19 снежня Тэатр «Лялька» пачынае шукаць Дзеда Мароза

Главное

З 19 снежня па 9 студзеня самы чароўны і дзіцячы Тэатр «Лялька» запрашае на Навагоднія святы.

Да сустрэчы 2022 года Віктар Ігнатавіч Клімчук падрыхтаваў казку ў адну дзею — «У пошуках Дзеда Мароза».

19 снежня Тэатр «Лялька» пачынае шукаць Дзеда Мароза
Сюжэт традыцыйны добры і казачны.

Дзеці не паспелі запрасціць Дзеда Мароза на свята, бо злы міліцыянт прагнаў іх дамоў.

Добра, што яны паспелі зляпіць снегавікоў.

Ажыўшыя снегавыя сябры ўзялі пісьмо-запрашэнне і пайшлі шукаць добрага Дзядулю.

У таямнічым лесе іх чакалі разнастайныя прыгоды і сустрэчы з новымі ляснымі сябрамі.

Цудоўна ж, калі ёсць сябры, якія дапамогуць і ў горы, і ў радасці!

Спектакль для дзетак ад трох гадоў.

А потым, у фае, сяброў Тэатра «Лялька» чакала 30 хвілінная танцавальна- забаўляльная праграма «Навагодняя пошта». Яе падрыхтавала актрыса тэатра Марыя Кавалёва.

19 снежня Тэатр «Лялька» пачынае шукаць Дзеда Мароза

 

Старэйшым дзеткам цікава было даведацца пра тое, як людзі дасылалі пісьмы у «даінтэрнэтную эпоху».

Не абыдзецца без традыцыйнага навагодняга карагоду з Дзедам Марозам і Снягуркай.

19 снежня Тэатр «Лялька» пачынае шукаць Дзеда Мароза

 

Дзяцей і дарослых чакаюць разнастайныя гульні, загадкі і сюрпрызы.

І безумоўна, не абыдзецца без чарадзейства апасля гучнага «Елачка – гары!» і салодкіх падарункаў.

16 снежня адбылася прэзентацыя свята. На першы паказ запрасілі дзяцей 17 Віцебскай школы.

19 снежня Тэатр «Лялька» пачынае шукаць Дзеда Мароза

 

Зала была амаль запоўнена 4 першымі класамі гэтай школы.

Няўрымслівыя, камп’ютарна-залежныя дзеці, поўных 40 хвілін намагаліся дапамагчы снегавікам знайсці Дзядулю Мароза.

Яны падказвалі зайцу якая галінка на ёлцы самая салодкая і рагаталі з нязграбнай вавёркі.

Самы гарэзлівы хлапчук гучна абвясціў залу пра тое, што «вавёрка павесілася».

(Зразумела, што іх мышленне перапоўнена вобразамі камп’ютарных гульняў).

Але ніякага сумневу не вызвала іх зацікаўленасць і ўключанасць у незнаёмую і таму арыгінальную жывую тэму.

19 снежня Тэатр «Лялька» пачынае шукаць Дзеда Мароза

 

Дзесьці я прачытала, што калі ў дзяцінстве ў вас не было ровара, а зараз у вас Харлей, то ўсё роўна ў вас у дзяцінстве не было ровара.

А калі ў дзіцяці на Новы год не было чароўнай елачкі і падарункаў, то магчыма таму з яго і не вырасце шчаслівы дарослы.

«Лялька» заўсёды дорыць чарадзейства малым і напамін пра дзяцінства дарослым.

Добра, што ў нас яшчэ ёсць тое на, што хопіць мала грошай, але каштуе гэта дорага.

Свята адбудзецца:
19 снежня — у 11.00
17-24 снежня — у 10.00, 12.30
25-30 снежня — у 11.00, 14.00 і 17.30

Тэатр «Лялька» распачаў новы 36 сезон

Беларускі тэатр «Лялька» запрашае на Дзень Маці

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий