Кінафестываль «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ» і AIRBALTIC разыгрываюць квіткі ў Рыгу

як паўдзельнічаць

Фото wp.miray.com.ua

Фото wp.miray.com.ua

Трэці фестываль паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» адбудзецца з 20 па 25 красавіка ў Віцебску. Геаграфія фестывалю ў гэтым годзе пашырылася. Упершыню ў фестывалі прымаюць удзел фільмы з Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Каб адзначыць гэтую падзею, партнёр фестываля AirBaltic, найбуйнейшая авiякампанiя Балтыi, якая прапануе больш за 60 напрамкаў па усей Еўропе, у тым лiку больш за 10 гарадоу у Балтыi i Скандынавii (Рыга, Талiн, Стакгольм, Капенгаген, Хельсiнкi, Осла i iнш.), дорыць два квіткі, каб наведаць Рыгу – радзіму авіякампаніі, якая магчыма стане адпраўным пунктам для вашай вандроўкі далей. AirBaltic – гэта самы хуткi, зручны i даступны па коште спосаб даляцець з Беларусi да Скандынавii.

Паўдзельнічаць у розыгрышы можна, наведаўшы афіцыйную старонку розыгрышу і  запоўніўшы анкету. Пераможца атрымае не толькі квіткі ў Рыгу, але і на афіцыйнае адкрыццё фестывалю, якое адбудзецца 20 красавіка ў кінатэатры «Мір» у Мінску. З падрабязнымі ўмовамі ўдзелу ў розыгрышы можна пазнаёміцца на сайце AirBaltic.

Сачыць за навінамі цяпер можна не толькі на старонцы ў Facebook, але і на новым сайце northernlightsff.com. Як звычайна, на канале на YouTube – усе трэйлеры фестывальных фільмаў. Квіткі — у касе кінатэатра «Мір» і на сайце bycard.by.

А паглядзець праграму фэсту можна тут.