«Сталы засцілаем, Каляды спраўляем…» Як на Прыбайкаллі беларускія традыцыі шануюць

Культура

перасяленец з Беларусі «фактычна ў адзіночку беларусізаваў вёску ў Іркуцкай вобласці»

Фота facebook.com
Фота facebook.com

Алег Рудакоў з Полацка жыве зараз у Іркуцку. Жыхар Прыбайкалля займаецца папулярызацыяй сапраўднага беларускага ў вёсцы Андрушына Куйтунскага раёна Іркуцкай вобласці.

Як распавядае на старонцы Фэйсбука адзін з сяброў нашага суайчынніка,

Хіба з невялікім перабольшаннем, але Алег Рудакоў фактычна ў адзіночку беларусізаваў Прыбайкальле. За што атрымаў заслужанае прызнаньне ў выглядзе глядацкіх сімпатый па выніках онлайн-конкурсу нацыянальных аб’яднанняў Іркуцку.

Трэба сказаць, што Андрушына заснавана беларускімі перасяленцамі з Віцебскай і Гродзенскай губерній у 1903 годзе.

Відэа, якое мы прапануем вашай увазе, знята ў 2016 годзе, але актуальна і сёння, бо далёка не ў кожным мястэчку Беларусі можна ўбачыць такое відовішча. тут вам і Дзед, і Каза, Механоша з Варажбіткай. А на рэакцыю людзей паглядзець – проста сэрца радуецца. Дзівіцеся і атрымлівайце асалоду!

Трэба дадаць, што Іркуцкі беларускі клуб «Крывічы» ўдала працягвае нацыянальныя традыцыі, святкуючы і «Жаніцьбу Цярэшкі», і «Каляды».

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. ГОРЯЧКО НАТАЛЬЯ

    «Сталы засцілаем, Каляды спраўляем…» Як на Прыбайкаллі беларускія традыцыі шануюць | Газета … https://t.co/FtNlQf3qSY

    Ответить