У Зэльве знеслі помнік Ларысе Геніюш

Культура

У Зэльве ўсё ж дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш, які стаяў пры мясцовай царкве.  Хто аддаў загад на яго ліквідацыю, пакуль невядома, паведамляе радыё «Рацыя».

Пра дэмантаж помніка паведаміў унук Ларысы Геніюш Міхась Геніюш, які даслаў фота месца, дзе стаяў  помнік.

У Зэльве знеслі помнік Ларысе Геніюш
Фота: «Радыё Рацыя»

Яшчэ ўчора з’явілася інфармацыя, што помнік прыбіраць не будуць, паколькі дэмантаж не адпавядае заканадаўству. Аднак уначы помнік знік.

Помнік патрабавала ліквідаваць прарасійская актывістка і «інфаказачка» Вольга Бондарава. Хоць спярша Зэльвенскі райвыканкам адмовіў, помнік усё ж дэмантавалі.

Жыхары Зэльвы паставілі ёй помнік каля царквы з блаславення тагачаснага мітрапаліта Філарэта, бо Геніюш, сярод іншага, у часы ганенняў на рэлігію была адной з апораў мясцовай праваслаўнай грамады.

Культура, которая у нас в Беларуси совсем не культура

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий