Наступны крок Віцебскага «ФотаКрока»

Главное

Цікавае мерапрыемства адбылося ў дворыку Віцебскага абласнога краязнаўчага музея 16 чэрвеня.

Віцебскі клуб фатографаў-аматараў «ФотаКрок» ў дадатак к афіцыйнаму статусу атрымаў імя знакамітага віцебскага фатографа Сігізмунда Юркоўскага.

Наступны крок Віцебскага «ФотаКрока»

Болей за пяць гадоў нефармальнае згуртаванне зацікаўленых фотасправай людзей мела ўмоўнае дачыненне да некамерцыйнага фонда фатаграфіі «ФотаКрок» Васіля Пруднікава. Пляцоўкай для сустрэчы было памяшканне Фонда ў Арт-прасторы ВЦСМ на Талстога 7а.

Там Фонд збіраўся зрабіць музей фатаграфіі імя Сігізмунда Юркоўскага і нават атрымаў замежны грант, але далей закупкі абсталявання і касметычнага рамонту справа не пайшла.

З клубам так сама было не ўсе ладна. Афіцыйнай рэгістрацыі суполка не мела. Некалькі гадоў гэта быў проста аматарскі гурток для дарослых.

З лютага 2021 года, у асноўным дзякуючы настойлівасці Таццяны Лабацкай, суполка атрымала афіцыйны статус. Заснавальнікамі клуба «ФотаКрок» сталі Віцебскі краязнаўчы музей і прадпрыемства Таццяны.

Наступны крок Віцебскага «ФотаКрока»

Першым «фота крокам» Клуба на новым месцы стала экспазіцыя «Сведкі эпохі», прысвечаная Сігізмунду Юркоўскаму і гісторыі пачатку мінулага стагоддзя.

У складзе экспазіцыіі прадстаўляліся тагачасныя здымкі, прыстасаванні і розныя фотапрылады. Амаль месяц доўжылася акцыя ад клуба — рэтра партрэт кожнаму наведвальніку аўтарства Генадзя Дубініна ці Таццяны Лабацкай.

Павіншаваць удзельнікаў суполкі з ганаровым імем прыйшлі фатографы, сябры клуба і афіцыйныя асобы Музея.

Вядомы віцебскі дызайнер Аляксандр Вышка стаў ганаровым удзельнікам клуба «ФотаКрок».

Наступны крок Віцебскага «ФотаКрока»

«Я ў фотамастацтве не выпадковы чалавек. Фатаграфічная справа — частка маёй адукацыі.Цікава і прыемна  ўдзельнічаць у пасяджэннях фатографаў. Як мастак і дызайнер я вучу іх, а яны раскрываюць сакрэты сваёй справы.

Наш горад мае дастойную фотаспадчыну. Яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя, калі фатаграфія была дзівам у Віцебску працавалі тры фота студыі. У 1903 годзе адбыўся першы фотафестываль!!!

У ім прынялі ўдзел каля 10 фатографаў. Прозвішчы — Мешчанінава, Астроўскага, Брааца, Гершэвіча, Макоўскага прысутнічаюць на большасці фотаздымкаў Расійскай імперыі пачатку ХХ стагоддзя.Гэтыя здымкі зараз маюць вагу золата на розных інтэрнэт аўкцыёнах. А дзякуючы Сігізмунду Юркоўскаму і яго маментальнаму затвору фатаграфія стала даступнай і з’явіўся сучасны фотаапарат.

Яркімі зоркамі ХХ стагоддзя сталі нашы знакамітыя фатографы — Аляксандр Глебаў, Уладзімір Базан, Ігар Лейкін. (Апошнія — заснавальнікі Віцебскага Кур’ера)

Лічу, што сучасны «ФотаКрок» — гэта новая сучасная вяха у  развіцці фатаграфічнага узроўня  роднага Віцебска»

Вышка распрацаваў для клуба асабісты лагатып.Наступны крок Віцебскага «ФотаКрока»

Дарэктар Краязнаўчага музея Таццяна Старынская ў сваім віншванні адзначыла, што з’яўленне фотаклуба ў старадаўняй Ратушы не выпадковая з’ява. Фатографы на працягу апошняга часу адлюстроўваюць многія гарадскія і раённыя мерапрыемствы. Тэатральныя, музычныя, гістарычныя падзеі і розныя святы не застаюцца без фота ад Клуба. Яны ствараюць своеасаблівую фотахроніку горада.

Сёння актыўна ўдзельнічаюць у працы фотаклуба болей за 15 фатографаў. Сярод іх вядомыя прафесіяналы — Таццяна Лабацкая і Вячаслаў Пабядзінскі.

Наступны крок Віцебскага «ФотаКрока»

Актыўныя ўдзельнікі: Генадзь Дубінін, Вольга Буракова, Ірына Дзянісава, Валерый Нестераў, Павал Максімаў, Іван Рэут і іншыя.

У складзе згуртавання вядомы айцішнік Уладзімір Залозны. Ён зрабіў значны ўнесак ў стварэнне як Фонда «ФотаКрок», так і Фотаклуба з аднаіменнай назвай.

Зараз суполка атрымала новае жыццё. Кожную суботу ў 15 гадзін «ФотаКрок імя Сігізмунда Юркоўскага» збіраецца на заняткі і ладзіць выязныя фотасесіі.

Наступны крок Віцебскага «ФотаКрока»

Апошняя ініцыятыва клуба — адлюстраванне культурных падзей невялікіх гарадоў Віцебскай вобласці.

Фотаклуб запрашае да супрацоўніцтва, як прафесійных фатографаў, так і аматараў: «людзей улюбёных у фатаграфію» (Гэта лозунг суполкі ў FB).

Дзверы Ратушы адчынены для ўсіх. Большасць фатографаў згуртавання адзначылі, што «ФотаКрок» — гэта месца творчасці, сяброўскіх зносін і прыемнага баўлення часу.

А калі вам патрэбны любыя паслугі фатографа, то вам сюды!

Суполка гарантуе якасць.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий