У Беларускага тэатра «Лялька» даўно існуе традыцыя — да Міжнароднага дня лялечніка ладзіць святочную праграму з прэм’ерай.
2022 год не стаў выключэннем. Нядзельным ранкам дзеці і дарослым прапанавалі не толькі паглядзець на майстэрства любімых акцёраў, але і асабіста стаць «лялькаводам».
Артысты тэатра дапамагалі цікаўным ажывіць ляльку з любімай пастаноўкі і паспрабаваць сябе ў акцёрскім майстэрстве.
А пазней, пачынаючыя артысты з дзіцячай тэатральнай студыі «Маладзіка» пад кіраўніцтвам вядомай актрысы Ніны Шабанавай зладзілі ў фае маленькую пастаноўку «Чулан» пра коціка і мышак.
У гонар свята наведвальнікаў асабіста сустракаў заўжды элегантны, у стылёвым гальштуку незвычайнага лімоннага адцення, мастацкі кіраўнік «Лялькі» Віктар Ігнатавіч Клімчук.
Пасля трэцяга званка пачалося галоўнае дзейства тэатра — прэм’ера пастаноўкі Міхася Клімчука — «ЧАРАМАРА»
Гісторыя шчасця на дзве дзеі заклікала гасцей у блізкую, але мала знаёмую віцяблянам Эстонію.
Сюжэт казкі пісьменніцы Айно Первік — лёгкая, але глыбокая гісторыя на тэму штодзённага пошуку сябе і свайго месца ў свеце.
Сюжэт пастаноўкі захапіў глядзельную залу з першых хвілін.
Акцёры ў элегантных касцюмах, стылізаваных пад нацыянальныя строі прайшлі праз глядзельную залу з лірычнай песняй Яўгена Плавінскага на эстонскай мове.
Сцэнаграфію, лялькі і касцюмы для спектакля распрацаваў Дзмітрый Гаралевіч. На сцэне атрымаўся маленькі востраў Эстоніі з яго нацыянальным каларытам і характэрнымі рысамі.
Перасоўныя шырмы стылізаваныя пад высахлае старое дрэва. Карабельныя сосны, нібы падшытыя ветрам, хістаюцца на беразе. Роспіс камення і блакітны атлас тканіны ўвасабляе асаблівы водар суворага Балтыйскага мора.
І на гэтым прасторы, змешчана, схаваная ад чужых вачэй, хаціна чараўніцы Чарамары з зелкамі і рознымі магічнымі рэчамі.
Лялька — марыянетка з прычоскай вожыкам і вялізнымі блакітнымі вачамі, якая кліча сябе Чарамара, ажывае ў руках Дар’і Зімніцкай.
Гэта неверагодная спадарыня жыве на выспе, лётае на паветраным шары, размаўляе з птушкамі, збірае зёлкі і дапамагае людзям.
Напрыклад, пацярпеламу ад караблекрушэння мараку (Дзяніс Кальянаў). Яго знаходзіць і вяртае да жыця добрая чараўніца.
Лякарка падаецца на ўгаворы пацыента і плыве з ім на вялікую зямлю, каб дапамагчы капітану Трумму.(Валера Зямніцкі)
Вялікі горад захапляе сваім зыркім калейдаскопам Чарамару. Ёй падабаецца жыццё сучаснай жанчыны. Прыгожая вопратка, яркія ўпрыгожванні і зручныя дробязі захапляюць яе. З дзіўнай і нязграбнай Чарамары яна ператвараецца ва ўжо паўзабытую прыгажуню Эміліну.
Але трагічны выпадак усё мяняе. Эміліне сніцца крушэнне пасажырскага самалёта. У апошні момант яна разганяе птушка на ўзлётнай паласе і ратуе людзей. Далейшая «ўзнагарода» зорнасцю ставіць гераіню перад выбарам.
Застацца і жыць з капітанам Труммам у гэтым вар’яцкім горадзе спакойным і зладжаным жыццём ці вярнуцца да сябе на сваю маленькую выспу?
Цяжкае пытанне, але не для Чарамары.
Жыць у гармоніі з сабой — складанае, але важнае рашэнне
Міхась Клімчук распавеў, што казка «Чарамара» Айно Первік патрапіла яму на вочы даўно. Яна яго захапіла сваёй лёгкасцю і жыццёвай мудрасцю:
«Жыць у гармоніі са сваёй душой і рабіць тое, пра што марыш — не проста. Але ж толькі такі выбар дае чалавеку магчымасць стаць шчаслівым. Гэта тэма і мая асабістая. Я задаволены, што ў мяне атрымалася паставіць гэту казку».
У афішы «Чарамара» значыцца для дзяцей узростам ад сямі гадоў
Але, як і мінулыя спектаклі Клімчука — малодшага, напрыклад, узнагароджаны нацыянальнай прэміяй «Тім Талер або прададзены смех», яна ўніверсальная.
Гэта казачная гісторыя мае тры неабходныя складзеныя паспяховасці: прыгодніцкі дух, тонкую, амаль бязважкую псіхалогію і эфектную падачу.
Таму і малое дзіця і дарослы зможа знайсці тут сваё. Малечу захопяць яскравыя колеры і светлавыя акцэнты. Старэйшым спадабаюцца прыгоды і дэкарацыі.Напрыклад, карабель у бутэльцы і частка самалёта. А дарослым будзе карысна спытаць сябе ці тое, што яны маюць сапраўднае і, на самой справе, ім патрэбнае. Кацярына Абрамовіч, выканала ў пастаноўцы ролі другога плану: телевядучай, Чайкі, апавядальніцы і журналісткі.
Харэаграфічнае атачэнне ў стылі нацыянальных эстонскіх танцаў да «Чараморы» распрацавала Дзіяна Юрчанка. Тэксты пераклала Людміла Сіманёнак.
Наступны раз паглядзець «Чарамару» Віцебскі тэатр «Лялька» запрашае ў нядзелю, 17 красавіка. Пачатак пастаноўкі ў 11,00.
За фота, шчыра ўдязчна, мастаку-афарміцелю тэатра Вячаславу Шайнураву.
Як у Беларускі Тэатр «Лялька» Вох з залатой табакеркі заходзіў
19 снежня Тэатр «Лялька» пачынае шукаць Дзеда Мароза