Як у Беларускі Тэатр «Лялька» Вох з залатой табакеркі заходзіў

Главное

Сённяшні кіраўнік Беларусі назваў настаўшы 2022 — Годам гістарычнай памяці. Звычайна, дрэва без кораня не бывае, а чалавека без мінулага. Мінулае — гэта вопыт і разуменне чаму сёння так і, што зрабіць трэба, каб заўтра было іншым. Нам ёсць,што памятаць і чым ганарыцца. Вялікае Княства Літоўскае, Полацкае каралеўства, Віцебскі верхні замак, Нясвіжскі палац і Мінскі Вялікі камень, Курган Славы, і Хатынь, і многае іншае — нашая каштоўная спадчына.

А самая блізкая і душэўная памяць, якую немагчыма выкрасліць –— гэта наша мова, казкі і нацыянальныя традыцыі.

Як у Беларускі Тэатр «Лялька» Вох з залатой табакеркі заходзіў

Нашай Батлейцы болей за 600 гадоў

Калі дакладна ўзніклі валацугі — лялечнікі цяпер не скажаш. Мяркую, што весяліць народ рынкавых плошчах пачалі з моманту з’яўлення гандлевых пляцовак .Дакладна ў летапісах ўспамін пра перасоўны лялечны тэатр сустракаецца з 16 стагоддзя.

Батлейка таго часу (Назва ад Віфлеема) мела рэлігійную ідэю. У розных беларускіх (літоўскіх) гарадах тэатр меў назвы жлоб, віфлеем, яселка, вяртэп, батляемка, остлейка, шопка.

Як у Беларускі Тэатр «Лялька» Вох з залатой табакеркі заходзіў

 

Мэтай Батлейкі быў распаўсюд хрысціянскай маралі і веры. Да рэлігійнага кантэксту дабавіліся сямейныя сцэнкі і казкі. Нязменным, за болей чым 500 гадоў, было адное: тэатр любога жанру нясе святло і адукацыю. Мякка і ненастойліва, у лёгкай ці складанай форме, артыст адлюстроўвае скарацечнае чалавечае жыццё з яго горам, радасцю, летуценнямі і казкамі.

Беларуская батлейка (назва складнога стэнда, у якім дэманстравалі лялячны аповяд ) ў адрозненне ад суседскіх, была трохпавярховай і па канструкцыі, па зместу прадстаўленняў. Верхні паверх быў Божы, сярэдні — чалавечы, а ніжні для д’ябла і злосці, якую ён прынёс у свет.

Як у Беларускі Тэатр «Лялька» Вох з залатой табакеркі заходзіў

 

Гэта забава стала падмуркам на якім вырас сучасны беларускі лялечны тэатр. У кожным абласным горадзе ёсць такі тэатр. У Віцебску самы малады. Нашаму Беларускаму тэатру «Лялька» крыху болей за 35 гадоў.
Майстэрства «Лялькі» адзначана мноствам узнагарод на міжнародных фестывалях.

У 2021 годзе наш тэатр атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію

Спектакль «Лялькі Ціма Талера, або прададзены смех» быў узнагароджаны ў намінацыях: «Найлепшы спектакль тэатра лялек» і «Найлепшы спектакль для дзяцей і юнацтва».

А Міхась Клімчук быў адзначаны яшчэ і за «Найлепшую работу рэжысёра ў тэатры лялек».

Сцэнаграфію, лялек і касцюмы для акцёраў распрацаваў мастак-канструктар тэатра Дзмітрый Гаралевіч. А самай яркай і самабытнай працай мастака і візітнай карткай 2021 года стала пастаноўка «Ох і залатая табакерка» Віктара Клімчука.

«Ох і залатая табакерка» — нязменны поспех з лютага 2021 года

Як у Беларускі Тэатр «Лялька» Вох з залатой табакеркі заходзіў

 

Аповед пра стварэнне пастаноўкі трэба пачаць з часу. Зімой 2021 хварэла на Кавід большая палова тэатра «Лялька». Сумны настрой апанаваў калектыў. Таму адначасова жаданне зрабіць нешта лёгкае і вясёлае ўзнікла ў літаратурна–драматычнага кіраўніка тэатра Людмілы Сіманёнак і рэжысёра Віктара Клімчука. Людміла вырашыла напісаць сюжэт паводле народных беларускіх казак: чароўныя гісторыі з задавальненнем слухае яе сын. За аснову яна ўзяла народную казку «Ох і залатая табакерка», якую дапоўніла цікавымі знаходкамі з іншых казак і ўласным густам.

Сюжэт традыцыйны: Ямеля і Залаты пярсцёнак па сюжэту блізкія, але ж Вох у залатой табакерцы ёсць толькі ў беларусаў. Байкі пра міфічную цярплівасць і разважлівасць беларуса вядомыя. У іх гаворка ідзе пра тое, што мы будзем вохкаць, цярпець і цягнуць цяжкую долю далей. І марым, каб само адпала. А як было б цудоўна, каб гэтыя вохі ды ахі нешта маглі змяніць! Вось было б казачна!

Як у Беларускі Тэатр «Лялька» Вох з залатой табакеркі заходзіў

 

Віктар Iгнатавіч — мастацкі кіраўнік тэатра, запаліўся ідэяй заўліта. Трэба было стварыць нешта непадобнае на «Чароўны пярсцёнак» ці «Ямелева шчасце», непадобнае на астатнія спектаклі.

Касцюмы, дэкарацыі і лялькі на манер мінулага

З далучэннем да працы мастака-канструктара Дзмітрыя Гаралевіча, ідэя пачала практычна вымалёўвацца. Яму дапамаглі мастакі Валерый Бабіч і Вячаслаў Шайнураў. Трэба было дасканала ведаць гісторыю нацыянальнага лялечнага тэатра і ўвогуле беларускага этнасу.

Пастаноўку вырашылі стварыць у стылі батлеечных сюжэтаў. Гаралевіч паставіў мэту зрабіць не сумны вобраз галоўнага героя — «ждуна», які сядзіць і чакае з неба падарунак. Янка з «Воха…»  — прыгожы, добры і вясёлы юнак, які ні змея, ні цара, ні прынцэсы не баіцца.

Мастак-мадэльер Ларыса Філімоненка распрацавала прывабныя касцюмы.

Галоўнаму герою (Дзяніс Кальянаў) сшылі нацыянальны строй беларускага шляхціца XVIII стагоддзя: на вышываную рунамі кашулю адзелі кантуш з узорамі, падперазалі стылёвым Слуцкім поясам, а на галаву чырвоны капялюш уздзябурылі.

Як у Беларускі Тэатр «Лялька» Вох з залатой табакеркі заходзіў

 

Музыкаў апавядальнікаў: Юрыя Франкова і Алега Рыхтэра апранулі ў традыцыйныя мужчынскія строі — падпяразаная ўзорным паясамі кашулі і тканыя штаны. Жаночыя строі Дар’і Зімніцкай і Аляксандры Бурдзілоўскай — традыцыйныя касцюмы мяшчанак — клятчасты андарак, узорны кабат, сарочка-вышыванка і святочны белы фартух з арнаментамі. Дэкарацыі пастаноўкі маюць нацыянальныя матывы XVII-XVIII стагоддзя.

Можна ўявіць, што менавіта такой была батлейка братоў-езуітаў на прыстанку гандлёвага шляху з вараг у грэкі на беразе Дзвіны.

Здаецца з тагачаснага кірмашу на перасоўныя часткі пастановачных стэндаў трапілі драўляныя птушачкі, конікі, коцікі-муркоцікі і лялькі. Асабліва мне спадабаўся цацачны двухгаловы конь з вазком — ручная праца мастакоў-канструктараў «Лялькі ».

У гледача не ўзнікае сумневу ў старадаўнасці каляровых дэкарацый: дрэва, салома, грубыя тканыя пасцілкі з руннымі арнаментамі, тэкстыльныя стужкі — гэта ўсё стварае аўтэнтычны антураж. (Мастак-дэкаратар — Кацярына Герасімовіч).

 

Як у Беларускі Тэатр «Лялька» Вох з залатой табакеркі заходзіў

 

Скульптар Лілія Наўроцкая, бутафор — Таццяна Майсеня дакладна выбудавалі стыль планшэтных і трысцёвых лялек. Прынцэса мае строй вяльможнай паненкі XVIII стагоддзя, а кароль, здаецца, падобны на Хрыстафора Радзівіла.

Раставы касцюм Цмока, мне здалося, выпадае з нацыянальнага каларыту. Скураны з рахманамі строй хутчэй чукоцкі этнас, а вось маска — цалкам наша. Гэта драўляная пыса на 100 адсоткаў. Трасцявы цмок стылізаваны пад традыцыйнага кітайскага.

Пераважаюць у пастаноўцы калядныя матывы і на самым ганаровым месца батлеечнага стэнда ззяе Віфліемская драўляная зорка.

Як у Беларускі Тэатр «Лялька» Вох з залатой табакеркі заходзіў

 

Прысутнічаюць у п’есе і традыцыйны калаўрот са стужкамі абавязковы атрыбут гукання вясны на маслёнку і купальная папараць-кветка.

Артысты запалі залу народным гумарам і вясельнымі скокамі

Янка жаніўся на прынцэсе. Вясельны Мітус — самая вогненная сцэна пастаноўкі.(Харэограф Дзіяна Юрчанка )

Зразумела Прынцэса была злая: Янку не кахала і табакерку злямзіла. Котка, мыш і рыбіна выратавалі хлопца.

Людміла Сіманёнак скончыла гісторыю хэпі-эндам і вяселлем Янкі і, канешне ж, простай дзяўчыны. (Па адной з версій народнай казкі ў дзяўчыну ператварылася котка-дапаможніца).

Замкаў каралеўскіх, як у народнай версіі не палілі і ні водны персанаж казкі не пацярпеў.

А яшчэ, выпадкова канешне на сцэне ўзнік сімвал сяброўства братоў-славян: Янку ўвасобіў расіянін з Ніжняга Ноўгараду — Дзяніс Кальянаў, а котку і рыбіну — украінка Дар’я Зімніцкая.

Пастаноўка разлічана на ўзрост дзяцей – 6 +, у мае 50+ яна цудоўна зайшла.

Сачыце за афішай Тэатра, калі ўзнікла жаданне ўбачыць гэты Беларускі цуд на свае вочы.

«Ох і залатая табакерка»: прадвясновая прэм’ера ў «Ляльцы» 

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий