Падарунак ад «Вожыка»

Культура

вожык

Думкі ўголас

Хто мае поўны кашалёк, спакушаецца на пустыя расходы.

Закон жыцця 

У радзільным доме малады бацька фатаграфуе сваё намаўля то з аднаго боку, то з другога — амаль гадзіну шчоўкае. Медсястра, не вытрымаўшы, цікавіцца:

— Гэта ваша першае дзіця?

— Не, дзіця ўжо пятае, а вось фотаапарат першы!

Даслаў Канстанцін КАРНЯЛЮК, г. Віцебск

Каратушкі з-пад падушкі

— Чаму Фаіну-прыгажуню

Кахаць не захацеў, Андрэй?

— А мне з Марыляю у пуні

Файней.

 Аўтар Вераніка Мандзік (г. Мінск)

 

вожык
Малюнак Алега Папова

Папярэдні падарунак ад «Вожыка» можна паглядзець тут.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий