УП Кінавідэапракат Віцебскага аблвыканкама.

Праграма фестывалю ў Віцебску будзе апублікавана крыху пазней.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий