Віцебск наведае гісторык Ігар Мельнікаў

Анонсы

Каб прэзентаваць сваю кнігу “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг”.

человек
Ігар Мельнікаў. Фота melnikau1980.livejournal.com

19 лістапада віцяблян чакае цікавая сустрэча з гісторыкам, рэдактарам  беларускай версіі сайта “Гістарычная праўда”, лаўрэатам прэміі імя Вацлава Ластоўскага (2014 год) за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі Ігарам Мельнікавым.

Ігар Вячаслававіч у 2002 годзе скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка, у 2005 – Варшаўскі ўніверсітэт, у 2011 – абараніў кандыдацкую дысертацыю ў БДУ. Займаецца вывучэннем гісторыі. Аўтар шматлікіх навуковых і публіцыстычных артыкулаў па гісторыі Беларусі, а таксама кніг ”Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг” і  “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941гг”. Апошнюю ён і прыедзе прэзентаваць у горад на Дзвіне.

a21f02cc-6657-433e-9e5e-703573104c8d
Вокладка кнігі

Кніга прысвечана гісторыі міжваеннага савецка-польскага памежжа пад Мінскам. Акрамя гэтага, з яе можна даведацца пра стварэнне савецкіх абарончых умацаванняў на мяжы з Польшчай пад Мінскам і ўз’яднанне заходнебеларускага рэгіёну з БССР у верасні 1939 года. Значная ўвага ў кнізе нададзена падзеям Другой сусветнай вайны і абарончым баям Чырвонай Арміі з верхмахтам у чэрвені 1941 года.

Сустрэча з гісторыкам адбудзецца 19 лістапада  ў 17-00 у выставачнай зале УК “Музей” Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” (вул. Белабародава, 5). Запрашаем усіх ахвотных!

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий