Святочная праграма канала “Беларусь 3”

Як сёлета “Беларусь 3” павіншуе з Днём абаронцаў Айчыны.

У апошні тыдзень лютага, які насычаны святамі і памятнымі датамі, “Беларусь 3” прапануе гледачам цікавы эфір з актуальнымі праграмамі і фільмамі.

23 лютага тэлеканал пакажа святочныя канцэртныя праграмы, а таксама кінастужкі, прысвечаныя мужнасці і самаадданасці абаронцаў айчыны.

Увазе кінаманаў на гэтым тыдні прапануюцца класічныя фільмы на любы густ: музычная казка для дарослых “Звычайны цуд” (СССР, 1978 г.), вострасюжэтны трылер “Трайны крыж” (Велікабрытанія-Францыя, 1966 г.) і меладрама “Бераг” (СССР-ФРГ, 1983 г.).

У Дзень абаронцаў Айчыны

  • святочны эфір у 11.10 распачне ваенная драма “Сто першы” (СССР, 1982 г.) аб мужнасці вясковага хлопчыка, які з малых гадоў абараняў Радзіму ад фашызму
  • у 13.35 гледачы ўбачаць канцэрт Акадэмічнага ансамбля песні і танца Расійскай арміі імя А.В.Аляксандрава (Белтэлерадыёкампанія, 2014 г.)
  • у 17.50 музычная праграма працягнецца выступам Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь (Белтэлерадыёкампанія, 2014 г.)
  • дакументальная стужка Юліі Далідчык “Акадэмія поспеху” (Ваен ТБ, 2013 г.) у 14.50 распавядзе пра лёс выпускнікоў Ваеннай акадэміі нашай краіны. Героі гэтага фільма – генералы і палкоўнікі, паспяховыя бізнесмены, тэлевядучыя і шоумены. У кожнага з іх – свой жыццёвы шлях, але ёсць тое вартаснае, што заўсёды будзе іх аб’ядноўваць…

Музычная казка для дарослых “Звычайны цуд” парадуе тэлегледачоў 24 лютага ў 21.05. Больш за 40 гадоў прайшло з таго часу, калі Марк Захараў экранізаваў п’есу Яўгена Шварца, але яна і сёння застаецца маленькім цудам кінамастацтва з выдатнымі акцёрамі – Андрэем Міронавым, Алегам Янкоўскім, Аляксандрам Абдулавым.

26 лютага “Беларусь 3” павіншуе з 50-гадовым юбілеем рэжысёра, сцэнарыста Алену Тураву. У 16.05 можна будзе ўбачыць дакументальную стужку пра творчы і жыццёвы шлях юбіляркі “Шчасце Алены” (Белтэлерадыёкампанія, 2014 г.), а ў 16.25 – мультфільм Алены Туравай “Музыка-чарадзей” (Беларусь, 2001 г.).

Вечар пятніцы 27 лютага ўпрыгожыць сусветнае кіно – у 21.10 будзе паказаны драматычны вострасюжэтны трылер “Трайны крыж”. Эдзі Чэпмэн – ігрок па жыцці, яму шанцуе ў афёрах, грошах і раманах. Ён жыве сённяшнім днём і не думае пра будучыню. Але пачынаецца Другая сусветная вайна. Як складзецца далейшы лёс героя? Ці зможа цынічны авантурыст стаць мужным разведчыкам?

У рамках суботніх кінапаказаў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі, на “Беларусь 3” выйдзе меладрама “Бераг”. Двухсерыйная мастацкая кінастужка з’яўляецца экранізацыяй знакамітага рамана Юрыя Бондарава. Менавіта праца над гэтым фільмам прынесла ў 1985 г. Дзяржаўную прэмію СССР рэжысёрам Аляксандру Алаву і Уладзіміру Навумаву і акцёрам Наталлі Белахвосцікавай, Барысу Венгероўскаму і Уладзіміру Гасцюхіну. Каханне паміж савецкім пісьменнікам і маладой немкай, пасляваеннае жыццё, доўгае чаканне – і сустрэча праз 40 гадоў… Чым завяршыцца драматычная гісторыя, можна будзе даведацца 28 лютага ў 9.45.

У першы дзень вясны “Беларусь 3” падрыхтаваў для сваіх гледачоў музычны падарунак – канцэрт душэўных песень. У 21.10 выдатны спявак, музыкант і акцёр, заслужаны артыст Расіі Яўген Дзятлаў прадставіць сваю праграму “Пад акампанемент настрою”.

Паводле інфармацыі прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі