Дэмакратыя па-беларуску?.. Альбо па-еўрапейску?..

Вядомыя дзеячы палітыкі, культуры, адукацыі Беларусі аб сваім стаўленні да пытанняў дэмакратыі ў нашай краіне.

Алесь Марачкін на сходзе за свабоду і супраць з’яўлення расейскіх вайсковых базаў

Алесь Марачкін на сходзе за свабоду і супраць з’яўлення расейскіх вайсковых базаў

Ці існуе нейкі асаблівы, нацыянальны, шлях развіцця дэмакратыі ў Беларусі, або дэмакратычныя каштоўнасці ўніверсальныя? Ці патрэбна беларускаму народу дэмакратыя, альбо ён імкнецца да патрыярхальна-падданніцкай сістэмы праўлення з нязменным вобразам «бацькі»? Што даюць дэмакратычныя каштоўнасці беларускаму народу і пры якіх абставінах ўся гэтая сукупнасць зараз разрозненых індывідаў, якія не валодаюць цэласнасцю нацыянальнай самасвядомасці, гатова іх прыняць?

Вынікі прэзідэнцкіх выбараў – 2015 паказалі, што большасць праяўляе ўсё тую ж схільнасць да адурачвання сябе саміх, баіцца пераменаў, песціць сляпую надзею на “лепшае” і пытаннямі дэмакратыі не задаецца. Перафразуючы нямецкага філосафа Фрыдрыха Ніцшэ, можна сказаць наступным чынам: ёсць і адзін пастух, і адзін толькі статак. Беларусь пры цяперашнім рэжыме, прэтэндуючым на зацвярджэнне “асаблівага” шляху развіцця дэмакратыі, не атрымала ні сапраўды нацыянальную, ні касмапалітычную дэмакратыю. І гэта абумоўлівае яе адарванасць ад сусветных цывілізацыйных працэсаў вось ужо на працягу дваццаці гадоў. Ізноў абраны прэзідэнт і далей будзеразглядаць нашых грамадзян у якасці “дзяцей”, якія маюць патрэбу ў “бацькоўскім праўленні”.

Мы звярнуліся з пытаннем аб тым, што ж такое дэмакратыя, да вядомых дзеячоў, якія прадстаўляюць сапраўдную эліту беларускага грамадства. Іх адказы раскрываюць розныя бакі рэалізацыі дэмакратыі і даюць магчымасць зразумець, наколькі важныя сёння для беларусаў каштоўнасці рэалізацыі іх правоў і свабод. Прадстаўляем гэтыя адказы нашым чытачам.

Сяргей Навумчык, палітык, журналіст: абіраць і мяняць уладу.

Сяргей Навумчык

Сяргей Навумчык

Дэмакратыя – гэта права народа свабодна абіраць тую ўладу, якую ён хоча. І рэгулярна яе мяняць – гэтае права не менш важнае, чым першае.

Алесь Марачкін, мастак, грамадскі дзеяч: дэмакратыя – гэта не дыктатура натоўпу.

Алесь Марачкін

Алесь Марачкін

Народ павінен быць падрыхтаваны да дэмакратыі. Як на мой погляд, беларускі соцыум не падрыхтаваны да дэмакратыі. І выбары гэтае паказалі. Якія б не былі яны фальшывыя, вялікі працэнт галасуе не думаючы. І з гэтага ў нас вынікае: у нас не дэмакратыя, а дыктатура натоўпу. Для мяне дэмакратыя – гэта абсалютная магчымасць асобы рэалізаваць сябе ва ўсіх сферах жыцця.

Павел Севярынец, сустаршыня партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, палітык, пісьменнік: самакіраваньне, заснаванае на хрысьціянскіх прынцыпах.

Павел Севярынец

Павел Севярынец

Як хрысьціянскі дэмакрат, адкажу, што такое дэмакратыя ў маім разуменьні. Дэмакратыя – гэта калі людзі на ўзроўні двара вырашаюць, што ім рабіць з дваром, у вёсцы або мікрараёне – што мяняць і як гэта рабіць адпаведна ў вёсцы і мікрараёне, а народ цэлай краіны – як жыць у краіне. Адным словам, самакіраваньне. Улада народа. А аснова для такой улады – хрысьціянскія прынцыпы: калі Беларусь іх захоўвала – была наймацнейшай, калі губляла – правальвалася.

Міхась Ляўковіч, мастак, педагог: цэлы шэраг абавязковых і непазбежных умоў.

Міхась Ляўковіч

Міхась Ляўковіч

1. Роўнасць і адказнасць усіх перад законамі.

2. Воля ў выяўленьні сваіх думак і поглядаў.

3. Дзяржава і дзяржаўныя людзі на службе ў народа, кантроль ажыцьцяўляецца шляхам адкрытага галасаваньня. Тэрміны рэгулююцца адпаведнымі законамі, але не больш двух.

4.Усе сродкі масавай інфармацыі – незалежныя!

Алесь Аркуш, пісьменнік: баланс улады.

Алесь Аркуш

Алесь Аркуш

Дэмакратыя для мяне перадусім – баланс улады. У грамадcтве павінен быць дзейсны інструмент, які б гарантаваў роўнасць перад законам і нязменнасць закону. Як толькі гэты баланс парушаецца, дык адразу ўзнікае магчымасць узурпаваць уладу і дыктаваць сваю волю грамадству. Грамадства павінна пільнаваць гэты баланс. Перадусім з дапамогай сумленных, празрыстых выбараў на ўсіх узроўнях. Калі выбіраюцца не толькі дэпутаты, але і кіраўнікі населеных пунктаў і тэрытарыяльных адзінак. І тады гэтыя кіраўнікі будуць адказваць перад выбаршчыкамі, а не перад вышэйшай уладай, якая іх прызначыла. Ну і, канешне, вялікую ролю тут адыгрываюць незалежная судовая сістэма і незалежныя СМІ. Бо дэмакратыя – гэта і ёсць улада народу. Ёсць розныя мадэлі дэмакратыі, якія ўлічваюць асаблівасці і традыцыі таго ці іншага народа, але ў прынцыпе ўсе яны пабудаваныя на тым, каб падтрымліваць баланс і кантроль улады, і калі штосьці з уладай не тое, то павінны быць законны, рэальны механізм яе замяніць.

Уладзімір Папковіч, паэт, перакладчык, педагог: не ўспрымаць крытыку як крыўду.

Уладзімір Папковіч

Уладзімір Папковіч

Я хацеў бы жыць у дэмакратычным грамадстве, падобна да таго, як я “жыву” у Фэйсбуку. Я падбіраю сабе сяброў з людзей прыкладна тых самых светапоглядаў, што і я, ветлівых, талерантных, інтэлігентных, не зважаючы на іх узрост, пол, набажэнства, адукацыю. Я чытаю і разглядаю іх пасты, “лайкаю” іх ці не, у залежнасці ад таго, наколькі яны мне блізкія, пішу каментары, імкнучыся нічым не зачапіць гонар чалавека. Я выбіраю з іх асабліва дасьведчаных і, на маю думку, справядлівых і праўдзівых, ня здольных дзеля сваіх інтарэсаў крывіць душой. Каб гэта былі выбары ў парламент ці якія іншыя выбарныя органы, я ахвотна б агітаваў за іх і галасаваў бы. А потым падпарадкоўваўся б тым законам, якія б яны прынялі. Я хачу давяраць уладам, якія нада мной. Але і яны павінны былі б “чытаць мае камэнты”, нават зычліва-крытычныя і не ўспрымаць гэта як крыўду. Няхай бы мы падзяліліся на групы паводле розных параметраў датычна сваіх асабовых рысаў, характараў, але не варагавалі б, а рабілі б адну, агульную справу, не думаючы перш за ўсё пра сваю карысьць. Хачу такую ўладу, якая, разыходзячыся ў поглядах са мной, не помсціла б. «Прежде думай о Родине, а потом о себе!» – для мяне гэта прымальна.

Аляксандр Кулінковіч, лідар беларускага панк-рок гурта “Нейра Дзюбель”: роўнасць правоў і магчымасцяў.

Аляксандр Куллінковіч

Аляксандр Кулінковіч

Вельмі складанае пытанне… Дэмакратыя для мяне, гэта роўнасць правоў і магчымасцяў. Утопія… Але, дэмакратыя для мяне, гэта калі калі ў адным самалёце са мной, у эканом-класе ляціць прэм’ер-міністр. Ці едзе са мной у адным шэрагу на ровары. І судзяць нас у адным судзе і атрымліваем мы па нашых заслугах, а не па сану. Для мяне гэта дэмакратыя. Дэмакратыя для мяне, гэта калі чыноўнік, нават самага высокага рангу, зарабляе, да прыкладу, 1000 $ у месяц і жыве адпаведна. У адпаведным доме і ўмовах. За мой кошт, і ён гэта разумее, ЁН АБАВЯЗАНЫ гэта разумеюць, я падаткаплатнік. Гэта дэмакратыя. На жаль, ва ўсіх нашых чыноўнікаў, ад начальніка шлагбаума да Галоўнага, даходы з выдаткамі не сыходзяцца.

Таццяна Няхай, эксперт па псіхалогіі міжнароднага ўзроўню, валанцёр ААН і АБСЕ: разуменне сутнасці правоў чалавека.

original

Дэмакратыя для мяне – гэта правы чалавека ў поўным сэнсе, але з глыбокім веданнем сутнасці, а гэта вялікая рэдкасць!

5 комментариев

  1. Правильно ли я понимаю, что автор забыл указать главную заслугу Татьяны Нехай – как автора введения письменного тестирования в средней и высшей школе в системе образования в странах бывшего СССР….Родина должна знать героев гибели весьма не плохой системы образования.. .Колись Георгий, кто отрекомендовал эту даму в эксперты и ООН, и сайта!

  2. Тэма пра дэмакратыю, а не пра “галоўную заслугу Таццяны Няхай”. Пра ААН, можа вы ведаеце, хто яе рэкамендаваў,))) пра сайт – гэта пытанне да рэдактара, яна з ёй мела зносіны. З трыма рэспандэнтамі гаварыла рэдактар, я – з усімі іншымі. Першапачаткова іншы журналіст павінен быў рабіць гэтую тэму, але яе перадалі мне.

  3. Мне особенно понравилось про “самакiраваньне, заснаванае на хрысьцiянскiх прынцыпах”. Это в наших-то христианских церквях
    процветает самоуправление? Или они не на христианских принципах
    основаны?

    • У мяне быў матэрыял з Паўлам Севярынцам гэтай вясной, мы пагаварылі даволі грунтоўна, і, наколькі я разумею, ён адрознівае хрысціянскія прынцыпы ад палітычных і камерцыйных прынцыпаў, якімі кіруецца РПЦ. У гэтым я з ім згодны.

  4. Уважаемый Николай Петрушенко! Во-первых, комментарии брались про демократию. Интересно, причем здесь тестирование? Этак можно и Вас в глобальном потеплении обвинить. Во-вторых, крайне неосмотрительно и наивно обвинять в крахе системы чего бы то ни было одного человека. В-третьих, не работая с тестированием как педагог, смешно даже читать Ваши “наезды” на человека. Ну конечно, у нас же все профессионалы во всем)))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *