Ірландскі паб «Торвальд» пераязджае

Культура

чаму, калі і куды

Гэтая аб'ява стала сумнай навіной для многіх віцеблян. Фота Ганна Шчарбіцкая
Гэтая аб’ява стала сумнай навіной для многіх віцеблян. Фота Ганна Шчарбіцкая

Па горадзе доўгі час хадзілі чуткі пра тое, што «Торвальд» пераязджае. І вось на яго дзвярах з’явілася аб’ява пра тое, што паб пакуль што не працуе.

Пра тое, што ў адным са старых дамоў па вуліцы Камсамольскай знаходзіцца адзіны ў Віцебску беларускамоўны арт-паб, ведаюць усе. Нягледзячы на тое, што адчыніўся ён крыху больш, чым паўгады таму, «Торвальд» лічыцца адным з самых папулярных і атмасферных месцаў у горадзе. Назва пайшла ад імя Торвальда-вандроўкіка, які, па некаторых звестках, прынёс хрысціянства ў Полацкае княства на два гады раней, чым хрысцілася Кіеўская Русь.

У пабе можна было не толькі ўтульна пасядзець з сябрамі «пад піва», але і наведаць шматлікія культурныя мерапрыемства, якія рэгулярна ладзіліся камандай vitebsk4me. Канцэрты і лекцыі, творчыя сустрэчы і нават курсы Vitebsk social design праходзілі ў «Торвальдзе».

Віталь Броўка, аўтар ідэі і гаспадар арт-паба, распавёў, што «Торвальд» часова зачынены з-за пераезду, які адбудзецца ў бліжэйшы час. Новы, але знаёмы нам «Торвальд» адчынецца на месцы, дзе раней знаходзілася кафэ «Ля Ратушы», якое па плошчы значна больш за старое памяшканне ў гістарычным доме XIX стагоддзя.

У змене «прапіскі» ёсць дзве прычыны: па-першае, месца ў «Торвальдзе» на Камсамольскай сапраўды не хапала (хто быў там па вечарах, зразумее), а па-другое, скардзіліся суседзі. Сапраўды, яшчэ падчас апошняй размовы нашага карэспандэнта з менеджерам арт-паба Уладзімірам Булаўскім стала зразумела, што знаходжанне «Торвальда» ў жылым доме – асноўная праблема.

Галоўная цяжкасць – гэта тое, што паб знаходзіцца ў жылым доме. І бывае так, што людзі разыходзяцца позна. Гэта ўсё ж бытавыя моманты, але іх трэба ўлічваць.

Дакладная дата пераезду пакуль што невядомая. Але мы з нецярпеннем будзем чакаць гэтага моманту разам з вамі. Да сустрэчы ў новым «Торвальдзе»!

Але трэба троху пачакаць! Фота Ганна Шчарбіцкая
Але трэба троху пачакаць! Фота Ганна Шчарбіцкая
Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий