«Мова нанова-Віцебск» 16 кастрычніка запрашае на экскурсію

Анонсы

далучайцеся да дабрачыннай акцыі ў дапамогу Віцебскаму прытулку для бяздомных жывёл

Некаторы час назад у Віцебску распачаўся праект «Дапамагай і пазнавай», галоўная мэта якога – пазнаёміць жыхароў і гасцей Віцебска з гісторыяй горада і дапамагчы Віцебскаму прытулку для бяздомных жывёл.

«Мова нанова-Віцебск» 16 кастрычніка запрашае на экскурсію
У час акцыі. Фота Сашы Май

Нагадаем, што ўжо прайшлі дзве экскурсіі, а сабраныя сродкі былі перададзены прытулку.

Ідэяй вырашылі скарыстацца і вядоўцы курсаў «Мова нанова-Віцебск». Ужо заўтра яны запрашаюць усіх ахвотных прыйсці на найцікавейшую экскурсію, якую правядзе гісторык, выкладчык кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П.М. Машэрава Юлія Бахір, і дапамагчы прытулку, ахвяраваўшы грошы.

Калі: 16 кастрычніка (серада) ў 17.30.

Дзе: месца збору – ганак арт-паба «Торвальд» (вуліца Талстога, 1), далей маршрут будзе пралягаць па цэнтральнай частцы горада.

Кошт: ад 1 рубля і больш (хто колькі зможа). Усе атрыманыя сродкі пойдуць на патрэбы прытулка.

Прыходзьце самі, з сябрамі, сваякамі і знаёмымі, праводзьце цікава час і дапамагайце гадаванцам Віцебскага прытулка для бяздомных жывёл!

«Мова нанова-Віцебск» 16 кастрычніка запрашае на экскурсію

«Мова нанова»поддержали Витебский приют для бездомных животных.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий