Тутэйшы Хаціка

Культура

Паміж дзвюма чыгуначнымі пераездамі — Шпілі — Сакольнікі, побач з дарогай стаіць дабротная сабачая хацінка. Сцены ўцеплены пенапластам і зацягнуты чорнай плёнкай, дах з андулінавых лістоў. А ўнутры падлога з чыстага духмянага сена. На тканым дыванку ляжыць сабака. Звычайны, нашай распаўсюджанай нявызначанай пароды: рудаваты, калматы, сярэдняга памеру. Яго добра ведаюць жыхары Сакольнікаў і кіроўцы, што ездзяць тым шляхам. І імя ў яго ёсць —  «Мясцовы Хаціка».

Мо гады чатыры таму, жнівеньскім ранішнім прыцемкам фары машын выхапілі з шэрані хударлявую сабачую постаць. Зазіраючы ў кожную машыну, чалавечы сябра, сядзеў на абочыне. Ён не рэагаваў ні на добрыя, ні на злыя намеры. Проста сядзеў і глядзеў на людзей у аўто.

Праз некалькі дзён чатырохлапы ператварыўся ў прывід.  Людзі прыносілі ежу, але яна стаяла некранутая, пакуль яе не з’ядаў яшчэ які небарака.

Між тым стала халадаць і пайшлі восеньскія дажджы. А сабака нікуды не сходзіў. Як быццам чакаючы некага. Зрэдку ён панура шкандыбаў да пераезду, сядзіўся пасярод шляху і глядзеў ў бок Сакольнікаў. А потым ізноў вяртаўся на месца. Ну хоць есці стаў. Але блізка нікога да сябе не падпускаў. Здаецца пасябраваў з мужчынам з Сакольнікаў. Той хацеў  забраць Хаціка ў двор. Але беспаспяхова. Кожны вечар вартаўнік вяртаўся на сваё месца.

Спачатку  людзі зрабілі яму навес ад дажду, потым простую будку. А зараз гэта ўжо новая дабротнае жытло.

Тутэйшы Хаціка

 

Хаціку суха, адносна цёпла і ежы ў яго аж залішне. І ён чакае.

І, мабыць, будзе чакаць усё сваё сабачае жыццё. Нашая  гісторыя зусім не кіношная і не амерыканская. Гэта ў іх там прафесар Уілсан (Рычард Гір) любіў свайго сябра, але памер трагічна. А ў нас шчанюка, здаецца, проста пакінулі. Мо з машыны выкінулі. А мо вывелі, пасадзілі і загадалі чакаць.

Хаціка ж, перыядычна, ходзіць на пераезд. Мо у бок Віцебска з’ехала знаёмая машына.

Тутэйшы Хаціка

Сабака ж дурны, ён не ўмее рабіць высновы. І не можа зразумець, што яго можна проста выкрэсліць. Ён чакае і верыць, што хутка прыедзе любімы гаспадар і забярэ дамоў.
А той мо жыве сабе недзе недалёка і  жыццю радуецца без сабакі. Без сэрца чалавек не можа жыць, а без душы?

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий