«Настоящий, а не телевизионный партиотизм». Профессор ПГУ написал о бывшем ректоре вуза Дмитрии Лазовском

Витебская область

15 января стало известно, что в Полоцком государственном университете впервые за 18 лет сменится ректор. Теперь это произошло. Уволенного Дмитрия Лазовского сменил нетерпимый к европейской цивилизации пророссийский “патриот”, сторонник “истинно славянского народовластия”, установившегося в Беларуси.

В эти дни многие преподаватели ПГУ высказывались о Дмитрии Лазовском.

Один из самых пронзительных текстов опубликовал профессор кафедры истории и туризма, доктор исторических наук Владимир Лобач.

«Учора смутная навіна, якая доўга вісела ў паветры шматлікіх здагадак, плётак і перасудаў, нарэшце пацьвердзілася афіцыйна. Пасаду Дзьмітрыя Мікалаевіча Лазоўскага, рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, зойме прыезжы чалавек.

Першае, што чамусьці прыйшло на памяць, былі не шматлікія сустрэчы ды размовы з рэктарам, але ўзгадкі пра этнаграфічную экспедыцыю 2019 года, якую мы праводзілі на Мёршчыне. Аднаго дня, калі на маршруце апынулася вёска Навінцы, калега паведаміў, што гэта і ёсьць Малая Радзіма нашага рэктара. Навіна не была сэнсацыйнай, але сталася прыемным пацьверджаньнем адвечнай народнай ісьціны: Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся.

Пастаўшчына, Полаччына, Мёршчына, Ушаччына, Шаркоўшчына, Глыбоччына, Лепельшчына і Дрысеншчына. Дыяменты, якія складаюць карону Полацкай зямлі. Гэта не проста тэрыторыі на адміністрацыйнай карце, але Бацькаўшчына для вялікай колькасці маіх сяброў і калег.

І Полацкі ўніверсітэт паўстаў і стаўся пазнавальным не ў малой ступені дзякуючы таму, што ёсць плёнам супольнай працы землякоў. Не ў тым панібрацкім значэньні “зямеля”, што гукаюць у чарачнай, але ў значэнні людзей, якія выразна ўсведамляюць свае радаводы, повязь з роднай зямлёй і шчыруюць сваім розумам і працай на яе карысць.

Моц і трывушчасць Полацкай зямлі ўгрунтаваная на няўміруючай сімволіцы “першага”, якую адмяніць немагчыма, бо яна задае кшталты і ўзоры для ўсёй нацыі. Першы горад, першы князь, першы храм, першая незалежная дзяржава, першая святая, першадрукар, першы ўніверсітэт краіны… Сапраўдная сталічнасць вымераецца не ўрадавымі ды міністэрскімі будынкамі.

Дзмітрый Мікалаевіч, як і першы рэктар ПДУ Эрнст Міхайлавіч Бабенка, выдатна ўсведамляе значнасць і знакавасць Полацкай зямлі ў сістэме гістырычных і культурных каардынат Беларусі. Дактары тэхнічных навук няспынна шчыравалі, каб Полацкі універсітэт стаўся не чарговым “рэгіянальным ВНУ”, але вартым спадчыньнікам Першага горада і Першай сталіцы. Можна шмат сказаць і напісаць прыгожых словаў, але калі ўваходзіш у муры Полацкай Акадэміі – прадмет непадробнага гонару полацкіх выкладчыкаў ды студэнтаў і аб’ект зайздрасці ўсіх магчымых візіцёраў, то выдатна разумееш, што за чалавека найлепш гавораць ягоныя справы.

Заўсёды цешыла абсалютная арыентаванасць рэктара на ўзоры еўрапейскай цывілізацыі, ад высокіх кшталтаў і тэхналогій навучальнага працэсу, акадэмічных абменаў і стажыровак да эстэтыкі інтэр’ераў. Памятаю, як у часе візіту на Готланд, Дзьмітрый Мікалаевіч прыкмеціў вельмі стыльныя, гістарычныя элементы аздаблення рэстарацыі гатэлю, дзе мы спыніліся ўсёй дэлегацыяй. Вока прафесійнага будаўніка не мела пустой цікавасьці, і неўзабаве сталовая ў гістарычным будынку езуіцкай Акадэміі займела інтэр’ер, адпаведны архітэктурнаму помніку…

Гадзіньнік ва ўніверсітэцкім дворыку, дзе пад гукі “Gaudeamus” скульптуркі Ефрасінні, Францішка Скарыны, Пятра Скаргі штогадзіны нагадваюць, што асвета і культура на Полацкай зямлі з’явіліся не паводле чыягосьці дэкрэту… І хаваць няма чаго, ідэя з гадзіньнікам была падгледжана рэктарам у Ягелонскім універсітэце, але рэалізаваная на наш, полацкі манер. Тут на памяць ізноў прыходзіць народная прыказка.

Калі бацька падыходзіць да летуценнага сына, што марыць пра сталічнае жыцьцё і праз гэта ледзьве круціць жорны, ды кажа: “Круці жорны пільна – будзе і тут Вільня!” Вось у гэтым еўрапейскасць Дзмітрыя Мікалаевіча і палягае – Полацк ёсць па вызначэньні еўрапейскім горадам, а вось узровень яго сталічнасьці наўпрост залежыць ад нашае стваральнае працы.

Абсалютна далёкі ад ідэалізацыі людзей, тое самае магу сказаць і пра начальнікаў любых узроўняў – ідэальных не бывае. Бо не памыляецца той, хто нічога ня робіць. І гэты пост не пра ідэальнасць рэктара, але пра яго жаданне імкнуцца да еўрапейскіх ідэалаў у сферы адукацыі і культуры. Гэты пост пра сапраўдны, а не тэлевізійны патрыятызм. Пра пачуццё гонару за Полацкую зямлю, якое жыве толькі тады, калі ты мацуеш і ўзьвялічваеш яе ўласнымі справамі.

Дзьмітрыю Мікалаевічу, рэктару Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, жадаю моцы, здароўя і аптымізму!

Са шчырай павагай і ўдзячнасьцю,
Уладзімір Лобач, прафесар катэдры гісторыі і турызму». 

В Новополоцке преподавателю ПГУ дали штраф и будут судить снова

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий