Беларускі тэатр “Лялька”: старыя добрыя традыцыі і новыя маладыя твары

Город

Лепшы беларускі лялечны тэатр распачаў 30-ы юбілейны тэатральны сезон і правёў прэс-канферэнцыю.

Кіраўнік аддзела маркетынгу Марыя Андрэева, актрысы Дар'я Зімніцкая і Марыя Кавалёва на прэс-канферэнцыі
Кіраўнік аддзела маркетынгу Марыя Андрэева, актрысы Дар’я Зімніцкая і Марыя Кавалёва на прэс-канферэнцыі

Мінулы, 29-ы тэатральны сезон, “Лялька”, як і ўсе астатнія сезоны, правяла на моцным творчым уздыме і , разам з тым, пашырыла кола сваіх дасягненняў. Былі і гарадскія святы, і ўнутраныя мерапрыемствы, і новыя спектаклі. Упершыню перад віцебскай грамадскасцю быў прадстаўлены вобраз Гаспадыні Замкавай гары, які стварыла актрыса тэатра Марына Марозава. Гэта адбылося на адкрыцці выставы “Скарбы зямлі Віцебскай” у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. І, зразумела, сярод творчых дасягненняў нельга асобна не адзначыць дзве грандыёзныя прэм’еры, якія заваявалі папулярнасць у віцебскага, беларускага і замежнага гледача.

Беларускі тэатр “Лялька”: старыя добрыя традыцыі і новыя маладыя твары
Марына Марозава ў вобразе Гаспадыні Замкавай гары

Касмічныя спектаклі “Лялькі”

Спектакль “Папялушка, або Крышталёвыя чаравічкі” раскрыў перад гледачом цудоўны свет эпохі барока, выяўлены з ўсёй шчырасцю і захапленнем яе таямнічай атмасферай.

Цудоўная барочная атмасфера "Папялушкі"
Цудоўная барочная атмасфера “Папялушкі”

Вось што казаў пра ўспрыманне гэтага спектакля на Міжнародным фестывале мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” мастацкі кіраўнік і рэжысёр Беларускага тэатра “Лялька” Віктар Клімчук:

Людзі, на самой справе, вельмі добра адзываліся пра спектакль. Калі мы выступалі, напрыклад, на “Славянскім базары”, русскія людзі з Масквы, Санкт-Пецярбурга казалі, што лепшага яны нічога не бачылі, і гэта лепшая пастаноўка ў свеце.

Сярод глыбокіх метафізічных паралеляў, якія можна прывесці, гледзячы спектакль, –  прастора чорнага квадрата ўнутры дэкаратыўнай сцэны. Гэта раскрывае бязмежную працягласць космасу, што супадае з неабмежаванай глыбінёй чалавечай душы.

Чорная прастора барока...
Чорная прастора барока…

У свой час, калі мы пісалі аб спектаклі, то прыводзілі паралелі гэтага квадрата з “чорным квадратам” вучонага, містыка, алхіміка XVII стагоддзя Роберта Флада.

"Чорны квадрат" Роберта Фладда. 1617 г.
“Чорны квадрат” Роберта Фладда. 1617 г.

Між іншым, асэнсаванне гэтай прынцыповай неабмежаванасці прасторы ўздзейнічала і на паступовае развіццё натуральных навук.

Роберт Фладд
Роберт Фладд

Спектакль “Спакуса” рэжысёра Віктара Клімчука паводле аповесці Антона Чэхава “Чорны манах” прадэманстраваў, як бывае, калі нават частка гэтага глыбіннага некіравальнага ўнутранага чалавечага космасу будзе разгорнута ў сацыяльны свет. У выніку чалавеку давядзецца зрабіць ў любым выпадку трагічны выбар: метафізічныя рэалізацыя і сацыяльная смерць, або наадварот…

Марына Марозава і Міхаіл Клімчук у спектаклі "Спакуса"
Марына Марозава і Міхаіл Клімчук у спектаклі “Спакуса”

Новыя спектаклі, новыя твары…

Галоўную ролю Андрэя Коўрына ў “Спакусе” выконвае Міхаіл Клімчук. Да таго ж, ён і малады рэжысёрам, які вучыцца ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі тэатральнага мастацтва. У новым тэатральным сезоне Міхаіл Клімчук будзе ставіць свой дэбютны спектакль “Горад клоўна Піка” разам з маладымі артыстамі па п’есе Міхаіла Барценева. Мастацкі кіраўнік падкрэсліў, што на гэты спектакль ёсць значнае творчае спадзяванне:

Мы спадзяёмся, што гэта ў нас будзе нешта іншае, чым да гэтага часу было, таму што маладая плынь прыйшла ў наш тэатр. Трэба, канешне, мяняцца, ісці наперад і бачыць сябе з боку.

Міхаіл Клімчук у спектаклі "Спакуса"
Міхаіл Клімчук у спектаклі “Спакуса”

Таксама рыхтуецца да пастаноўкі спектакль “Умка”, наконт якога Віктар Клімчук казаў, што для дзяцей патрэбны пэўны герой. Гледачоў таксама чакае “Стойкі алавяны салдацік” па матывах твору Ганса-Хрысціяна Андэрсэна. І можна толькі здагадвацца аб тым сімвалічным і філасофскім змесце, які будзе перададзены тэатрам ва ўвасабленні гэтага класічнага твора. Беларускі тэатр “Лялька” нязменна падтрымлівае гарадскія традыцыі, ён і сам з’яўляецца неад’емнай часткай духоўнай прасторы горада. І вось у новым сезоне будзе пастаўлены спектакль пра Марка Шагала, які задумаў Віктар Клімчук.

Творчыя фронты Віктара Клімчука

У канцы верасня тэатр едзе у Белгарад на VII Міжнародны фестываль тэатра лялек “Белгародская забава” со сваёй “Спакусай”. А ў кастрычніку “Лялька” прыме ўдзел у III Міжнародным фестывальным форуме “Асаблівы фестываль для асаблівых гледачоў «Аднолькавымі быць немагчыма»” для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Свята адбудзецца ў Чэбаксарах (Чувашыя), тэатр будзе паказваць спектакль “Жыў-быў Заяц”.

Гэтым летам віцебскія жыхары яшчэ і не ведалі, што Віктар Клімчук прыняў прапанову ўзначаліць таксама і Белгародскі дзяржаўны тэатр лялек. Такім чынам, рэжысёр будзе працаваць “на два фронты” – і ў Віцебску, і ў Белгарадзе. Галоўная прычына, па якой прапанова была прынята – гэта дзейнасць губернатара Белгародскай вобласці Яўгена Саўчанкі, аб чым гаварыў і сам Віктар Клімчук:

Вельмі вялікі ўплыў зрабіў на мяне гэты горад. Губернатар Яўген Саўчанка ведае ўсіх акцёраў драматычнага тэатра, ведае ўсіх акцёраў філармоніі. І таксама ён ведае палову акцёраў лялечнага тэатра, там проста мала дарослых спектакляў. Выдаткоўваюцца грошы, калі людзям спатрэбілася, на тэатральны праект. Яны проста хочуць, каб у іх было сапраўднае тэатральнае мастацтва… Я быццам трапіў у Савецкі Саюз у лепшым сэнсе гэтага слова. Было цёпла, было вельмі радасна, што людзі жывуць яшчэ мастацтвам. Вось гэта мяне вельмі здзівіла.

Мастацкі кіраўнік тэатра "Лялька" Віктар Клімчук і дырэктар тэатра Аляксандр Грыгор'еў
Мастацкі кіраўнік тэатра “Лялька” Віктар Клімчук і дырэктар тэатра Аляксандр Грыгор’еў

Трэба адзначыць, што губернатар Белгародскай вобласці Яўген Саўчанка адзін з найбольш аўтарытэтных і эфектыўных губернатараў ва ўсёй Расіі і нават мае рэкорд па працягласці знаходжання на пасадзе такога роду: ужо вельмі хутка Белгарад будзе святкаваць 22 гады кіравання Яўгена Сачанкі. Віктар Клімчук распавядаў пра канкрэтныя праявы вялікай увагі губернатара да прадстаўнікоў мастацтва – калектыву Белгародскай дзяржаўнай філармоніі:

Калі я спытаў, колькі ў вас ў гэтым аркестры людзей, мне адказалі што 80 чалавек. А ў нас, кажуць, яшчэ ёсць духавы аркестр, гэта 70 чалавек. І яшчэ танцавальна-песенны калектыў, гэта 60 чалавек… Я кажу: “Хто гэта падтрымлівае?” Яны адказваюць: “Губернатар вобласці”. І калі яны спыталі, ці буду я на два тэатры мастацкім кіраўніком, я адказаў, што згодны. Там ёсць імкненне, каб гэтае мастацтва зрабіць сапраўдным. Там ёсць душа.

Белгародская дзяржаўная філармонія
Белгародская дзяржаўная філармонія

Ніякія эканамічныя крызісы альбо санкцыі не могуць пагоршыць культурнае становішча, калі ёсць пэўныя прыярытэты развіцця ў гэтым напрамку і добрая воля:

Неяк там не па абочыне дарогі ідзе культура, а яна ў фарватары штодзённай працы. Я быў пра Расію іншай думкі, але ж зараз у мяне шмат чаго мяняецца… Я зразумеў, што там гэта па-іншаму. Наш горад “стэрыльны”, а іх горад – чысты.

Віктар Клімчук адзначыў, што у параўнанні з некаторымі гарадамі Расіі Віцебску трэба вяртаць свой жывы творчы дух, і для гэтага патрэбна аб’яднаць творчую эліту горада, а не абмяжоўвацца фармальнымі дзеяннямі:

Калі мы пачалі сваю дзейнасць, у горадзе была душа. Зараз душы ў горада няма. Яна з’яўляцца пачынае на “Славянскім базары” падчас сёлетняга фэсту вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”, калі людзі сталі хадзіць на хадулях па горадзе, нейкія канцэрты ўладкоўваюць на вуліцы. Гэты фестываль, ён патрэбны ўсяму гораду… У гэтым дух, у гэтым праўда. А калі мы будзем паасобку: вось гэта драматычны тэатр, вось гэта лялечны, вось гэта канцэртная зала, гэта цэнтр культуры, нічога не будзе. Павінна быць душа. Калі мы гэта не падтрымаем, нічога не будзе.

Артысты Народнага маладзёжнага тэатра "Кола" на "Славянскім базары"
Артысты Народнага маладзёжнага тэатра “Кола” на “Славянскім базары”

Рыхтуемся да юбілею…

У наступным годзе ў тэатры плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 30-му юбілейнаму сезону “Лялькі”. Зразумела, што актыўнымі ўдзельнікамі і наведвальнікамі ў іх будуць маленькія гледачы. Таму, прытрымліваючыся звычаю ўвагі да работы з імі, на прэс-канферэнцыі адбылося ўручэнне ўзнагарод некаторым школам. Кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі тэатра Людміла Сіманёнак так пракаментавала гэтае ўзнагароджанне:

У нас ёсць школы, якія асабліва лёгка адгукаюцца на нашы запрашэнні, дзеці з якіх вельмі добра сябе паводзяць, а настаўнікі выяўляюць рэальную зацікаўленасць, не ўцякаюць з глядзельнай залы, а самі глядзяць спектаклі і нават іх пасля абмяркоўваюць.

Узнагароджанне ў тэатры "Лялька"
Узнагароджанне ў тэатры “Лялька”

Былі таксама ўручаны і ўзнагароды некоторым журналістам за плённае супрацоўніцтва і дапамогу ў папулярызацыі тэатральнага мастацтва.

А чакаючы мерапрыемстваў святкавання юбілею, асноўныя з якіх адбудуцца ў сакавіку-красавіку 2016 года, можна быць упэўненымі, што яны будуць такімі жа бліскучымі, як і святкаванні “Лялькі” ў прошлым сезоне.

Цыганка тлумачыць лёс
Цыганка тлумачыць лёс

З рознымі, вельмі запамінальнымі персанажамі…

Нечаканая сустрэча...
Нечаканая сустрэча…

У сувязі з юбілейным 30-ым сезонам “Лялька” здзейсніць і значны дакументальны праект. Дырэктар тэатра Аляксандр Грыгор’еў расказаў, што будзе зроблены вялікі дакументальны фільм з шматлікай колькасцю архіўных матэрыялаў.

Зараз калектыў Беларускага тэатра “Лялька” знаходзіцца на гастролях у розных раёнах заходняй часткі Віцебскай вобласці. А менавіта віцебскі глядач адкрые для сябе тэтральны сезон 27 верасня дзіцячым спектаклем “Горад клоўна Піка” і дарослай “Спакусай”.

Беларускі тэатр “Лялька”: старыя добрыя традыцыі і новыя маладыя твары
І зноў цудоўныя прадстаўніцы “Лялькі”…
Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий