14 лютага ў Беларускім тэатры “Лялька” адбудзецца імпрэза “Каханне + Мастацтва”

тэатр  “Лялька” Анонсы

14 лютага ў Беларускім тэатры  “Лялька” адбудзецца імпрэза “Каханне + Мастацтва”. Пачатак у 18.00. Прыходзіць лепш не пазней за 17.40.
14 лютага ў Беларускім тэатры “Лялька” адбудзецца імпрэза “Каханне + Мастацтва”У праграме:
  • спектакль Віктара Клімчука “Мастак. Вяртанне ў Віцебск”, прысвечаны жыццю і творчасці Марка Шагала;
  • адкрыццё выставы “Мастакі — закаханым”, у якой прымаюць удзел віцебскія мастакі — Сяргей Сотнікаў, Алег Кастагрыз, Святлана Урублеўская, Таццяна Макляцова, Барыс Лалыка, Алена Гурына, Дзмітрый Гаралевіч, Уладзімір Вальноў, а таксама нашы госці — Таццяна Козік і Алесь Пушкін;
  • “жывыя карціны” і помнікі Віцебска ў выкананні студэнтаў І курса (аддзялення “акцёр драматычнага тэатра і кіно”) Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтва;
  • майстар-клас ад Клуба Аргентынскага Танга “Vtango”;
  • пошта сімпатый;
  • сяброўскія шаржы;
  • body art;
  • мастацкія конкурсы для гледачоў (з прызамі);
  • для тых, хто не спозніцца — магчыма, і пачастунак.

Праграма паўтараецца 15 лютага ў 17.00  (без удзелу мастакоў).

Білеты на спектакль можна набыць як у касе, так і на сайце

Что хотели построить на месте Воскресенской церкви в Витебске? Клумба, кафе-мороженое, дом мод и театр «Лялька»

Как сегодня зажигали Jazz City Band и «Лялька» (видео)

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий